21. Аксана

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

21. Аксана

«Ты ўмееш кахацца?» — спытала Аксана.

Я ніколі не думаў, што гэта трэба ўмець, і толькі пазней зразумеў, што яна мела рацыю і вельмі талкова, правільна і практычна спытала. Умець кахаць, умець кахацца — талент, не кожнаму дадзены, гэта не проста кляпанне дзяцей (выдатны афарызм: «Калі Бог стварыў чалавека, ён не запатэнтаваў сваё вынаходніцтва і цяпер кожны дурань можа рабіць тое самае»).

«Ты… дзяўчынка?» — у сваю чаргу спытаў я… Ды не! — хлушу, надакучыла гэтае сюсюканне ўжо.

— Ты цэлка? — так я спытаў.

Плач… Я дастаю насоўку. Яна сморкаецца. Слёзы, смаркачы… Колькі многа ад дзяўчат вільгаці!

Ці варта лішні раз паўтараць, што ўсё скончылася просьбаю ўзяць яе замуж.

— Аксана! А проста пагуляць? Як іншыя робяць… Прыгледзецца адно да аднога, прыцерціся… Атрымаецца — не атрымаецца…

— Ну не! — аж слёзы высахлі. — Хопіць! Нагулялася. Час толькі траціць.