1973
1973
Міхась Савіцкі
Творчасць Міхася Савіцкага глыбока драматычная ў сваёй аснове, кожная тэма на яго палотнах набывае рысы завостранай значнасці, часам падкрэсленай трагедыйнасці. Пачынаючы з адной з першых сваіх работ «Партызаны», ён не перастае распрацоўваць тэму вайны, ідучы па шляху эпічнага даследавання ўсенароднага подзвігу.
Цыкл ягоных карцін, прысвечаных партызанам і вылучаных на атрыманне Дзяржаўнай прэміі СССР, — мабыць, самая значная з’ява ў беларускім нацыянальным жывапісе. Усяму свету вядома яго «Партызанская мадонна». Старажытны сюжэт, які стагоддзі натхняў мастакоў мінулага, загучаў на палатне Міхася Савіцкага свежа і ўсхвалявана. Маладая маці з дзіцём на руках, гаротны твар старой жанчыны, развітальны позірк партызана, які ідзе ў бой, — усё тут напоўнена драматызмам, дыханнем грознай сілы вайны. Але з гэтай бязлітаснай сілай нібыта дысаніруе задуменна скіраваны ўдалячынь позірк той, якая болей за ўсіх рызыкуе ў атмасферы небяспекі і найменш абаронена ад тае небяспекі. У гэтым пакутлівым позірку, аднак, вялікая мацярынская любоў і надзея, якіх не ў стане пазбавіць нават такая бязлітасная сіла, якой была мінулая вайна.
Мастакоўская манера Міхася Савіцкага яркая і своеасаблівая, яе немагчыма зблытаць ні з якой іншай. Кампазіцыя і каларыт — вось два самыя моцныя бакі ягонага майстэрства; дэталізацыя ж мала цікавіць мастака. «Для мяне вельмі важна пісаць не як бачыш, а як ведаеш», — кажа ён. I кожны раз нельга не здзіўляцца ягонаму веданню з’яў і падзей, якія сталі аб’ектамі яго адлюстравання.
Напэўна, таму ў ягоных палотнах так многа абагульненасімвалічнага, выкананага ў агрубленай, амаль плакатнай манеры, якая несумненна ідзе ад жадання максімальна выявіць ідэю, што амаль заўжды ляжыць у Савіцкага ў глыбіні вобраза, за рамкай карціны. На палатне ж толькі яе пластычны сімвал, выяўлены ў гранічна лаканічнай форме, але вычарпальны ў сваім вобразным змесце.
Адна з яго лепшых работ партызанскага цыклу мае ёмістую і вельмі канкрэтную назву — «Віцебскія вароты» і прысвечана падзеям у вузкім калідоры сярод нямецкай лініі фронту, праз які доўгі час ажыццяўлялася сувязь партызанскай Беларусі з Вялікай зямлёй.
Гэта вялізная карціна складаецца з паралельных сюжэтаў, кампазіцыйна надта насычаных і напружаных эмацыянальна. На агняным фоне неба чорныя галіны дрэў, пад якімі тры людскія патокі, два — туды і адзін, цэнтральны, — адтуль; у ім беларускія жанчыны з клункамі, параненыя, што ідуць на выратавальную Вялікую зямлю. Убачыўшы іх аднойчы, ужо немагчыма забыць цёмныя, спакутаваныя твары, самотна сціснутыя вусны. Ва ўсёй карціне — ніводнай лішняй дэталі, ніводнага неабавязковага мазка.
Дыханне мінулай вайны прысутнічае ў М. Савіцкага ўсюды, незалежна ад таго, што паказана на ягоных палотнах. Нават у самых мірных сюжэтах яно выразна напамінае аб сабе то ў журботным нахіле плячэй старога чалавека, то ў строгім, з пакутай, позірку немаладой жанчыны, то ў асаблівых, амаль свяшчэнных яе адносінах да бохана толькі што спечанага хлеба. Мабыць, гэта і зразумела, калі мець на ўвазе ўсе тыя небывалыя пакуты, якія перажыў народ за гады вайны, вялізарныя ахвяры сярод насельніцтва Беларусі.
Шмат якія карціны М. Савіцкага менавіта пра іх, простых сялян, рабочых, жанчын, маці. Вось яны спыніліся чамусьці пасярод жытнёвага поля, пяцёра сельскіх працаўнікоў: пажылы, працавіты, умудроны жыццём селянін, яго малады сын ці, можа, аднавясковец, дзяўчына ў камбінезоне і дзве жанчыны ў цёмных хусцінках. Яны ў дзелавой заклапочанасці вырашаюць лёс поля, ягонага ўраджаю, магчыма, успамінаючы ў гэтыя хвіліны тых, хто тут працаваў раней, а можа, і загінуў на гэтай зямлі, багата палітай чалавечым потам і крывёю. Карціна так і называецца: «У полі».
Міхась Савіцкі заўжды шмат ведае пра аб’ект свайго адлюстравання і шмат памятае аб ім. Біяграфія народа, уласная біяграфія мастака абавязваюць яго ашчадна захоўваць у памяці ўсё ім перажытае і сваім яркім талентам нястомна служыць памяці тых, хто разам з ім адстойваў Севастопаль, гінуў у Бухенвальдзе і Дахаў, хто чатыры разы ўцякаў на волю і цудам застаўся жывы. Але перш пра тых, хто аддаў жыццё ў барацьбе з фашызмам.
Савіцкім створана шмат выдатных палотнаў на тэмы вайны і міру. Ягоныя работы выстаўляліся ў дзясятках краін свету, шматлікія з іх адзначаны прэміямі, дыпломамі і медалямі. За дзесяць гадоў пасля заканчэння інстытута імя Сурыкава мастак стварыў некалькі дзясяткаў палотнаў, якія патрабавалі тытанічнай працы. Сярод іх шэраг складаных шматфігурных кампазіцый, у іх ліку і манументальны роспіс у Музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску плошчай сорак восем квадратных метраў. А зусім нядаўна масквічы і госці сталіцы на выстаўцы «На варце Радзімы» знаёміліся з новай, не менш цудоўнай работай мастака «Поле», карцінай, якая дае падставу гаварыць пра яе аўтара, як пра майстра высокай грамадзянскай адказнасці і выдатнага жывапісца нашага часу.
[1973]
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
1973
1973 Песни из сказки «Дважды два четыре» (В. Шаинский – М. Пляцковский):«Песенка Рыжехвостенькой»,«Все мы делим пополам» (в дуэте с Э. Хилем),«На свете невозможное
1973
1973 Почти всю первую половину января 1973 года Миронов не был занят в спектаклях родного театра и отдыхал в кругу семьи. На сцену он снова вышел 12 января в спектакле «Женитьба Фигаро». А два дня спустя последовала премьера – был показан спектакль про колхозную жизнь
1973
1973 14 января – премьера в Театре сатиры спектакля «Таблетку под язык» А. Макаенка (роль колхозника Шведа).Начало года – Миронов и Градова сменили место жительства: из квартирки в Волковом переулке (ее Миронов продал) они перебрались в двухкомнатную кооперативную квартиру
1973
1973 Вот уже скоро месяц, как меня лечат от хронического алкоголизма. Лечат все. Начиная от жены и кончая доктором К., общепризнанным авторитетом на алкогольном фронте. Замечаю за собой, что фамилию К. я произношу с удовольствием и не без кокетства. Дескать, я служу
1973
1973 545.Беляев В.П., Елкин А.С.ЯРОСЛАВ ГАЛАН. — 2-е изд. — 1973. — 240 с.: ил. — (Вып. 497). 100 000 экз.546.Беликов П.Ф., Князева В.П.РЕРИХ. — 2-е изд. — 1973. — 256 с.: ил. — (Вып. 510). 100 000 экз.547.Лаврецкий И.Р.ЭРНЕСТО ЧЕ ГЕВАРА. — 2-е изд. — 1973. — 352 с.: ил. — (Вып. 512). 100 000 экз.548.Кардашов В.И.РОКОССОВСКИЙ. — 2-е
1973
1973 12 января 1973Вознесенский зовет с собой в Томск. На несколько выступлений во Дворце спорта. Высоцкий не советует:— Зачем ты будешь при ком-то, кто бы это ни был? Не надо! Ты сам — Валерий Сергеевич.25 января 1973После распевки у меня садится голос. Не своим пою, наверное.
1973 год
1973 год Начало 1973 года не принесло Владимиру Высоцкому ничего утешительного: душевное и физическое состояние его, как прежде, на пределе.1 февраля он откровенно признается В. Золотухину: «Я все время в антагонизме ко всему, что происходит… Меня раздражает шеф, артисты, я
1973 год
1973 год Ах, в поднебесье летал лебедь черный — к/ф «Одиножды один»Ах, дороги узкие, вкось, наперерезАх, не стойте в гордыне — к/ф «Одиножды один»В день, когда мы, поддержкой Земли заручась — к/ф «Морские ворота»В дорогу живо — или в гроб ложись — к/ф «Единственная дорога»В
1973
1973 3 января Высоцкий съездил в Ленинград, где дал концерт в стенах школы с английским уклоном № 21. Это выступление памятно тем, что на нем певец впервые исполнил несколько новых песен, которым суждено будет стать хитами. Это: «Чужая колея», «Я вышел ростом и лицом…» и –
1973
1973 19. 1. 1973. Крещение в этом году в воскресенье… Помню о том, как в моем родном городе ходили крестным ходом к воде.Испанцы умеют любить, играть на гитаре, убивать из-за угла. А не немцы.— А русские?Водка и селедка, умеют водку пить. Раньше, когда я был молодой, я
1973 год
1973 год Эта история началась в 1966 году, когда свет увидел роман Юлиана Семенова "Пароль не нужен". Именно в нем впервые фигурировал придуманный писателем советский разведчик Всеволод Владимирович Владимиров (псевдоним — Максим Максимович Исаев). Роман имел успех у
1973
1973 Александр Пономарев — игрок «Торпедо» (Москва; 1941–1950), «Шахтера» (Донецк; 1951–1952), тренер сборной СССР по футболу, занявшей 2-е место на чемпионате Европы — 72 и 3-е место на Олимпиаде-72; скончался 7 июня на 56-м году жизни; похоронен на Ваганьковском кладбище в Москве (43-й
1973
1973 Impulse ASD-9298: Pathways To Unknown Worlds. Pathways To Unknown Worlds / Extension Out / Cosmo-Media. Студийная запись, Чикаго, 1973.Saturn 485: Deep Purple. The World Of The Invisible / The Order Of The Pharaonic Jesters / The Land Of The Day Star. Variety Recording Studios, NYC, 1973.Atlantic 40450 [только Франция]: Live At The Gibus. Spontaneous Simplicity / Lights On A Satellite / Ombre Monde #2 / King Porter Stomp / Salutation From The Universe /
1973
1973 Saturn ES 537B: The Perfect Man. Variety Recording Studios, NYC, May 24, 1973.
1973
1973 Міхась Савіцкі Творчасць Міхася Савіцкага глыбока драматычная ў сваёй аснове, кожная тэма на яго палотнах набывае рысы завостранай значнасці, часам падкрэсленай трагедыйнасці. Пачынаючы з адной з першых сваіх работ «Партызаны», ён не перастае распрацоўваць тэму