14. Запылалі вёскі

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Такім чынам у нашай вёсцы пабывалі партызаны Мядзведева і Шляхтунова. Яны пайшлі далей у Заходнюю Беларусь. Перад імі стаялі канкрэтныя задачы. Якія? Аб гэтым раскажу напрыканцы сваіх успамінаў. Але ж у нас былі і партызаны, замацаваныя за Бягомльскім раёнам — партызанская брыгада «Жалязняк». Што цікава, яны ні разу не наведалі нашу вёску днём, баяліся. Звычайна гэта рабілі ноччу, каб паздзекавацца над старастай і абрабаваць 2–3 хаты. Хутка нам стала зразумела, якую страшную небяспеку ўяўляюць партызаны.

Вясной 1943 года немцы ачапілі і спалілі разам з людзьмі вёску Шуняўку, што знаходзілася ў 4 кіламетрах ад нашай вёскі. Я добра памятаю, як мой бацька абураўся гэтым. У злачынстве ён абвінавачваў як немцаў, так і партызан. Адбылося ўсё наступным чынам. Партызаны з засады побач з вёскай у 4 гадзіны раніцы абстралялі нямецкую машыну. Я дакладна не ведаю, якую шкоду яны нанеслі немцам, але партызаны ў немцаў на віду ўцяклі ў бок вёскі і там іх след знік. Вёска ў гэты час безмяцежна спала, не ведаючы, што жыць ёй засталося апошнюю гадзіну. Недарэчнасць была яшчэ і ў тым, што партызаны для засады пераапрануліся ў сялянскую вопратку. Немцы былі ўпэўнены, што засада — справа рук жыхароў вёскі, і выклікалі з Докшыц падмогу. Праз паўгадзіны да Шуняўкі пад’ехалі карнікі, ачапілі яе і знішчылі разам з жыхарамі.

Па такім сцэнарыі была прадпрынята спроба знішчыць суседнюю з намі вёску Вітунічы, што ў двух кіламетрах, толькі з другога боку ад ракі Поні. Зноў такая ж засада, у той жа час, сялянская вопратка, абстрэл і бегства на вачах у немцаў у бок вёскі. Але на гэты раз карнікі трохі прыпазніліся. Вёска ўжо прачнулася, і людзі своечасова ўбачылі небяспеку, схаваліся ў бліжэйшым лесе. Вёску спалілі разам з жыхарамі, якія прамарудзілі, не здолелі ўцячы. Загінула больш за 120 чалавек. Зараз Вітунічы адбудаваны, а макет Шуняўкі ўстаноўлены на мемарыяле Хатынь. Зараз мы дакладна ведаем, што і Хатынь знішчана па такім жа д’ябальскім сцэнарыі.

Пасля тых трагічных падзей да майго бацькі прыйшлі стараста і яшчэ некалькі мужчын. Яны доўга размаўлялі, абмяркоўвалі пытанне, як уратаваць жыхароў вёскі ад знішчэння як з боку немцаў, так і з боку партызан. Гэтыя мудрыя мужыкі ўжо тады прыйшлі да высновы, што ў злачынствах супраць насельніцтва ў часы акупацыі партызаны адыгрывалі не апошнюю, а можа, галоўную ролю.

Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚

Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением

ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК