15. Здзірай з «Вожыка»

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

15. Здзірай з «Вожыка»

І якое ж было маё разачараванне, калі, ужо студэнтам, мы сустрэліся аднойчы з былым настаўнікам, і я памкнуўся пахваліцца (усё ж плён яго навукі, прамая сувязь з прадметам):

— Вось, Міхаіл Іванавіч, дзве кніжкі напісаў…

— І годзе, — быў абыякавы адказ. — Вунь які худы. Цяпер пара і пра сябе падумаць. А калі ўжо так захочацца друкавацца, бяры старыя часопісы, памяняй трошкі прозвішчы, абстаноўку… Прыроду адзін к аднаму пакінь, яе ўсё адно ніхто не чытае. А то са старых «Вожыкаў» здзірай, я спрабаваў, друкуюць, ніхто не заўважае…

Якое разачараванне! Хоць у гэтым пляне я і перарос свайго настаўніка.

Мы не развітваемся з ім, з гэтым, несумненна, арыгіналам, які адыграў у маім жыцці каласальную ролю, калі не ўсяму, што ёсць у ва мне добрага, дык вельмі многаму я гэтаму чалавеку абавязаны.

Ён яшчэ паявіцца, і неаднойчы, толькі ў розных іпастасях, у нашым дзіўнаватым рамане-выбраным, рамане-бяграфіі, рамане-эсэ.