Рэцэнзія ў газеце
Рэцэнзія ў газеце
Кніга з кожным годам усё мацней уваходзіць у жыццё народа. Творы палітычнай, спецыяльнай і асабліва мастацкай літаратуры цяпер чытаюць усе: вучні і дарослыя, даяркі і пастухі, рабочыя і служачыя. Варта паглядзець, колькі людзей прыходзіць штодня ў гарадскую або сельскую бібліятэку, і будзе зразумела папулярнасць кнігі ў нашым жыцці. І калі яшчэ вялікія залежы тавараў у кнігарнях, дык тут вінаваты тыя, хто няўмела і без аніякай павагі да сваёй справы прадае кнігі. Павагу, любоў да кнігі, патрэбнасць паглыбляцца ў сэнс жыцця трэба прапагандаваць і выхоўваць, і ў гэтым сэнсе немалаважную ролю можа адыграць мясцовая газета — раённая і абласная.
У сілу свайго глыбокага пранікнення ў масы і высокага аўтарытэту друкаванага органа газета саслужыць вялікую і карысную службу, папулярызуючы і па-належнаму ацэньваючы усё вартае ўвагі, што выходзіць з нашых выдавецтваў. Для таго існуюць розныя формы, якія ўжываюць газеты. Тут і маленькае абвяшчэнне пад назвай «Кніжная паліца» з пералікам выпушчаных у апошні час кніг, і невялічкія анатацыі з беглым пераказам зместу твора, і змешчаныя на газетных старонках водгукі чытачоў аб ужо выдадзенай кнізе, і нарэшце, рэцэнзія кваліфікаванага ў літаратурных справах аўтара. Гэтая апошняя форма выступлення газеты аб кнізе мае самае абгрунтаванае ўздзеянне на чытача, бо яна ўжо не толькі прапагандуе той ці іншы твор, але і дае пэўную ацэнку яму, дапамагае глыбей асэнсаваць яго ідэйныя і эстэтычныя якасці.
Усе нашы абласныя газеты ў поўнай меры ўжываюць гэтыя формы прапаганды і ацэнкі літаратурнага твора. Некаторыя з іх гэта робяць сістэматычна, пільна сочачы за выхадам у свет кожнай колькі-небудзь карыснай для іх кола чытачоў кнігі. Так, добра пастаўлена гэтая справа на старонках маладзечанскай і магілёўскай абласных газет, якія за апошнія 8 месяцаў (ліпень — люты) змясцілі па 17 рэцэнзій, разгорнутых анатацый або водгукаў чытачоў на кнігі. Змястоўныя і цікавыя рэцэнзіі напісалі ў мінулым годзе В. Крышталь на серыю кніжак беларускага нарыса і апавядання («Мінская праўда», 9 кастрычніка), В. Праскураў — на зборнік вершаў Максіма Танка («Зара», 22 кастрычніка), П. Ахрыменка — на зборнік беларускіх прыказак і прымавак («Гомельская праўда», 7 верасня), С. Дрозд — на аповесць А. Карпюка «Дзяўчына з Ваўкавыска» («Гродзенская праўда», 4 снежня). Адзначаныя вышэй рэцэнзіі цікавыя тым, што побач з пэўнага роду прапагандай новай кнігі яны змяшчаюць і аналіз яе ідэйнага зместу, вобразаў, мастацкіх сродкаў. Правільна, прынцыпова ставячыся да таго ці іншага твора, аўтары гэтых рэцэнзій не абмінаюць і недахопаў, калі яны маюць месца, і адкрыта тлумачаць тое чытачу, некаторыя з іх не згаджаюцца з выступленнем іншых газет аб гэтым творы (напрыклад, рэцэнзія П. Ахрыменкі ў «Гомельскай праўдзе»), іншыя, не зважаючы на масцітасць аўтара, прынцыпова разбіраюць яго творчасць.
Трэба, аднак, зазначыць, што справа рэцэнзавання твораў мастацкай літаратуры на старонках абласных газет патрабуе значнага паляпшэння. Гэтыя газеты яшчэ недастаткова ўдзяляюць увагі мастацкай, асабліва беларускай літаратуры. Літаратурныя рэцэнзіі за апошні час займаюць невялікі працэнт у агульным ліку надрукаваных газетамі рэцэнзій. Так, з 86 такога роду выступленняў абласных газет рэспублікі за 6 месяцаў мінулага і 2 месяцы гэтага года толькі каля палавіны рэцэнзій, водгукаў і анатацый прыпадае на творы мастацкай літаратуры. Нават тыя газеты, у якіх справа рэцэнзавання наогул пастаўлена лепш, чым у іншых (магілёўская, маладзечанская, віцебская), надрукавалі за ўказаны час па 4–10 рэцэнзій на творы мастацкай літаратуры. А ў гомельскай, брэсцкай, мінскай абласных газетах лік такіх рэцэнзій не перавышае чатырох. Колькасць выступленняў на беларускія мастацкія творы яшчэ меншая.
Як правіла, газеты чуйна адклікаюцца на выхад удалай кніжкі вядомага пісьменніка. Так, у мінулым годзе многія абласныя газеты рэспублікі надрукавалі рэцэнзіі на зборнік вершаў Максіма Танка «След бліскавіцы». Цікава ў гэтым выпадку параўнаць два выступленні раённых газет на аднайменны твор. Вось В. Праскураў у брэсцкай «Зары» ў невялічкай, але змястоўнай рэцэнзіі шмат што здолеў сказаць чытачу, раскрыць яму асаблівасці і «сакрэты» выдатнай паэзіі Максіма Танка, хоць скупа, але прааналізаваць мастацкія сродкі аўтара. Іншым шляхам пайшоў другі аўтар рэцэнзіі — В. Тарабураў («Віцебскі рабочы», 3 снежня). Ён бегла пераказвае змест, дарэчы і недарэчы перасыпаючы свой тэкст цытатамі са зборніка і бяздоказна захапляючыся вершамі паэта. У гэтай жа сувязі характэрны многія рэцэнзіі на творы вядомых пісьменнікаў. Аўтары іх больш-менш сумленна перадаюць змест усяго твора ці яго асобных частак, хваляць пісьменніка і стандартна заўважаюць у канцы, што ён напісаў цікавы твор.
Не вылучаюцца высокім крытычным узроўнем многія рэцэнзіі А. Тарабурава і А. Позняка ў «Віцебскім рабочым», Н. Пужэвіча ў «Чырвоным сцягу». Хоць яны і займаюць добры кавалак газетнай плошчы, але ў сілу іх слабай аргументацыі не перарастаюць значэння расшыраных анатацый.
А вось «Гомельская праўда» ў лютым г. г. змясціла два невялічкія, але неблагія артыкулы пад рубрыкай «Чытачы аб кнігах». У першым з іх настаўнік Ц. Кажамякін лаканічна выклаў змест і тое характэрнае, што ўласціва Івану Грамовічу. У гэтай рэцэнзіі нямнога ўзрушаных пахвал, няма разважанняў аб «вялікім значэнні» твора, ёсць толькі ўдумлівая, трапная назіральнасць, якая лепш за гучныя словы пераконвае чытача. Газеты, відаць, павінны часцей даваць магчымасць выказваць свае меркаванні аб кнігах радавым чытачам — інтэлігентам, рабочым, калгаснікам.
Значна больш крытычна і па-дзелавому аб’ектыўна ставяцца многія газеты і рэцэнзенты да творчасці пачынаючых літаратараў, сваіх землякоў. У мінулым годзе выйшла некалькі абласных літаратурных альманахаў. Як правіла, газеты, пры рэдакцыях якіх рыхтаваліся альманахі, прысвяцілі гэтай падзеі шырокія крытычныя артыкулы. Падрабязны агляд твораў, змешчаных у маладзечанскім альманаху «Нарач», зрабіў В. Красноў («Чырвоны сцяг», 30 кастрычніка). Можа, не ўсё правільна ацэнена ў яго артыкуле, не ўсе сцверджанні бясспрэчныя і глыбокія, але там відаць спроба рэцэнзента пранікнуць у творчасць пачаткоўцаў, разабрацца ў вартасцях і недахопах кожнага значнага твора. Іншага, больш інфармацыйнага плана артыкул В. Тарасава ў «Магілёўскай праўдзе» на мясцовы альманах «Дняпро». Аўтар і газета проста ўхіліліся ад крытычнага разбору альманаха, пераклаўшы гэтую справу на іншыя выданні. Наўрад ці былі за гэта ўдзячны ім чытачы і літаратары вобласці.
Некаторыя газеты занадта ўжо спадзяюцца на не заўсёды аб’ектыўную ацэнку аўтара, глыбока не ўнікаюць у сутнасць твора і рэцэнзіі. Гэта пераканаўча відаць, напрыклад, з рэцэнзіі Ф. Аднаочкі на зборнік вершаў маладога паэта Б. Спрынчана «Над кручамі Сожа» («Гомельская праўда», 2 жніўня). У пачатку свайго артыкула Ф. Аднаочка заяўляе, што «лепшыя вершы зборніка — тыя, у якіх аўтар выказвае свае адносіны да працы, да завода… Узяць, напрыклад, такія радкі:
И когда металл всплывет над лёткой,
От жары расплавясь на ходу,
Не спеша, уверенной походкой
Я к вагранке с пикой подойду.
С пол-удара лётку проломаю,
Пусть живым ключом бурлит литье!
И подарком лучшим Первомаю
Будет вдохновение мое.
У гэтых радках відаць багатырская хватка вопытнага майстра, горача ўлюбёнага ў сваю прафесію», — паэтычна абвяшчае рэцэнзент. Але ўсякаму, нават неразборліваму чытачу відно, што не вельмі тут «багатырская» хватка, не шмат і натхнення, а болей зарыфмаванай апісальніцкай прозы на вытворча-тэхналагічную тэму. Рэцэнзент узяў гэтую цытату, відаць, не даючы сабе клопату шукаць лепшае, сапраўды мастацкае, што несумненна ёсць у зборніку маладога паэта. Становіцца дзіўна ад паэтычнай эрудыцыі рэцэнзента, які ў якасці найлепшых прыводзіць наступныя цытаты:
…И на переднем плане,
От суппорта правей,
Ты вся, как на экране,
В косынке до бровей.
Або:
…И пар, отработав в машине,
В кювете прилег отдохнуть.
І далей Аднаочка сцвярджае: «Вельмі добра, што Б. Спрынчан за апошнія гады стаў глыбей унікаць у сутнасць жыццёвых з’яў. У вершах паэта пачала знікаць знешняя эфектнасць». Дзіўнае сцверджанне пасля такіх цытат! Вядома, што рэцэнзія з гэткімі няўвязкамі не зробіць добрай паслугі паэту і дэзінфармуе, калі не збянтэжыць чытача.
Трэба асобна зазначыць агляды літаратурнай творчасці маладых, што робяць некаторыя абласныя газеты. У гэтай добрай і патрэбнай справе вылучаюцца з ліку іншых маладзечанская газета «Чырвоны сцяг» і «Магілёўская праўда». На старонках гэтых газет рэгулярна друкуюцца змястоўныя агляды апавяданняў і вершаў пачынаючых літаратараў. Дарэчы, «Чырвоны сцяг» — адзіная ў рэспубліцы газета, якая не абышла ўвагай і творчасць літаратараў, прадстаўленых у раённых газетах. Вельмі добры артыкул М. Карпенкі быў надрукаваны на яе старонках 18 студзеня, і трэба толькі пашкадаваць, што ён адзіны ў сваім родзе. Агляды П. Шасцерыкова, В. Васільева, Ф. Конышава, М. Карпенкі несумненна адкрылі пачаткоўцам шмат чаго слушнага ў іх творчасці, паказалі недахопы твораў і шляхі да ўдасканалення — шляхі цяжкой працы, немінучай на літаратурнай дарозе, і гэтая карысць пачэрпнута з тых аглядаў не толькі аўтарамі твораў, якія былі разгледжаны, — пэўна, многія з тых пачаткоўцаў, што яшчэ і не даслалі сваіх твораў у рэдакцыі, пазналі там і свае хібы і, вядома, зрабілі вывады. Шкада толькі, што за апошні час няма такіх аглядаў на старонках іншых пяці абласных газет.
Прапаганда савецкай кнігі, твораў мастацкай літаратуры, своечасовая і прынцыповая ацэнка іх — важная ўсенародная справа. Выканаць свой абавязак у гэтай справе абласныя газеты здолеюць, толькі значна палепшыўшы свой крытычнабібліяграфічны аддзел.
[1958]
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
18. «Рэцэнзія-водгук»
18. «Рэцэнзія-водгук» Ні ў воднай крытыцы свету не прынята чапаць дэбютантаў. Толькі не ў нашай. Наша, падобна, адных дэбютантаў і чапае. І поруч з тым — якое рабалепства перад г. зв. імёнамі, імёнамі, якія, на добры лад і калі ты добры крытык, варта было б размазаць, як кашу па
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] Гродна, вуліца Кашавога, 28, кв. 20…Гэта і ёсць адрас рабочага стала пісьменніка, адрас Васіля Быкава.Аглядаю невялікі «рабочы» пакойчык Васіля Уладзіміравіча, ва ўсіх кутках якога — у шафе, на стэлажы, на паліцы — кнігі, часопісы
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] — Ад усяго сэрца віншуем з прысуджэннем Дзяржаўнай прэміі СССР. Мы шчыра рады за вас.— Дзякуй. Для мяне гэта вялікі гонар — атрымаць Дзяржаўную прэмію СССР разам з такімі сусветна вядомымі майстрамі літаратуры, як Кайсын
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] Кожная ўзнагарода, апроч таго, што лашчыць самалюбства ўзнагароджанага, яшчэ і напамінае яму пра абавязкі, і, мусіць, у гэтым яе найбольшы сэнс. Бо пісьменнік амаль ужо не ўладар над тым, што напісана, выдадзена і прачытана
[ІНтэрв’ю газеце «Советская Белоруссия»]
[ІНтэрв’ю газеце «Советская Белоруссия»] — Пётр Усцінавіч Броўка сказаў неяк, што ў вашай творчасці аповесць «Яго батальён» займае асобнае месца. Яна з’яўляецца як бы вяршыняй цыкла вашых ваенных твораў. А да іх адносяцца і «Альпійская балада», і «Сотнікаў», і «Воўчая
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] — Васіль Уладзіміравіч, «пад заслону» года ў друку паведамлялася пра вашу сустрэчу з чытачамі ў Маскве. Раскажыце, калі ласка, пра гэта больш падрабязна.— Сапраўды, нядаўна ў Маскве адбыліся два мае выступленні перад чытачамі
[ІНтэрв’ю газеце «Неделя»]
[ІНтэрв’ю газеце «Неделя»] — Васіль Уладзіміравіч, можа, парушым «пратакол» гэтай старонкі «Недели» і пачнём з фіналу: высветлім вашы адносіны да гумару. Пра лічбу 13 не пытаюся…— А я якраз з цікавасцю паслухаў бы чалавека, якому лічба 13 дапамагла ў жыцці або, наадварот,