Абток Мяч. Першы дзень
Абток Мяч. Першы дзень
Назаўтра мы дабралiся на абток Мяч.
Маленечкi вастравок, якi ў найшырэйшым месцы меў крыху больш за дзесяць кiлёмэтраў. Недалёка ад берагу, да якога мы падыходзiлi, стаялi шэсьць драўляных баракаў, стайня, лазьня, прачкарня, сушыльня адзежы i збоку дамок, дзе жыла адмiнiстрацыя й канвой.
Разьмясьцiлi нас у вадным з баракаў. Цесна тут было бадай таксама, як на карантыне ў Кемi. Пасярэдзiне бараку стаяла глiняная печка зь зялезнай трубой, якая выходзiла празь сьцяну. Над печкай вiсела малюсенькая сьмярдзючая лямпачка з разьбiтым шклом, кiдаючы слабое сьвятло на нашую новую кватэру. У гэтым брудным, цёмным, поўным вошаў i блышыцаў памешканьнi, з праклёнамi, з лаянкай i крыкам, мы, змучаныя й прамерзлыя, здабывалi для сябе месца на нарах.
У гэты самы дзень выдалi нам рабочую вопратку: ватовыя порткi, гэткiя-ж самыя курткi («телогрейки»), шапкi, рукавiцы й валёнкi. Уся гэтая адзежа была вельмi паношаная, брудная, палатаная. Але было ў ёй цёпла.
На другi дзень ранiцой нас пагналi на работу. На першы раз была вызначана, як казалi, лягчэйшая работа. Мы ўтоптвалi сьнег, падрыхтоўваючы дарогу для саняў, якiя мелiся ехаць у лес, каб забраць адтуль сьпiлаваныя дровы.
Па чатыры ў рад мы прабiвалiся праз сьнег, якi даходзiў першаму мала не да грудзей. Ну, ведама, далейшым радом было лягчэй змагацца iзь сьнегам. Дык рады ад часу да часу зьмянялiся: першы йшоў на месца апошняга, апошнi на месца першага…
Наш першы рабочы дзень трываў толькi каля сямёх гадзiнаў, але мы зьвярнулiся ў баракi пасьля гэтага сямёхгадзiннага маршу па сьнежных кучах гэткiя змораныя, што iз страхам думалi аб цяжэйшай рабоце, якая чакала нас у блiжэйшай будучынi.
Назаўтра мы ўжо пачалi працу на «лесазагатоўках».
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
10. «Адзін летні дзень»
10. «Адзін летні дзень» РАНІЦА.Мне — трынаццаць гадоў, і я вяртаюся з лесу з поўнай сеткаю грыбоў. Іду пожняю, паўз могілкі, і доўгім аблупленым дубцом ніжу наперадзе, разбіваю бліскучую расу і мокрае белае павуцінне. Следам зморана цягнецца рабенькі шчанюк, сам сабе
12. «Адзін зімовы дзень»
12. «Адзін зімовы дзень» У нашай вёсцы гулялі Міколу-зімовага. Як цяпер помню той дзень, дзевятнаццатага снежня, калі Снег у ружовыя фарбы расквечаны, Сонца дыміцца у стыні марознай, Па-над платамі сумёты намецены, Сцены патрэскваюць пошчакам грозным, складалася ў пятым,
Першы раз у ГПУ
Першы раз у ГПУ Праваднiк паказаў салдату пры дзьвярох пропуск, i ўвайшлi ў сярэдзiну. Усходы. Калiдоры. Рады дзьвярэй.Дык гэта тутака! Дык гэта — гэтае «ОГПУ», у скарочаньнi тры лiтары ГПУ, ад якiх мурашкi прабягаюць па сьпiне савецкага грамадзянiна, ад якiх нават лёяльны
На другi дзень
На другi дзень На другi дзень, калi я, замёрзшы, нявыспаўшыся i без папярос, сядзеў з роспаччу ў душы на сваiх нарах, раптам дзьверы адчынiлiся.— Пожалуйте наверх!Павялi мяне па нейкiх няведамых мне ўсходах, калiдорах. Мяне абвеяла цяплом канцылярскiх пакояў.Чырвонаармеец
Абток Конд
Абток Конд У адлежнасьцi 130 кiлёмэтраў ад Саловак ёсьць абток Конд. Каб пазбыцца калекаў i iншых няздольных да працы вязьняў, iх высылалi вось на гэты абток.Трэба адзначыць, што ладную колькасьць калекаў давалi лясныя работы, дзе вязьнi цi абмарожвалi сабе ногi, цi самi сябе
Сшытак першы
Сшытак першы Сёлета вясной гэты сшытак мне падарыла адна мілая немка-перакладчыца ў Кілі. Сказала: для Вашых твораў. Што ж — трэба пісаць. 16 лістапада 1993 году Бачыў у І. Буніна графічную выяву месяцаў году. Цікава, што ў маім уяўленьні таксама даўно складзеная пэўная