1958
1958
Кніга аб бессмяротным подзвігу
Аб гераічным подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны напісана многа добрых кніг. Кожная з іх у меру сваіх літаратурных вартасцей, у сілу таленту аўтара парознаму займае чытача, уваскрашае ў памяці нялёгкія справы мінулых дзён.
Гэтая ж кніга асаблівая[1]. У ёй няма літаратурнага прыгоства, адсутнічае ўсякая знарочыстасць сюжэта — яна натуральная, як само жыццё. I ў той жа час ні адна, бадай, кніга аб мінулай вайне не здольна так усхваляваць чытача, так захапіць яго ўвагу і выклікаць столькі думак і пачуццяў, як гэты тонкі зборнік апавяданняў аб ашаламляльных падзеях мінулага.
Доўгі час аб удзельніках гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці мала што ведалі людзі. Вельмі ўжо нямнога засталося герояў, сотні іх загінулі пад руінамі фартоў і равелінаў, у фашысцкім палоне, куды яны, параненыя і знясіленыя, былі захоплены ворагам.
Так ішлі гады, зарасталі травой і кустамі руіны крапасных збудаванняў. Народ ведаў толькі, што там у першыя тыдні вайны ішлі жорсткія баі. Пасля вядомы сталі нямногія імёны загінуўшых абаронцаў, аб жывых невядома было нічога.
Але вось пісьменнік, Сяргей Сяргеевіч Смірноў, які напісаў шэраг кніг аб памятных баях Савецкай Арміі, зацікавіўся гэтай малавядомай старонкай гісторыі Айчыннай вайны. Глыбока разумеючы свой пісьменніцкі і грамадзянскі абавязак, ён не стаў карыстацца лёгкім спосабам вывучэння брэсцкай абароны па газетна-часопісных крыніцах, а пачаў упарта шукаць відавочцаў і ўдзельнікаў баёў. Пісьменнік шукаў фактычны матэрыял падзей, а знайшоў, перш за ўсе, герояў. Лёс і справы іх не маглі не хваляваць аўтара, і Сяргей Смірноў паведаміў аб іх людзям. Так, упершыню з радыёапавяданняў пісьменніка стала вядома пра храбрага нампалітрука Самвела Матэвасяна, які ўзначаліў першую контратаку асаджаных, пра хлопчыка Пецю Клыпу, які здзівіў ўдзельнікаў абароны сваім недзіцячым гераізмам, аб подзвігу камандзіра 44-га асаджанага ў крэпасці палка маёра Гаўрылава, аб мужнасці расстралянага немцамі палкавога камісара Фаміна.
Гэта была цяжкая, смяротная барацьба, але абаранялі крэпасць савецкія людзі, якія стаялі насмерць. «У самую суровую, цяжкую для Радзімы гадзіну, — расказвае С. Смірноў, — калі сэрца кожнага савецкага чалавека было поўна глухой трывогі за лёс усяго народа, за лёс сваіх родных і блізкіх, — у гэты самы час крэпасць аказалася наглуха адрэзана, як сцяной, адгароджана ад знешняга свету… Ім не скідвалі з самалётаў боепрыпасаў і харчоў. Аб іх не пісалі ў газетах, не гаварылі па радыё. Радзіма нават не ведала аб тым, што яны вядуць сваю гераічную барацьбу… Так невядомымі героямі, „не дзеля славы, дзеля жыцця на зямлі“, гінулі абаронцы Брэсцкай крэпасці. Іменна так, не захаваўшы для нас ні сваіх подзвігаў, ні нават сваіх імёнаў, безыменнымі радавымі байцамі Радзімы амаль усе яны палеглі на крапасных каменнях»…
Без глыбокага хвалявання немагчыма чытаць многія раздзелы гэтай выдатнай кнігі. Гартаецца старонка за старонкай, і чытач разам з аўтарам становіцца сведкам гераічных подзвігаў абаронцаў крэпасці — байцоў і камандзіраў, пехацінцаў, артылерыстаў, пагранічнікаў. Не менш хвалюючыя і сцэны сустрэч герояў абароны, якія адбыліся ў гонар 15-годдзя баёў у крэпасці. Радзіма, увесь савецкі народ шырока адзначалі слаўную гадавіну. Міністэрства абароны Саюза ССР арганізавала ў Маскве сход грамадскасці сталіцы з удзелам прыбыўшых туды герояў Брэста. Сустрэчы з імі таксама адбыліся ў Мінску і Брэсце. Былыя абаронцы крэпасці наведалі памятныя руіны і раскідалі кветкі на месцах, дзе змагаліся самі і дзе загінулі іх баявыя таварышы. Подзвіг герояў быў высока ацэнены Савецкім урадам. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР маёру запасу Гаўрылаву ў 1957 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ордэны і медалі атрымалі і многія іншыя ўдзельнікі баёў за крэпасць.
Пісьменнік С. С. Смірноў напісаў выдатную кнігу. Аднак заслуга аўтара не вычэрпваецца стварэннем гэтай кнігі і выяўленнем герояў Брэсцкай крэпасці. Чытачы, радыёслухачы і ўсе савецкія людзі разам з героямі славутай абароны ўдзячныя пісьменніку за тыя яго сапраўды самаадданыя клопаты, якія ён праявіў да лёсу несправядліва зняслаўленых людзей. Намаганнямі аўтара кнігі быў рэабілітаваны і вернуты з далёкай Якуціі ўдзельнік баёў у крэпасці А. I. Філь, датэрмінова вызвалены са зняволення Пётр Клыпа, адноўлены ў радах КПСС Самвел Матэвасян і маёр Гаўрылаў. Гэта была нялёгкая і клапатлівая справа. Пісьменніку давялося вывучыць многія архіўныя матэрыялы, сабраць дзясяткі паказанняў сведак, пісаць, хадайнічаць, выязджаць у розныя раёны краіны. Але, будучы да канца верным справе пісьменнікакамуніста, С. С. Смірноў не шкадаваў сіл і часу, патрачаных на рэабілітацыю людзей, якія не шкадавалі жыцця ў баях за Радзіму.
Савецкі народ у гераічнай барацьбе за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы панёс велізарныя ахвяры. Гэтага нельга забываць дзеля нашай упартай барацьбы за мір, якая немагчыма без горкай памяці аб бедствах мінулай вайны.
[1958]
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
1958 год
1958 год 21 марта Мы все давным-давно расстреляны, Нас всех давным-давно уж нет, Но по уставу всем нам велено Подписчиками быть газет. Нам велено читать и кланяться И кувыркаться и плясать, И мы, как клоун и эстрадница, Все научились выполнять. Мы научились
1958
1958 28 мая 1958 г.В смешанном редняке, пронизанном солнцем, высокие стволы сильных, набравших полную зрелость берез ярко блестели, отливая золотом. Редняк сменился молодой березовой рощицей. Деревья стояли так тесно, что кроны их, смыкаясь, не пропускали солнца. Теплая
1958
1958 165 Ф. И. Тютчев. Стихотворения. Письма / Вступит, статья, подготовка текста и примечания К. В. Пигарева. М.: Гослитиздат, 1957.166 …эти кощунственные строки. – «Новое увлечение уже старого и больного поэта причинило ему много душевной муки, но владело им до конца его жизни, –
1958
1958 Июнь – закончил десять классов.Июль – поступил в Театральное училище имени Щукина.Осень – расстался с Галей
1958
1958 Голдуин-смит-холл Корнелл Итака, Нью-Йорк 15 февраля 1958 В постели, с воспалением тройничного нерва.Дорогой Кролик,от тебя не было вестей с начала доснежной эры. Как ты поживаешь? Все хорошо?Мы переехали в другой дом, он гораздо больше — но и гораздо холоднее, чем наше
1958-й год
1958-й год СЕНТЯБРЬПорт-Льигат, 1-eТрудно удерживать на себе напряженное внимание мира больше, чем полчаса подряд. Я же ухитрялся проделывать это целых двадцать лет, и притом каждодневно. Мой девиз гласил: «Главное, чтобы о Дали непрестанно говорили, пусть даже и хорошо».
1958
1958 Готовит к печати последнюю книгу стихов.10 января. Письмо к Терапиано о ничтожестве поэтического раздела «Русской мысли».21 января. Письмо к Иваску с предложением написать «Бобок» и восхвалением Одоевцевой.1 февраля. Письмо к Гулю.14 февраля. Письмо к Иваску.24 февраля.
1958
1958 14.12Сегодня морозно. Ходили гулять. Долго шли по набережной. У пирса стоят заиндевелые шхуны. Ниже моста Шмидта Нева не замерзла – плывет «сало». От воды подымается пар. Курятся дымки камбузов на кораблях. Встретили женщину с двумя мальчиками – все на лыжах: Мама учит
1958
1958 Кніга аб бессмяротным подзвігу Аб гераічным подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны напісана многа добрых кніг. Кожная з іх у меру сваіх літаратурных вартасцей, у сілу таленту аўтара парознаму займае чытача, уваскрашае ў памяці нялёгкія справы