1979
1979
Некалькі слоў пра «Альпійскую баладу»
Група студэнтаў біялагічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава просіць мяне расказаць у газеце аб прадгісторыі стварэння адной з маіх аповесцей…
Гэта адбылося ў самым канцы вайны ў аўстрыйскіх Альпах, куды ўжо ўладарна прыйшла апошняя ваенная вясна і з ёю магутным патокам шыбавалі войскі двух нашых франтоў. Нядаўна яшчэ тут быў глыбокі тыл нямецкага рэйха, і, як усюды ў яго тыле, было шмат прамысловых прадпрыемстваў, якія працавалі на вайну, і, вядома, усялякіх лагераў: канцэнтрацыйных, ваеннапалонных, працоўных. З прыходам Чырвонай Арміі ўсе яны разбягаліся, ахова ўцякала, а дарогі і населеныя пункты напаўняліся многімі тысячамі людзей, сагнаных з усіх краін Еўропы.
Аднойчы мы занялі нейкі гарадок і чакалі новай каманды. Доўгая калона артпалка, павярнуўшы да абочыны, замерла на брукаванай ускраіннай вулачцы. Здаецца, гэта быў Фэльбах або, можа, Глейсдорф, памяць добра захавала агульны выгляд гарадка, але зусім страціла яго назву. Салдатам не было дазволена адлучацца ад машын, мы вось-вось павінны былі кудысь павярнуць з ранейшага напрамку, і начальства ў камандзірскім «вілісе» нешта вырашала над картамі.
У кабіне «студэбекера» моцна прыгравала сонца, пасля бяссоннай ночы карцела драмаць, і я вылез на вуліцу. Салдаты ў кузавах таксама сядзелі, разамлеўшы ад цяпла, і «клявалі» насамі. Па маставой уздоўж машын прайшла група выпушчаных на волю схуднелых экспансіўных людзей у цёмных берэтах. Яны неслі нацыянальны французскі сцяг, спявалі «Марсельезу» і нешта крычалі нам, але мы не разумелі, і толькі старшына Лук’янчанка дабрадушна памахаў ім з кузава — давай, маўляў, не варта ўдзячнасці. Аслабанілі, дык што ж… Гэта нам — семачкі.
I тут каля адной з дальніх машын на вочы мне трапіла дзяўчына — шчупленькая, чорнавалосая, у паласатай куртцы і цёмнай спаднічцы, яна перабірала вачыма твары байцоў у машыне і адмоўна круціла галавой. А ў машыне ўжо пачалося звычайнае ў такім выпадку ажыўленне: штосьці там наперабой выкрыквалі байцы, але яна, пагасіўшы ўсмешку, пераходзіла да наступнай машыны.
— Таварыш, хто ест Іван?
— Іван? — ускочыў крайні баец. — Я Іван, вунь той Іван і шафёр наш таксама Іван.
Поўны надзеі твар дзяўчыны паступова сумнеў, калі яна пераводзіла позірк з аднаго Івана да другога і з ціхім сумам казала:
— Но. То — нон Іван.
Штосьці зацікавіла мяне ў гэтых яе пошуках, і я пачакаў, пакуль яна, паўтараючы ўсё тое ж пытанне, абышла ўсю калону. Зразумела, Іванаў у нас было шмат, але ні адзін з іх не здаўся ёй тым, каго яна шукала. Тады мы з камандзірам трэцяй батарэі капітанам Коханам падышлі да дзяўчыны і спыталі, якога менавіта Івана яна шукае.
Дзяўчына спярша заплакала, але хутка спахапілася, рукавом курткі выцерла цёмныя бліскучыя вочы і, агледзеўшы нас выпрабавальным позіркам, страшэнна скажаючы рускія і нямецкія словы, густа перасыпаныя італьянскімі, расказала прыкладна наступнае.
Яе завуць Джулія, яна італьянка з Неапаля. Год назад, летам сорак чацвёртага, у часе бамбёжкі саюзнай авіяцыяй размешчанага ў Аўстрыі ваеннага завода, яна ўцякла ў Альпы. Пасля адзінокага блукання ў гарах сустрэла рускага ваеннапалоннага, які ўцёк з канцлагера, і яны пайшлі разам. Спачатку ён не хацеў браць яе з сабою, бо прабіраўся на Усход, бліжэй да фронту, яна ж хацела на радзіму, у Італію, адкуль была вывезена пасля падаўлення паўстання ў Неапалі і кінута ў нямецкі канцлагер. Некалькі дзён яны праблукалі ў гарах, перайшлі заснежаны горны хрыбет і аднойчы ў туманную раніцу наткнуліся на паліцэйскую засаду. Яе схапілі і зноў кінулі ў лагер, а што здарылася з Іванам, яна не ведае. Але яна вельмі спадзявалася, што ён быў шчаслівейшы, прабраўся на фронт і цяпер разам з Чырвонай Арміяй зноў прыйшоў у Аўстрыю.
Канешне, гэта было наіўна — спадзявацца сустрэць у вялізным патоку войск знаёмага хлопца, мы, як маглі, суцешылі дзяўчыну і пабеглі да сваіх машын, бо ўжо была пададзена каманда ехаць далей.
У той жа дзень пад вечар пачаўся зацяжны бой за чарговы гарадок, у хуткім часе загінуў капітан Кохан, я амаль забыўся пра тую мімалётную франтавую сустрэчу і ўспомніў пра яе толькі праз васемнаццаць гадоў, калі заняўся літаратурай. I тады я напісаў усё тое, што вы прачыталі ў «Альпійскай баладзе».
Вось і ўся кароценькая гісторыя — пралог да адной з маіх аповесцей, якая зацікавіла групу студэнтаў з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.
[1979]
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
1979
1979 1–6 января — вместе с Эдуардом Володарским работает над сценарием о войне.5 января — проходил на «Мосфильме» кинопробы для фильма «Маленькие трагедии».10–15 января — пребывание во Франции.16–24 января — концерты в США: Нью-Йорк (Бруклин Колледж, Вайтмэн Холл, Куинс
1979
1979 7 июня 1979 г.Был в США. Об американских впечатлениях написал всё, что мог. А что не мог, отыгралось бессоницей, повышенным давлением, упадком сил, полубезумием.Только что уехали от нас Сосинские: старик, Алеша, Сережа с чудовищной бородой. Парни мрачны, особенно старший, он
1979 год
1979 год 14 апреля.На днях закончил самый важный для меня раздел «Мир и его элементы» или просто «Мир». Но все время не покидает меня чувство неудовлетворенности исполнения задуманного. Как бы это ни было — основные мысли теперь записаны. Они не придуманы, а выстраданы мной,
1979
1979 7 июня 1979 г.Был в США. Об американских впечатлениях написал всё, что мог. А что не мог, отыгралось бессоницей, повышенным давлением, упадком сил, полубезумием.Только что уехали от нас Сосинские: старик, Алеша, Сережа с чудовищной бородой. Парни мрачны, особенно старший, он
1979
1979 28 января…Приехал Высоцкий, дозвонился до Швейцеров. Оказывается, утверждения еще не было, на той неделе — Сизов[200], а потом еще и Лапин.9 мартаВидел во сне Высоцкого, который предлагал мне уколоться наркотиком… сам проделал это через куртку, в руку. Второй укол я ему
1979
1979 Господи, пронеси! Январь-февраль 1979 1 январяНочью, после часа, пришли Тонино с Лорой. Тихо, мирно провели вечер. О многом говорили с Тонино. Он, кажется, понял мое здесь положение. И, мне кажется, поможет мне в случае чего. На первый план сейчас выступает идея любительского
1979
1979 Александр Столпер – сценарист: «Путевка в жизнь» (1931, с Н. Экком и Р. Янушкевичем); кинорежиссер: «Четыре визита Самуэля Вульфа» (1934), «Закон жизни» (1940, с Б. Ивановым), «Парень из нашего города» (1942, с Б. Ивановым), «Жди меня» (1943, с Б. Ивановым), «Повесть о настоящем человеке»
1979
1979 1 января 1979 года на голубых экранах состоялась премьера фильма Марка Захарова «Обыкновенное чудо» (16.00). Как мы помним, Миронов играл в нем роль пройдохи Администратора. Вечером этого же дня (в 21.40) по ТВ также показали комедию Эльдара Рязанова «Гусарская баллада», где
1979
1979 В первые часы Нового года Высоцкий был обуреваем идеей немедленно приступить к работе над сценарием будущего фильма, основанного на рассказах генерала Виталия Войтенко. Нетерпение Высоцкого было столь велико, что практически всю ночь он дергал сценариста Эдуарда
1979
1979 Еще один год! Только перелистывая эту книжицу, понимаю, что время утекает совсем не незаметно, а уходит прочными, твердыми, хорошо ощутимыми шагами. Мне тридцать два года. Сегодня улетаю в Омск. С остановкой в Москве.Перевальск1979, ХабаровскТаня разбудила утром: «Нужно
1979 год
1979 год январь 1 Бавкида и Филемон Встречал Новый год в одиночестве. Тоскливо. Накануне приходили Алла с Юрой — красные, замерзшие. Принесли елочку. И завтра придут, и все дни.Когда-то в Киеве, сам того не ведая, приобрел золото. Наверное, и ездил в Киев на долгие тринадцать
1979
1979 Начало года — публикации, письма, договоры…1 января в «Литературной газете» публикуется поздравление АНа «Л. И. Лагину — 75 лет».В первом номере журнала «Нева» публикуется рецензия на ленинградский сборник «Незримый мост», где упоминается ПИП.Из: Белов С.
1979 год
1979 год "ЖЕНА УШЛА" В этом фильме режиссёра Д. Асановой могли бы сыграть Высоцкий и Влади, но не сложилось. В это время Высоцкий уже снимался у С. Говорухина в сериале "Место встречи изменить нельзя" и чисто физически не мог бы вытянуть ещё одну главную роль, поэтому в картине
1979 год
1979 год Ночь. По-прежнему я встречал Новые года, но все чаще вот так — семьей. Много звонков было, свечи горели.Утро. Сходил на молочную кухню, отнес молоко сыну. Он спал хорошо. Морозно, к вечеру обещают метель.4 января. Малеевка. Утро. Звонили домой, сыночек плохо спал, часа