22. Буклет і рэкорд

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

22. Буклет і рэкорд

«Маладыя галасы», 1990 г.

САЧЫНЕННЕ. Аповесць, апавяданні. 6 арк. Цана 40 кап.

«Зборнік уключае аповесць „Мяжа“ і апавяданні. Яны аб’яднаны агульнай тэматычнай накіраванасцю. Героі твораў — прадстаўнікі сучаснай моладзі з іх няспынным пошукам ісціны, праўды, справядлівасці, свайго месца ў жыцці… Без перабольшання можна сказаць, што героі кнігі — людзі актыўныя, поўныя высокай духоўнасці і веры ў светлую будучыню».

З аднаго боку яно добра, што мне ў чарговы раз пашэнціла і гэтая «вера ў светлую будучыню» так і не пабачыла свет — застаўся адзін анонс.

А з іншага — што за сумны рэкорд, каму ён трэба: 15 гадоў не выходзілі «дарослыя» кнігі! І якіх гадоў для пісьменніка: ад 30 да 45!