Газета — школа слова
Газета — школа слова
— Раскажыце, калі ласка, як вы прыйшлі ў журналістыку, як вам працавалася і чаму навучыла вас, будучага пісьменніка, журналістыка?
— У журналістыку я трапіў, можна сказаць, выпадкова. Дэмабілізаваўшыся з арміі ў 1947 годзе, прыехаў у Гродна, дзе выдавалася абласная газета «Гродненская правда», і ў хуткім часе апынуўся ў сценах рэдакцыі. Спецыяльнай падрыхтоўкі, вядома, у мяне не было ніякай. Даводзілася спасцігаць усё на хаду, і я ўдзячны добрым людзям, вопытным журналістам, маім настаўнікам.
Шмат год я працаваў у сакратарыяце рэдакцыі, якім кіравалі ў розны час Ганна Ільінічна Цыпіна і Андрэй Абрамавіч Салаўёў, што далі мне першыя ўрокі газетнай справы. Салаўёў, акрамя таго, быў адным з першых маіх рэдактараў, ён уважліва і з надзеяй аднёсся да маіх першых літаратурных практыкаванняў, якія былі надрукаваны ў «Гродненской правде». Зразумела, я заўсёды буду ўдзячны яму за дапамогу, парады і, безумоўна, за добразычлівасць — гэта так важна ў падобных выпадках.
Трудна пераацаніць значэнне журналістыкі для лёсу пачынаючага пісьменніка. Калі гаварыць коратка, дык яна важная для яго ў двух сэнсах. Па-першае, як школа слова, якая вучыць выказацца на паперы дакладна і сцісла, школа моўнага ўмельства, якое надалей, безумоўна, саслужыць сваю добрую службу. Але ж, зразумела, гэта толькі пачатковая школа, бо авалоданне гэтым умельствам працягваецца праз усё творчае жыццё пісьменніка. I, па-другое, журналістыка заўжды кідае будучага пісьменніка ў гушчыню падзей, дае магчымасць пазнаёміцца з сотнямі розных людзей, характараў, тыпаў, што, безумоўна, патрэбна ў сэнсе назапашвання матэрыялу і вобразаў для будучай літаратурнай творчасці.
— Цяпер вы звязаны з журналістыкай пераважна як чытач. Што вабіць вас у журналістыцы нашых дзён, а што выклікае шкадаванне або нязгоду?
— Як, мабыць, кожнага чытача, мяне вабіць у сённяшняй журналістыцы не толькі яе аператыўнасць і надзённасць, але і праблемнасць публікацый. Пры гэтым заўважаеш, што ў адных газетах гэтай праблемнасці больш, другія ж яўна ўхіляюцца ад яе, абыходзяць яе, тым больш што, як вядома, для вырашэння сапраўды складаных і значных праблем адных толькі газетных выступленняў часта недастаткова. I тым не менш яны павінны быць, бо газета — адлюстраванне грамадскай думкі, а каму ж, як не нашай грамадскасці, змагацца за вырашэнне сапраўды наспелых у жыцці праблем?
У гэтых адносінах сярод іншых выданняў вылучаецца «Литературная газета», у кожным нумары якой ёсць штосьці такое, што здольна выклікаць жывую цікавасць чытача, жаданне адгукнуцца, абмеркаваць, а то і паспрачацца. Як ні дзіўна гэта можа здавацца, але для мяне як для літаратара літаратурныя раздзелы «Литературной газеты» меней цікавыя, чым яе раздзелы па эканоміцы, быце, сацыялогіі, дзе адчуваецца гарачы пульс жыцця і гарачая зацікаўленасць аўтараў і журналістаў — супрацоўнікаў рэдакцыі.
— Калі мець на ўвазе «літаратуру факта» — род літаратуры, якая пабудавана на дакументах, ці можна сцвярджаць, што журналістыка аказвае на пісьменніка пэўны ўплыў?
— Зразумела, аўтар сучаснай тэмы чэрпае свае задумы з самога жыцця, але ж і журналістыка, у тым ліку і журналістыка факта, таксама частка нашага жыцця. Я не магу пахваліцца канкрэтнымі прыкладамі са сваёй практыкі, але ведаю выпадак з творчага жыцця, напрыклад, У. Цендракова, які адзін сюжэт сваёй даволі вядомай аповесці ўзяў з газеты. Зразумела, у гэтым няма нічога ні кепскага, ні абавязковага для пахвалы: як вядома, сюжэт сам па сабе яшчэ не вызначае поспеху твора. Уся справа ў распрацоўцы сюжэта. Вось і Леў Талстой, як вядома, узяў з газет скупы факт, які лёг у аснову яго сусветна вядомай «Ганны Карэнінай», але распрацаваў яго ў шэдэўр. Зрэшты, Талстой мог абысціся і без запазычанага факта…
— Час, калі вы працавалі ў газеце, не за гарамі. Як і раней, у рэдакцыях шмат думаюць над тым, як зрабіць выданне лепшым, болей займальным і патрэбным для чытача. Што вы думаеце аб журналісцкіх сродках больш актыўнага ўцягнення чытача ў кола пытанняў, аб якіх гаворыць газета?
— Часткова я ўжо адказаў на гэта пытанне: патрэбна сур’ёзная размова аб сур’ёзных праблемах, ва ўсякім разе для мяне гэта цікава. Але як гаварыць аб сур’ёзным? Вось, напрыклад, адна з вастрэйшых праблем сучаснасці — алкагалізм.
Нельга сказаць, што нашы газеты не ўдзяляюць ёй месца на сваіх старонках. Пішуць. Рэгулярна друкуюцца гутаркі ўрача аб шкодзе алкагалізму, і фельетоны, і рэпартажы з медвыцвярэзніка. У гэтым агульным наступленні на п’янства актыўна ўдзельнічае таксама кіно (спецыяльнай пастановай Дзяржкіно забаронена паказваць сцэны выпівак), тэлебачанне, радыё.
Пачытаеш, паслухаеш — страх бярэ: здаецца, няма нічога больш небяспечнага за чарку гарэлкі: кажуць жа, што ўсё пачынаецца з чаркі. А які вынік? Спытайце ў работнікаў гандлю, яны скажуць, як расце з году ў год продаж той самай гарэлкі, «чарніла». П’юць рабочыя, калгаснікі, інтэлігенты. П’юць у будні і ў святы, на працы і дома. Таму што піць культурна нідзе нікога не вучаць, п’юць брыдка — з бутэлькі, за вуглом, у пад’ездах, на фермах, у полі. П’юць са шклянак, кубкаў, не закусваючы, пад лаянку і п’яныя бойкі.
А што ж наш друк? Друк на працягу многіх год друкуе дзяжурныя, амаль велікодныя гутаркі аб тым, што піць дрэнна, што трэба не піць. А дзе ўсебаковае даследаванне гэтай сапраўды жахлівай праблемы ў яе сацыялагічным, эканамічным, псіхалагічным, этнаграфічным аспектах? Не памятаю, каб дзенебудзь выступіў з сардэчнай споведдзю былы алкаголік, які ўжо вылечыўся, або перакананы п’яніца, якія б выкрылі гэты недахоп знутры, растлумачылі яго прычыны…
— Героі вашых твораў, якія расказваюць пра вайну, трапляюць звычайна ў выключныя абставіны, калі неабходна зрабіць выбар па сумленні. Гэты выбар паміж любоўю да іншых, абавязкам і самаахвяраваннем, з аднаго боку, і сябелюбствам, жаданнем уцалець любым чынам — з другога, выяўляе маральны зарад асобы. Вашыя героі — тыя, якіх любіце вы і любім мы, — людзі подзвігу (хоць самі яны, натуральна, гэтага не ўсведамляюць). Што вы думаеце аб прыродзе подзвігу ў нашы дні? У прыватнасці, маладзёжныя газеты часта стараюцца выхоўваць сваіх чытачоў на разглядзе сітуацый выключных. Аднак падчас такі гераізм — імкненне нечалавечымі намаганнямі ліквідаваць той ці іншы прарыў, які з’яўляецца вынікам безадказнасці, галавацяпства. Што вы скажаце з гэтай нагоды?
— Прырода подзвігу ваеннага часу некалькі адрозніваецца ад таго, што мы называем подзвігам мірных дзён. Я думаю, што сумленная праца — гэта сумленная праца. Да подзвігу яна не мае ніякіх адносін. Але бываюць экстрэмальныя выпадкі, здараюцца ў жыцці трагічныя сітуацыі, калі толькі рызыкуючы жыццём можна выратаваць другое жыццё. Друк часам паведамляе аб сапраўды хвалюючых выпадках гераізму ў сутычцы з узброеным бандытам, або пры тушэнні пажару, або выратаванні дзяцей. Але я не магу лічыць вартым пераймання ўчынак, зроблены хоць і з рызыкай для жыцця, але без дастатковых матываў, або той, што здзейснены толькі з-за бравады і заканчваецца трагічна.
Якой бы дарагой ні была тэхніка або жывёла на ферме, усё ж гэта не тая каштоўнасць, платай за якую можа быць жыццё чалавека. Няма неабходнасці тут развіваць гэтую відавочную думку, хіба што варта напомніць, што за кожным такім подзвігам-трагедыяй, якім бы, паўтараю, хвалюючым ён ні быў сам па сабе, стаяць блізкія, сябры, якім дадзена доўга і пакутна думаць над тым, што здарылася.
— Некаторыя лічаць, што чым больш універсальны журналіст (можа напісаць на любую тэму), тым ён больш прафесійны. Іншы раз чытаючы тую ці іншую газету, адчуваеш такое, быццам яе напісаў адзін чалавек — бойкі на пяро, дынамічны, але… некалькі павярхоўны. Ці лічыце вы, што важнасць і складанасць праблем, якія стаяць перад нашым грамадствам і не церпяць газетнага пустаслоўя, патрабуюць далейшай спецыялізацыі журналістаў?
— Мне думаецца, час усёўмельства, журналісцкага верхаглядства беззваротна мінуў. Век НТР патрабуе самай скрупулёзнай спецыялізацыі, дасканалых ведаў прадмета, аб якім ідзе гаворка.
Але ж на кожную праблему не набярэшся спецыялістаўжурналістаў. Дзе ж выйсце?
Іншы раз няёмка глядзець і слухаць, як журналістка, што вядзе тэлеабо радыёпраграму, запаўняе паўзы вымучанымі або выпадковымі фразамі, задае наіўныя пытанні, на якія неяк стараюцца адказваць спецыялісты. Відаць, тут проста трэба смялей давяраць тым, у каго ёсць што сказаць па гэтай праблеме, спецыялістам сваёй справы і радзей звяртацца да павадыроў-нянек, карысці ад якіх ніякай. Адна няёмкасць.
Інтэрв’ю браў А. Сакалоў.
[1979]
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Завтрашняя газета
Завтрашняя газета Сегодня к нам в гардеробную зашел артист Дымко. Он посмотрел, как я делаю себе из гуммоза нос, и сказал:-а ты зря гримируешься. Выступай без всякого грима. У тебя и так глупое лицо. Может быть, он и нрав. Попробую завтра нос не лепить. (Из тетрадки в клеточку.
А. Штульберг НАША ГАЗЕТА
А. Штульберг НАША ГАЗЕТА Пожелтевшие от времени газетные страницы. И даты января 1933 года. Это первые номера газеты казахстанской милиции «Страж»[18]. «Страж» — это большое достижение, — отмечалось в передовой статье одного из ее первых номеров. — Милицейские массы имеют
«Слова, бесплодные слова…»
«Слова, бесплодные слова…» Слова, бесплодные слова… Как мне сдержать поток горячий? Смеется друг, подруга плачет И в радость верует едва. А радость есть — она для каждой Чуть-чуть проснувшейся души. Благодеянье доверши, Ты, подаривший вечной жаждой! Июнь
«Слова, какие-то слова…»
«Слова, какие-то слова…» Слова, какие-то слова Меня всю ночь одолевали И в буквенные кружева Меня уныло одевали. Как вымученный отряд Перед решающим сраженьем Или бессмысленный обряд С кровавым жертвоприношеньем. Они всосали часть меня Движением едва заметным, Чтобы
«Слова, строченьки милые, слова…»
«Слова, строченьки милые, слова…» Главное, я написала о том, как Володя работал, как он творил… Марина Влади Конечно, творчество — это тайна, и «тайна сия велика есть». А тайна поэзии не ограничивается известным определением: «наилучшие слова в наилучшем
V «ЛИТЕРАТУРНАЯ ГАЗЕТА»
V «ЛИТЕРАТУРНАЯ ГАЗЕТА» 1 По пути из Арзрума Пушкин нашел во Владикавказе последние книжки русских журналов. Ему сейчас же попалась на глаза статья о «Полтаве» в «Вестнике Европы». «В ней всячески бранили меня и мои стихи», — вспоминал впоследствии Пушкин. Статья была
Школа — раз, школа — два, закружилась голова
Школа — раз, школа — два, закружилась голова Когда мне было шесть лет, мама вышла замуж, и мы уехали в Усть-Каменогорск. Поселились в большом частном доме. Там я пошел в первый класс.Школа, в которой я начал учиться, находилась далеко от дома. Мне сразу она не понравилась,
Глава XXI «Литературная газета»
Глава XXI «Литературная газета» «Литературная газета» и участие в ней Пушкина. — Цель издания. — Эпиграмма на современную критику «Глухой глухого звал к суду…». — Мнение Пушкина о «Юрии Милославском», драматической сцене Фонвизина, «Записках» Самсона и Видока. —
VI «ЛИТЕРАТУРНАЯ ГАЗЕТА»
VI «ЛИТЕРАТУРНАЯ ГАЗЕТА» По пути из Арзрума Пушкин нашел во Владикавказе последние книжки русских журналов. Ему сейчас же попалась на глаза статья о «Полтазе» в «Вестнике Европы».«В ней всячески бранили меня и мои стихи», вспоминал впоследствии Пушкин. Статья была
Газета футуристов
Газета футуристов Сергей Спасский писал:«Это была первая газета, расклеенная на стенах Москвы. Маяковский, Бурлюк и Каменский заполняют её на три четверти. Из стихов Маяковского – «Революция» и впервые напечатанный «Наш марш».Декларации ещё выглядят двойственно. Тут и
Газета по утрам
Газета по утрам Иногда покупаю в Союзпечати республиканскую молодёжную газету, там раз в неделю литературная страничка. А всё, что касается литературы, я засасываю, как питон.В этот раз разгорелась дискуссия о Маяковском. Некий молодой человек утверждал, что Маяковский
«ФРИНИНА ГАЗЕТА»
«ФРИНИНА ГАЗЕТА» Летом 1921 года Кочкурову передали, что его разыскивает девушка, с которой он познакомился в Самаре два года назад в доме Федора Куля[15]. 5 июня Николай Кочкуров пишет в Самарканд:Солнечная Фрина,[…] твое письмо мне переслали из деревни. Опоздай оно на пару
Кусары, не школа младших авиаспециалистов, а школа будущих асов
Кусары, не школа младших авиаспециалистов, а школа будущих асов Но тогда все виделось в радужном свете. К тому же мы так и не успели по-настоящему оценить командира, которому фамилия, наверное, не досталась с потолка. Уже через пару дней нас с десятью такими же
«Русская газета»
«Русская газета» «Русская газета» – было весьма убогое, провинциального вида издание, почти не имевшее подписки, не имевшее розницы и выплакивавшее у фирм через своих голодных агентов объявления, номинальная цена которых была гривенник за строку, а фирмы получали до 70
Газета
Газета Комплект газеты «Правда» За сорок первый год. Почины и парады: «Дадим!», «Возьмем!», «Вперед!». Ударники, герои, Гул строек по стране… Июнь. Двадцать второе. Ни слова о войне. Уже горит граница, И кровь течет рекой. Газетная страница Еще хранит покой. Уже легли