Канвэер

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Канвэер

Сустракаючыся з новымi вязьнямi, якiя прыбывалi ўсьцяж у нашую камару, я даведаўся ад iх аб новых спосабаў допытаў у ГПУ. У першыя гады пасьля майго арышту фiзычнага прымусу пры допытах ня было. Бiлi адно толькi на пагранiчных пастанях ГПУ. Цяпер гэта робiцца пры допытах даволi часта — нават у Маскве. Ведама, да кажнага вязьня розны бывае падыход. Адных стараюцца прымусiць да падпiсаньня вымаганых паказаньняў бiцьцём, другiх — толькi пужаньнем. Часта добрыя вынiкi дае спосаб, называны «канвэерам». Iснасьць яго — у тым, што вязьня пазбаўляюць магчымасьцi спаць.

Асобы, якiя вядуць допыты, зьмяняюцца чарадою, а вязень можа часам задрамаць нейкiх 5-10 часiнаў, калi чародны мучыцель ягоны крыху прыпозьнiўся.

Гэткiя допыты трываюць часам ажно сем дзён i нават даўжэй — у залежнасьцi ад нэрвовае сыстэмы вязьня. Калi вязень засынае, мучыцелi аблiваюць яго сьцюдзёнай вадой або бразгаюць яму нечым над вухам.

«Думкi каламуцяцца, — казаў мне вязень, якога дапытвалi „канвэерам“ пяць дзён, — забываешся значаньне слоў. Замiж iменьняў людзей блытаюцца на вуснах геаграфiчныя назовы. Здаецца, быццам, там узьдзелi на галаву нейкую зялезную шапку. Я колькi разоў хапаўся за галаву, каб зьняць гэную шапку, i быў зьдзiўлены, калi далонi намацвалi замiж яе — мае собскiя валасы… Патрэба сну гэткая вялiкая, што гэтага выказаць словамi нельга…»

Ня дзiва, што «вредители», маючы гэткую шапку на галаве, твораць раманы аб нябывалых рэчах…