24. «Трыолет»

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

24. «Трыолет»

Складальнік буклета меў рацыю «з высокай духоўнасцю і няспынным пошукам ісціны». Канечне, цяпер такія людзі — атавізмы, выкапні, і мне самому ўжо слаба верыцца, што яны некалі — не так даўно! — існавалі.

Фіналам да «Гарадскога сшытка».

Дзяўчына, якую ўсе звалі «пана», альбо «паненка» (можа, і прататып Лены), узяла ў мяне магнітафон і не аддае каторы дзень. І дзверы не адчыняе. Бяру блакноцік, аловак, каб пакінуць запіску, стукаю — звыклае маўчанне. І тады замест запіскі складваецца наступнае:

Вельмішаноўная паненка!

Як шкода, што няма Вас дома.

Да Вас заходзіў Федарэнка:

Як шкода, што няма Вас дома!

За трыолет прабачце дрэнны —

Мне кепска без магнітафона…

Вельмішаноўная паненка,

Як шкода, што няма Вас дома!

Алесь Бяляцкі доўга рагатаў: «Прыдумаць жа такое!» Асабліва яго смяшыла рыфма: паненка — Федарэнка.