11. «Таварыства цвярозасці»

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

11. «Таварыства цвярозасці»

Адна знаёмая, прачытаўшы гэта, спытала: «А чаго ён не застаўся? Чаму ўцёк?» — і я і цяпер, у 44, не знайшоўся, што ёй адказаць. І праўда, прыйшоў, прывялі цябе за руку, дык будзь ласка, рабі тое, што ў такіх выпадках робіцца.

«Таварыствы цвярозасці? — як пытаў некалі Талстой. — Гэта калі збіраюцца разам, каб гарэлку не піць? Лухта. Каб не піць, не трэба збірацца. А калі збірацца, дык трэба піць».

Калі ж сур’ёзна — сёе-тое ў нас ужо ёсць.

Тут і раёнка, а значыць, спробы пісьма, і рыбалка, а значыць цяга да адзіноты, і самалюбства — калі ўсе хваляць, і дзядзька — як ураўнаважвваючая сіла, што не дае шалапутным мазгам развіхляцца (гэта пазней паможа ў прозе, якая патрабуе сялянскай упартасці), і намёк кахання — дзіўнага, не ўсіхняга…

Цяпер што? — пераход да зімы. І дастакова будзе. Лета — зіма. На чым скончыцца наш рай.