Прэзентацыя

На адным з мерапрыемстваў у Чырвоным касцёле ў снежні 2009 года я выпадкова сустрэўся з Вячаславам Сіўчыкам. Ён ужо ведаў, што вайшла мая кніга, і прапанаваў мне правесці прэзентацыю. Усю арганізацыю ён браў на сябе. Я адразу пагадзіўся, таму што ў мяне не было ні вопыту, ні магчымасцяў, каб правесці такое мерапрыемства. А прэзентацыя была неабходна, каб пашырыць інфармацыю пра кнігу.

З Вячаславам Сіўчыкам я знаёмы са студзеня 1990 года. Я ўжо быў пенсіянерам, але працаваў у ваенным прадстаўніцтве (ВП) на МЭМЗе (32-гі завод). Працоўны калектыў аднаго з цэхаў завода ў студзені 1990 года высунуў мяне кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. К таму часу кіраўніцтва ВП і завода завочна называлі мяне «нефармалам», таму што я быў пастаўшчыком на завод вулічнай інфармацыі. А калі памятаеце, канец 80-х і пачатак 90-х гадоў мінулага стагоддзя — гэта быў час сапраўднай дэмакратыі. Кіраўніцтва завода вусным загадам забараніла мне ствараць ініцыятыўную групу з прадстаўнікоў завода. Не падпарадкаваліся загаду толькі двое: Генадзь Мужаў з 8-га цэха і Леанід Славашэвіч з 20-га цэха. Вось яны і былі і маёй групай падтрымкі і даверанымі асобамі.

Але гэтага не хапала, і я звярнуўся за падтрымкай у Цнянскую суполку БНФ. Там я і пазнаёміўся з Вячаславам Сіўчыкам. Ён 1962 года нараджэння. Па адукацыі геолаг. З 1995 года працаваў адказным сакратаром управы БНФ і старшынёй камісіі Сойму БНФ па сувязях з рабочым рухам. 30 кастрычніка 1999 года быў абраны намеснікам старшыні БНФ «Адраджэнне» і Партыі БНФ. Але 11 студзеня 2003 года рашэннем Сойму БНФ выключаны з Партыі БНФ з фармуліроўкай «За дэструкцыйную дзейнасць і непадпарадкаванне рашэнням Сойму». Што канкрэтна ён нарушыў, не ведаю.

Вячаслаў Сіўчык шмат разоў падвяргаўся арышту. Асабліва памятаю, як яго разам з Юрыем Хаднікам арыштавалі ў 1996 годзе як арганізатараў Чарнобыльскага шляху. Яны абвясцілі галадоўку; якая працягвалася 23 дні, і дамагліся вызвалення.

Вячаслаў Сіўчык — актыўны грамадскі дзеяч. Ён адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў намётавага гарадка пасля выбараў 2006 года.

Зараз пражывае ва Украіне, з’ехаў туды, ратуючыся ад пераследу ў Беларусі.

Але я адхіліўся ад тэмы. Прэзентацыя адбылася 20 студзеня 2010 года ў сядзібе БНФ на Варвашэні, 8. Я хваляваўся, ці прыйдуць людзі, у СМІ пра прэзентацыю ніякіх абвестак не было. Але к прызначанаму часу памяшканне было запоўнена. Абрадавала яшчэ і тое, што да мяне завіталі і вядомыя людзі: кандыдат гістарычных навук, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў; журналіст і выдавец Віктар Хурсік; паэт Яўген Гучок; палітык і грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка; літаратар і краязнаўца Уладзімір Содаль; навуковец, даследчык гісторыі, аўтар кнігі«Утроп Літвы» Здзіслаў Сіцька ды іншыя. Прысутнічалі і прадстаўнікі прэсы. Мерапрыемства прайшло цікава, былі выступоўцы, я адказваў на пытанні. Кожны з прысутных атрымаў маю кнігу — я раздаў больш за 30 асобнікаў. У наступны дзень пра гэтую падзею з’явіліся звесткі ў некаторых СМІ.

Вось фрагмент з рэпартажу на сайце «Радыё Свабода» ад 21.01.2010 г.:

На Управе БНФ адбылася прэзентацыя кнігі Іллі Копыла «Нябышына. Вайна». У пачатку вайны аўтару было 7 гадоў.

Гаворыць выдавец кнігі Віктар Хурсік: «Я хачу сказаць, што дзеці, якія нарадзіліся ў 1934 годзе, якім у 41-м годзе было 7 гадоў, яны б маглі шмат чаго распавесці пра вайну. Аднак такіх успамінаў не з’яўляецца, няма. Не прапануюць. А кніга Іллі Копыла — гэта ўчынак грамадзянскі. Ён проста адкрыў яшчэ адзін абразок праўды пра Вялікую Айчынную вайну. І я, калі атрымаў гэты рукапіс, быў вельмі ўзрушаны. Таму што мая родная вёска тут пад Мінскам, я шмат чуў расповедаў ад дарослых і чуў прыкладна тое самае. Але засведчанага ў пісьмовых крыніцах — няма. Таму мяне проста прага праняла выдаць гэтую кнігу.

Каментары к матэрыялу наведвальнікаў сайта:

«Ну цяпер пасадзяць Копыла. Разам з Хурсікам».

Сымон, горад Мінск

«Вельмі цікавая кніга. Дзякуй, спадар Копыл за Вашу мужнасць. Столькі лапшы гэтыя камуністы нам на вушы павесілі, што невядома, калі здымем. Асабліва гэта тычыца Другой сусветнай вайны на Беларусі. Адны спекуляцыі і ні кроплі праўды».

Ганна

* * *

На сайце «Livejournal» 24 студзеня 2010 адбылося абмеркаванне часткі кнігі «Нябышына. Вайна»: «Міты пра партызанскі рух у Беларусі».

«Всё в книжке — правда. Партизаны именно в том районе заебали всех по страшной силе — забирали всю еду, грабили, убивали. Я со многими стариками базарил, у каждого есть своя история.»

Japgor

Інтернеттазета «Салідарнасць» ад 24.01.2010 года таксама адгукнулася на маю кнігу рэпартажам журналісткі Анастассі Зелянковай:

«Пабачыла свет кніга Іллі Копыла „Нябышына. Вайна“. Гэта аповед пра акупацыю асобна ўзятай вёскі ў перыяд другой сусветнай вайны. Аўтар, які ў час вайны быў падлеткам, дзеліцца сваімі ўспамінамі пра тое, што чынілі партызаны з мірным насельніцтвам, як паводзілі сябе немцы і якія міфы пра вайну і партызанскі рух былі створаны савецкай прапагандай».

«Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ведаюць праўду, з кожным годам застаецца менш. Тыя, хто яшчэ з намі, не жадаюць адкрыць акопную праўду. Міфы аб вайне: пра ўсенародны ўздым, пра масавы патрыятызм, пра „За Радзіму, за Сталіна“ — ім больш даспадобы, — адзначае Ілля Копыл. — У адрозненне ад ветэранаў я жадаю, каб аб Другой сусветнай вайне была напісана праўда, якой бы горкай яна ні была».

«На пачатку вайны Іллі Копылу было 7 год. Ягоная вёска Нябышына… усю вайну знаходзілася пад акупацыяй. Таму тое, што адбывалася ў тыя часы, аўтар пабачыў на ўласныя вочы. І гэтыя яго ўспаміны вельмі разняцца ад таго, што можна прачытаць у сённяшніх школьных падручніках або пачуць па радыё і тэлебачанні.

У кнізе аўтар падае факты, якія часам могуць здзівіць і нават выклікаць абурэнне. Тут і пра тое, як партызаны правакавалі немцаў да расправы над мірным насельніцтвам, як самі паступалі з вяскоўцамі (як, напрыклад, з дзяўчынай Фаняй, якую застрэліў партызан толькі за тое, што яна адмовілася з ім танцаваць).

Газета прапануе чытачам некаторыя ўрыўкі з кнігі».

Менавіта гэтыя ўрыўкі абмяркоўваліся на «Форуме рэканструктараў Беларусі».

«Трохі рэзкавата і ў вывадах, я лічу, аўтар часам перагібае ў другі антыпартызанскі бок. Гэта, магчыма, вынік таго, што ў газету патрапілі самыя сенсацыйныя (для чалавека, які вучыў гісторыю толькі па школьных падручніках) цытаты».

Курт

«Очередная „антисоветская агитация“. Немцы хорошие — наши плохие. Всякое было — гавнюков везде хватало».

WW2

«Не думаю, что это лишь агитация. Вполне возможно, что большинство из описанного — не выдумка, а на самом деле имевшее место. Другое дело, что партизанами могли быть названы и банальные бандиты, а на основе виденного автором делается неправомерное обобщение».

Алекс

«Ох, ребятки… Я сам читал документы особых отделов, которые собирали „какашки“ про личный состав партизанских отрядов и их деяния. Особые отделы не подчинялись партизанскому командованию и поэтому без прикрас всё описывали… как вам, к примеру, расстрел несовершеннлетних детей? Родителей расстреляли типа „за пособничество“, а так как детей никто в деревне не взял, то и их поставили к стенке (12,13 и 15 лет).

А тома в сотни страниц под названием „Жалобы местного населения на незаконные действия партизан“?»

Политик

«Я проста пра тое, што занадта шырокія абагульненні: „усе партызаны — злачынцы, ворагі народу; усе паліцаі — злачынцы, ворагі народу“ будуць шкоднымі ў любым выпадку. Гэта толькі падымае непатрэбныя эмоцыі і гуляе на руку тым, хто хоча падмяніць спакойнае вывучэнне гісторыі новай палітычнай істэрыкай».

Курт

«Так какая же истерика? Просто „светлый образ народных мстителей“ летит в тартары и по праву. 65 лет на них ни одного пятнышка не было, прямо ангелы во плоти. И естественно, простому обывателю это как серпом…»

Политик

«Цалкам згодны. Потому и повторюсь: давайте рассматривать конкретные случаи, тогда не будет диаметральных заскоков и „как серпом“».

Алекс

«А ты чытаў у СБ артыкул міністра абароны, што „падымаюць галаву ачарніцелі гісторыі“? Дык сколькі яшчэ можна прыкладаў прывесці… Яны граюць на тым, каб перавесці праблему нармальнага вывучэння гісторыі ў эмацыянальна-палітычную сферу. І я лічу, што няправільна ўсіх чорнай фарбай маляваць — што партызанаў, што ўсіх астатніх. Гэта толькі дае нагоду да чарговых эмацыянальных рэакцыяў апанентаў. А пасля гэтага і дыскусія немагчымая».

Курт

«Этих „конкретных случаев“ на серийное издание хватит на годы. Так ведь даже тёмных полутонов добавить не дают — сразу вопли про фальсификации, очернительства и реваншизм».

Палітык

Вось так адрэагавалі чытачы ўрыўкаў з маёй кнігі «Нябышына. Вайна», якія былі змешчаны на старонках інтэрнет-газеты «Салідарнасць».