На другi дзень
На другi дзень
На другi дзень, калi я, замёрзшы, нявыспаўшыся i без папярос, сядзеў з роспаччу ў душы на сваiх нарах, раптам дзьверы адчынiлiся.
— Пожалуйте наверх!
Павялi мяне па нейкiх няведамых мне ўсходах, калiдорах. Мяне абвеяла цяплом канцылярскiх пакояў.
Чырвонаармеец пастукаў у дзьверы.
Я апынуўся ў прасторным, добра мэбляваным габiнэце Гродзiса. Я падыйшоў да яго, як да чалавека, ад якога чакаеш вызваленьня з цяжкой прыгоды.
Гродзiс стаяў за сваiм стадом, трымаючы рукi ў кiшэнях.
— В чём дело?
— Таварыш!.. Я да вас, таварыш!.. Што здарылася? На што мяне арыштавалi? Дык-жа-ж ужо ўсё было высьвятлена…
— Перш-на-перш, — засычэў Гродзiс, — я для вас гражданiн, не таварыш. Гусь свинье не товарищ. А па-другое, у чым рэч?.. Толькi каротка, бо я ня маю часу.
— За што мяне арыштавалi?
— Як за што? Ха-ха-ха! Вось дык пытаньне! А старыя грахi адпакутваць ня трэба?.. Ды што тут шмат казаць! Як вас паклiчуць на допыт, там пагаворыце… А цяпер — марш у камару!
— Але-ж, таварыш!.. выбачайце!.. Грамадзянiн!.. Цi доўга я буду сядзець у гэтай халоднай камары? Гэта-ж немагчыма!..
— Што? Нядобра? — засьмяяўся iранiчна чырвоны вяльможа, гэтаксама, як учорашнi чэкiсты на паверцы. — Ну, добра. Заўтра вас перавядуць у iншую камару… Ну, i марш з iм! — кiнуў каманду чырвонаармейцу, што стаяў пры дзьверах.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
10. «Адзін летні дзень»
10. «Адзін летні дзень» РАНІЦА.Мне — трынаццаць гадоў, і я вяртаюся з лесу з поўнай сеткаю грыбоў. Іду пожняю, паўз могілкі, і доўгім аблупленым дубцом ніжу наперадзе, разбіваю бліскучую расу і мокрае белае павуцінне. Следам зморана цягнецца рабенькі шчанюк, сам сабе
12. «Адзін зімовы дзень»
12. «Адзін зімовы дзень» У нашай вёсцы гулялі Міколу-зімовага. Як цяпер помню той дзень, дзевятнаццатага снежня, калі Снег у ружовыя фарбы расквечаны, Сонца дыміцца у стыні марознай, Па-над платамі сумёты намецены, Сцены патрэскваюць пошчакам грозным, складалася ў пятым,
Абток Мяч. Першы дзень
Абток Мяч. Першы дзень Назаўтра мы дабралiся на абток Мяч.Маленечкi вастравок, якi ў найшырэйшым месцы меў крыху больш за дзесяць кiлёмэтраў. Недалёка ад берагу, да якога мы падыходзiлi, стаялi шэсьць драўляных баракаў, стайня, лазьня, прачкарня, сушыльня адзежы i збоку дамок,