[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]
— Ад усяго сэрца віншуем з прысуджэннем Дзяржаўнай прэміі СССР. Мы шчыра рады за вас.
— Дзякуй. Для мяне гэта вялікі гонар — атрымаць Дзяржаўную прэмію СССР разам з такімі сусветна вядомымі майстрамі літаратуры, як Кайсын Куліеў і Леанід Мартынаў. Удзячны за прысуджэнне прэміі Камуністычнай партыі і Савецкаму ўраду. Я разглядаю гэту ўзнагароду як усесаюзнае прызнанне дасягненняў усёй беларускай літаратуры.
— Прэміяй адзначаны вашы аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання» — творы пра вайну, пра подзвіг чалавека на вайне. Напярэдадні трыццатай гадавіны з Дня Перамогі гэта набывае асаблівае гучанне.
— Так. Значэнне прэміі яшчэ і ў тым, што ў даным выпадку яна прысуджана за творы на тэму вайны. Склалася так, што амаль уся мая літаратурная творчасць так ці інакш прысвечана ваеннай тэматыцы. Хаця вайна, як вядома, працягвалася чатыры гады, яна склала цэлую эпоху ў жыцці савецкага народа. Асабліва гэта датычыла гістарычнага лёсу беларускага народа, які спазнаў поўную цану барацьбы, страт і нашай вялікай Перамогі. I дагэтуль у беларускіх гарадах і вёсках поўна напамінкаў вайны, хаця даўно ўжо няма разбурэнняў і руін. Гарады і вёскі адноўлены і расквітнелі, але сляды вайны засталіся ў душах людзей. Яшчэ і дагэтуль маці памятаюць сваіх сыноў, яшчэ і цяпер выраслыя дзеці пакутуюць ад невядомасці пра сваіх загінуўшых бацькоў, яшчэ і цяпер даволі інвалідаў, пакалечаных той, мінулай вайной.
Літаратура наша шмат зрабіла ў адлюстраванні гістарычнага подзвігу народа — ва ўсіх жанрах створаны шэраг выдатных твораў пра вайну, але ці значыць гэта, што пра адно з найвялікшых гістарычных выпрабаванняў сказана ўсё? Я думаю, што тэма гэтая бязмежная. І не толькі мы, сведкі і ўдзельнікі гэтага выпрабавання, павінны напісаць яшчэ шмат, але аб ёй, аб вайне, будуць пісаць яшчэ многія пісьменнікі з тых пакаленняў, якія прыйдуць пасля нас.
— Пытанне вам як удзельніку вайны і пісьменніку. У якой ступені перажытае вамі дапаўняецца творчым домыслам?
— Суадносіны ўласнага вопыту з чыста літаратурным домыслам — праблема вельмі складаная для пісьменніка. Відаць, у працэсе творчасці адно ўдаемадзейнічае з другім. Хаця — у розных пісьменнікаў, можа, у рознай меры. Адны аддаюць перавагу свайму вопыту, факту, другія — наадварот. Людзі з добра развітым уяўленнем, чыста мастакоўскай фантазіяй болей любяць кіравацца сваім мастацкім чуццём. У мяне было па-рознаму. Некаторыя творы ўзніклі цалкам на базе факту і вопыту, іншыя — былі сканструяваны, калі можна так сказаць, з дапамогай уяўлення і ведання падзей. Гэта, напрыклад, адносіцца амаль да ўсіх партызанскіх аповесцей — бо асабістага вопыту ўдзелу ў партызанскай вайне ў мяне няма.
— Як спрыяла работа ў газеце вашаму станаўленню ў літаратуры?
— Работа ў газеце «Гродненская правда» паслужыла пэўнай школай. Журналісцкае асяроддзе папярэднічала літаратурнаму. Хаця газета спецыяльна не займалася літаратурай, але час ад часу друкавала вершы, літаратурныя старонкі. Так выпрацоўваліся першыя навыкі журналістыкі і пісьменніцтва. I яшчэ. Работа над словам. Безумоўна, слоўнік газетчыка не надта багаты: што там гаварыць пра метафары, народныя выразы… Але ў той жа час газетная школа, як ніякая, вучыць эканомнасці, папярэджвае ад усялякай моўнай празмернасці, вучыць абсалютнай стылістычнай строгасці. Безумоўна, для пісьменніка патрэбна развіццё тых навыкаў, якія дае газета, патрэбна ўдасканаленне іх, потым газетныя навыкі саслужаць харошую службу.
— Мы ведаем, што вы зараз заняты ў кіно. Як там справы?
— На студыі «Беларусьфільм» і на студыі «Ленфільм» здымаюцца фільмы «Воўчая зграя» і «Дажыць да світання».
Як вядома чытачам, адна аповесць — пра партызанскую вайну ў Беларусі, дзеянне другой — адбываецца ў першы год вайны пад Масквой. Натурныя здымкі «Воўчай зграі» праходзілі на станцыі Лынтупы і ў Смалявічах. Здымае фільм рэжысёр Б. Сцяпанаў, добра мне знаёмы. «Дажыць да світання» здымае рэжысёр Віктар Сакалоў.
— Над чым вы працуеце цяпер?
— Пішу новую аповесць пра вайну. Назвы яшчэ няма. Увесь час заняты здымкамі. Апрача таго, МХАТ працуе над п’есай «Апошні шанц». I ад мяне патрабуецца шмат намаганняў — я ўжо не проста аўтар, а аўтар пераробак і ўдасканаленняў.
Інтэрв’ю ўзяў А. Мажэйка.
[1974]
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Літаратура для дадатковага чытання
Літаратура для дадатковага чытання Арлоў У.A. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994.Баравікова Р. Барбара Радзівіл // Баравікова Р. Люстэрка для самотнай: Вершы i драматычная паэма. Мн., 1992.Грицкевич В.П. Путешествие наших земляков. Мн., 1968.Дамейка Ігнат. Мае падарожжы. Мн., 2002.
Рэцэнзія ў газеце
Рэцэнзія ў газеце Кніга з кожным годам усё мацней уваходзіць у жыццё народа. Творы палітычнай, спецыяльнай і асабліва мастацкай літаратуры цяпер чытаюць усе: вучні і дарослыя, даяркі і пастухі, рабочыя і служачыя. Варта паглядзець, колькі людзей прыходзіць штодня ў
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] — Ад усяго сэрца віншуем з прысуджэннем Дзяржаўнай прэміі СССР. Мы шчыра рады за вас.— Дзякуй. Для мяне гэта вялікі гонар — атрымаць Дзяржаўную прэмію СССР разам з такімі сусветна вядомымі майстрамі літаратуры, як Кайсын
[ІНтэрв’ю БелТА]
[ІНтэрв’ю БелТА] — Для мяне паказ «Апошняга шанца» на купалаўскай сцэне — падзея вельмі важная, хвалюючая. У час работы калектыву над п’есай я часта бываў у тэатры. Сцэнічныя вобразы нараджаліся на маіх вачах, і я шчыра ўдзячны рэжысёру спектакля Валерыю Мікалаевічу
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] Кожная ўзнагарода, апроч таго, што лашчыць самалюбства ўзнагароджанага, яшчэ і напамінае яму пра абавязкі, і, мусіць, у гэтым яе найбольшы сэнс. Бо пісьменнік амаль ужо не ўладар над тым, што напісана, выдадзена і прачытана
[ІНтэрв’ю газеце «Советская Белоруссия»]
[ІНтэрв’ю газеце «Советская Белоруссия»] — Пётр Усцінавіч Броўка сказаў неяк, што ў вашай творчасці аповесць «Яго батальён» займае асобнае месца. Яна з’яўляецца як бы вяршыняй цыкла вашых ваенных твораў. А да іх адносяцца і «Альпійская балада», і «Сотнікаў», і «Воўчая
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]
[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] — Васіль Уладзіміравіч, «пад заслону» года ў друку паведамлялася пра вашу сустрэчу з чытачамі ў Маскве. Раскажыце, калі ласка, пра гэта больш падрабязна.— Сапраўды, нядаўна ў Маскве адбыліся два мае выступленні перад чытачамі
[ІНтэрв’ю газеце «Неделя»]
[ІНтэрв’ю газеце «Неделя»] — Васіль Уладзіміравіч, можа, парушым «пратакол» гэтай старонкі «Недели» і пачнём з фіналу: высветлім вашы адносіны да гумару. Пра лічбу 13 не пытаюся…— А я якраз з цікавасцю паслухаў бы чалавека, якому лічба 13 дапамагла ў жыцці або, наадварот,