Таварышы «работают»
Таварышы «работают»
Дзеля таго, што дакучаў яму страшэнны Katzen-jammer, Попутчiк устаў даволi позна. Калi, памыўшыся i выпiўшы шмат халоднай вады, выйшаў з хаты iзноў, як штодня, спаткаўся на ганку з вядомымi ўжо яму незнаёмымi тыпамi. Сядзелi на ўсходачках пад ганкам, чакаючы цярплiва на Попутчiка.
— Дзень добры, таварышы! — прывiтаўся з iмi, як са знаёмымi.
— Добры дзень.
— «Работаете», товарищи?
— Хэ, хэ, работаем, товарищ! — адказалi, канфузьлiва ўсьмiхаючыся.
Наагул, далейшая кансьпiрацыя, далейшае «валяньне дурака», ня мела ўжо сэнсу. Шпiёны добра ведалi, што iхная ахвяра пазнаець iх i далей вялi сваю работу ўжо адкрыта, не хаваючыся.
Попутчiк пайшоў Вясёлай вулiцаю ў кiрунку да цэнтра гораду, а таварышы шпiёны ў нязначнай адлежнасьцi назiркам за iм.
Попутчiк iшоў i лаяўся:
— На якога чорта гэтыя гады пруцца за мной?!. Там учора былi гэткiя прыемныя, гэткiя мiлыя людзi… здаецца, што нават пiлi на брудэршафт, а тут… маеш табе!.. iзноў гэтыя два лезуць за мной, як ценi… Што за чорт!.. Нiчога не разумею… Трэба хiба пайсьцi пагаварыць аб гэтым з Iгнатоўскiм[5].
Памыляўся, думаючы, што Iгнатоўскi спаткае яго з адкрытымi рукамi. Старшыня Iнбелкульту[6] прыняў цяпер Попутчiка халодна, як звычайнага нуднага iнтэрэсанта. Попутчiк пачаў жалiцца:
— Што за чартаўня, таварыш! Дык-жа я прыехаў легальна, атрымаўшы савецкую вiзу… Дык-жа «Грамада» мяне добра ведае, могуць за мяне паручыцца… А за мной усьцяж ходзяць. Двох ходзiць… Сяньня выходжу з хаты — ужо сядзяць на ганку i чакаюць… У чым справа? Дзеля чаго гэта? Ажно злосьць бярэ! Парайце мне, што рабiць?
— Цi вы ўжо былi… там… ну, у ГПУ? — спытаўся Iгнатоўскi, паглядаючы пiльна праз акуляры на Попутчiка.
— Але… нядаўна… — адказаў зьдзiўлены Попутчiк.
Няўжо-ж усе, якiя прыяжджаюць у гэтую краiну свабоды, павiнны прайсьцi праз вагонь допытаў ГПУ!
— Ну i што?.. — пытаўся далей старшыня Iнбелкульту.
Памятаючы аб засьцярозе: «совершенно секретно», Попутчiк абмежаваўся толькi агульнымi словамi, ня кажучы таксама нiчога аб учарашняй «товарищеской чашке чаю».
— Нiчога… Усё добра… Я iм усё расказаў…
— Ну? I як да вас паставiлiся?
— Надта добра… Прынялi мяне вельмi добра. Iгнатоўскi задумаўся. Моў разважаў нешта, моў яшчэ хацеў нешта спытацца. Попутчiк дакiнуў:
— Але-ж я прыехаў з багаславенста «Грамады», а Ульянаў маець аба мне вельмi прыхiльныя iнфармацыi…
— Гм… Ульянаў?.. Чакайце!.. Ведаеце што? Учора акурат прыехаў з Варшавы Ульянаў… Едзе ў службовых справах у Маскву… Зайдзецеся да яго. Ён жыве ў «Эўропе»…
— Што кажаце!? Ульянаў у Менску! Ах, як гэта добра! Iду да яго!
— Iдзеце!.. Гасьцiнiца «Эўропа»… Ведаеце, дзе гэта?
— Ведаю… Бывайце!.. Дзякую.
3 Iнбелкульту да «Эўропы» было недалёчка. Як ужо Попутчiк быў на месцы i пастукаў у дзьверы пакою Ульянава.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Як беларускія таварышы выкрылі таджыцкіх трацкістаў на мове ідыш
Як беларускія таварышы выкрылі таджыцкіх трацкістаў на мове ідыш Галоўліт штомесяц дасылаў у аддзел друку ЦК КП(б)Б зьвесткі пра зробленыя выкрэсьліваньні і правакацыі, спыненыя ягонымі супрацоўнікамі, прычым прыводзілася аргумэнтацыя дзеяньняў цэнзара. У цэнзуры
Пускай знаменитости работают на тебя
Пускай знаменитости работают на тебя Каждого человека следует уважать как личность, но не боготворить. Альберт Эйнштейн, 1930 Не будет преувеличением заметить: когда Эйнштейн корпел над своими исследованиями в 1905 году, разрываясь между наукой и службой в патентном бюро,
«ПОЧЕМУ В КИЕВЕ В НОЧНОЕ ВРЕМЯ РАБОТАЮТ ТОЛЬКО СЛУЖБЫ ПЕЧАЛИ: 01, 02, 03?»
«ПОЧЕМУ В КИЕВЕ В НОЧНОЕ ВРЕМЯ РАБОТАЮТ ТОЛЬКО СЛУЖБЫ ПЕЧАЛИ: 01, 02, 03?» Близилось открытие «Червоной руты» (оно состоялось 15 сентября 1977 года). Месторасположение ресторана – проспект Ворошилова (ныне Лесной проспект), 23. В то время это был крайний дом в отдаленном районе
Шпионы, которые работают бесплатно
Шпионы, которые работают бесплатно Бюджет, выделяемый посольством и торговым представительством в Берлине на нужды разведки, рос с каждым годом. В 1920—1921 годах она обошлась всего лишь в восемнадцать тысяч фунтов стерлингов; в 1921—1922 годах бюджет разведывательного
Медведев и Путин работают вместе
Медведев и Путин работают вместе Два раза в месяц телевидение показывает встречу Медведева и Путина, на которой они обсуждают различные проблемы, чаще всего социально-экономические.Конечно, они встречаются чаще и обмениваются мнениями, наверное, каждый день. Многие
КАК РАБОТАЮТ НАЕМНЫЕ УБИЙЦЫ
КАК РАБОТАЮТ НАЕМНЫЕ УБИЙЦЫ В нашем государстве существует на сегодня, пожалуй, единственная индустрия, где работают настоящие профессионалы. Это индустрия киллеров. Нашему корреспонденту удалось побеседовать с человеком, хорошо осведомленным в теории исполнения
РАБОТАЮТ ПРОЕКТАНТЫ КОСМОГРАДА
РАБОТАЮТ ПРОЕКТАНТЫ КОСМОГРАДА — Еще лет десять назад можно было услышать такую «версию» о причинах наших успехов в освоении космического пространства: дескать, располагаем мы каким-то сказочным топливом, которое и позволяет нам запускать тяжелые спутники и
Если не работают подчинённые — работай сам
Если не работают подчинённые — работай сам Длительное время в бухте Броутона на острове Симушир штаб 137 брк овр располагался на борту энергосудна «ЭНС-357». Сложности всегда возникают там, где их никто не ждал. Вот такой сложностью, как ни странно, стала телефонная связь с