Водгукі на пікет ветэранаў
Пікет ветэранаў выклікаў новую хвалю лістоў у адрас рэдакцыі «Народнай Волі» ад чытачоў газеты. Гэта былі лісты падрымкі. Вось некаторыя з іх:
«Посмотрел на канале ОНТ, как группа пожилых людей протестовали у стен редакции „Народнай Воли“. Это был протест против свободы слова.
Я несколько моложе Ильи Копыла, автора „Нябышына. Вайна“, но первую конфету съел из рук немецкого солдата.
Рядом с нами жил сосед — партизан. Он рассказывал про свои партизанские будни. В основном это были небольшие вылазки против полицейских участков и гарнизонов. Фактов о походах на „железку“ он не приводил, хотя в 10 км от нашей деревни проходит ж/д Брест — Москва.
Вспоминаются рассказы бабушки о ночных визитах партизан. Однажды потребовали сапоги. Они были спрятаны на чердаке, но ночные гости их нашли и унесли. Не гнушались они и красивыми женскими платками».
Пукало Василий, Брестская обл.
«6 апреля с. г. по ОНТ был показан сюжет, как группа озлобленных людей пожилого возраста пыталась заклеймить оппозиционную газету. Ветераны гневно осуждали, на мой взгляд, правдивое произведение Ильи Копыла „Нябышына. Вайна“. То, что происходило в Нябышыне, характерно для всей оккупированной нашей Родины. Когда я читал „Нябышына. Вайна“, я вспоминал своё тяжёлое детство.
Все ли белорусские ветераны настоящие? Мой тесть рассказывал мне, что к нему неоднократно обращались жители Борисовского района дать письменное подтверждение, что они якобы являлись участниками партизанского движения. За это ему предлагались всевозможные материальные блага».
Транчонок Владимир, г. Минск
«Праз „Народную Волю“ хачу выказаць глыбокую падзяку спадару Іллю Копылу за яго нататкі „Нябышына. Вайна“. Усё тое, аб чым піша Ілля Копыл, вельмі блізкае мне. Калі пачалася вайна, мне споўнілася 5 гадоў. Памятаю, як у апошнія дні чэрвеня па бальшаку міма нашай вёскі прайшла калона нямецкіх машын і салдат. У вёску яны не заходзілі, на тых, хто падышоў да дарогі, асаблівай увагі не звярталі.
Мая родная вёска Студзёнка з 24 двароў знаходзілася ў Бялыніцкім раёне на мяжы з Бярэзінскім. Першай ахвярай вайны ў Студзёнцы, як і ў Нябышыне стала маладая дзяўчына, і таксама ад партызанскай кулі. Гэта 18-гадовая Ядзя.
Першыя партызаны, што з’явіліся восенню — зімой 1941 года, займаліся ў асноўным тым, што забіралі ў насельніцтва ўсё, што трапляла ім на вочы. За зіму 1941–1942 года партызаны з’елі ўсіх парсюкоў і авечак. З восені 1942-га сталі ўвадзіць з хлева кароў. К 1943 году ў вёсак, акрамя курэй і катоў, хатняй жывёлы не засталося.
Як напісала „Народная Воля“ і паказала казённае тэлебачанне, супраць газеты і аўтара нататкаў „Нябышына. Вайна“ выступілі пікетоўшчыкі. Я асабіста маю вялікі сумнеў у тым, што хто-небудзь з тых пратэстоўцаў прачытаў тыя ўспаміны Іллі Копыла. Самаму малодшаму партызану цяпер далёка за 80 гадоў».
Бедункевіч Вацлаў, г. Маладзечна
«После публикации И. Копыла ждал отлупа со стороны официоза, дождался пикета.
Но вот что люди говорят, я им давал газету почитать — днём грабила полиция, ночью „брали“ партизаны, заявляя: „Ты дома сидишь, а мы тебя защищаем“.
Моя сестра Вера и сейчас помнит (она ровесница И. Копыла) и мать рассказывала, как зимой 1943 года ночью пришли партизаны. Зорким оком узрели, что в детской кроватке подо мной слишком много подстелено, вытащили меня и нашли пальтишко старшего брата Коли, забрали».
Короткий Леонид
«Прочла в газете, как ветераны пришли к редакции „Народнай Волі“ и с возмущением публикацией воспомнинаний Ильи Копыла „Нябышына. Вайна“.
Когда я читала Копыла, то думала: „Боже мой! Так это же было всё со мной и с моей семьёй“. Точно так же нас, детей, крестил батюшка в какой-то хатке. Нас четверо детей были не крещёнными, так как папа и мама были членами партии. Из города мы с мамой добрались до деревни Курковщина около г. Мстиславля. На следующий день под вечер пришли немцы. И потом иногда в деревне останавливались немцы, разводили свою кухню, что-то варили, иногда предлагали нам, детям. А зимой, когда мы были на печке, они заходили, смотрели на нас, угощали леденцами и что-то говорили.
Партизаны приходили ночью в деревню и вели себя так, как написал Копыл. Тётя Соня рассказала про партизан, как они и еду и одежду забирали. Убьют 1–2 немцев, а те уничтожают всю деревню».
Жукова К. А.
Пікет ветэранаў проста ўзарваў інтэрнэт. На форумах шматлікіх сайтаў пачалося бурнае абмеркаванне гэтай падзеі. Вось некалькі каментараў з сайта «Радыё Свабода»:
«Канешне, бо „Нябышына. Вайна“ — гэта поўны разгром той палачкі — вярхом на якой улада знайшла спосаб улазіць у душы даверлівых людзей, а тады ўжо і сядзець пры ўладзе праз іхнюю падтрымку…»
Алег Гаеўскі (75 год), г. Менск
«Гэта ветэраны Вандэі! Упэўнены, што яны не выпісваюць „Народную Волю“ і не чыталі твор Іллі Копыла. Я яго прачытаў з цікавасцю і хацеў выказаць за яго рэдакцыі „НВ“ вялікую ўдзячнасць. Калі ласка, друкуйце больш такіх праўдзівых і шчырых твораў».
Уладзімір Вярховіч, г. Мінск
«Мае ўсе ваявалі. Дзед-партызан аднойчы, чытаючы мемуары аднаго чэкіста, парваў кніжку: „Што ён брэша, там жа яго не было“. Мае даўно на тым свеце. А жывыя, гэта тыя чэкісты, якія стралялі ў спіну жаўнерам у заградатрадах…»
Генадзь, г. Масква
«Трэба выказаць падзяку Іллю Копылу за яго смеласць. „Нябышына. Вайна“ — гэта суровая праўда пра падзеі вайны, тым больш, што пісаў гэта сведка падзей. Трымайцеся. Дзякуй Вам!»
Дзяніс, г. Калінкавічы
«…Як можна франтавікам-ветэранам ганьбіць Копыла, дзіця вайны, якога яны кінулі ў акупацыі? Уявіце сабе толькі (!) дзіця, якога яны аддалі ў рабства немцам, не можа і зараз адкрыць рот! Вось гэта ўлада! Вось гэта ветэраны! Вось гэта логіка! Дык што загадаеце яму, тады 7–8-гадоваму, крычаць сёння: „Да здравствует Сталин!“ А вы пабылі ў яго скуры там, у Нябышыне, вы, чые грудзі ў ордэнах? Чым вы дапамаглі канкрэтна гэтаму пацану? Вы змагаліся за Радзіму? То і ён за Радзіму, за сваю маленькую, якую ен ведае і любіць… На вас Бога няма. І не было ніколі».
Язэп, г. Мінск
«Мне вельмі спадабалася кніга „Нябышына. Вайна“. Ілля Копыл, дзякуй вам за вашу працу! Жадаю вам 100 год жыцця і новых творчых поспехаў».
Павел Толкач, г. Барысаў
«Шаноўны Ілля, дзякуй за цікавую кнігу і, галоўнае, за праўду! А на піктоўшчыкаў і правакатараў не звяртайце ўвагі. Вы Афіцэр, чалавек гонару… Вы служылі ў войску сапраўдным афіцэрам, гэтыя працавалі на НКВД. Мужнасці і ўдачы».
Норд, г. Менск
«Дзякуй Ілле Копылу за праўду! Апошнім часам нам усім становіцца зразумела, што ўлады хаваюць праўду пра вайну. Але праўду нельга схаваць, рана ці позна мы будзем ведаць, як сапраўды ўсё адбывалася на тэрыторыі Беларусі. Але ж і зараз хапае гістарычнага матэрыялу, з якога мы бачым, што ў Беларусі ў час вайны было самае складанае становішча, бо бальшавікі і немцы былі ворагамі беларусаў і невядома яшчэ хто больш. Трымайцеся, спадар Копыл. Пішыце яшчэ. Вы вельмі добра, цікава пішаце, у Вас ёсць талент».
Антон
«Вялікі дзякуй Вам, спадар Копыл. Усё, што Вы напісалі, так адпавядае таму, што расказвалі мае бацькі і аднавяскоўцы, хоць мы і жылі далекавата ад Вас — на Валожыншчыне ля Налібоцкай пушчы. Хто сумняваецца ў напісаным, няхай пагутарыць з тымі, хто перажыў „партызанку“».
Генрых, г. Мінск
«Што датычыць партызанаў, то зразумела, анёламі яны не былі. Я калісьці працаваў у архівах і чытаў матэрыялы… І не ўсё там было чорна-белае, спадар Копыл, як у вас. Маўляў, гэтыя добрыя, а гэтыя дрэнныя. Ці працавалі вы ў архівах? Вы як чалавек ваенны разумееце, што вайна рэч крывавая. А партызанская вайна крывавая ўдвайне… І ў гэтай вайне можна знайсці заўсёды шмат бруду, нават калі і не шукаць асабліва».
Апанент
«У архівах я не працаваў, у мяне не было такой неабходнасці. Я ў сваёй кнізе, у сваіх успамінах вёў гаворку пра сваю сям’ю. Які тут патрэбен архіў? Тое, што вайна — брудная справа, гэта не дае нам права апраўдваць злачынствы ні тых, ні другіх. Рэчы трэба называць сваімі імёнамі».
Ілья Копыл
«Копыл прынцыпова правы. Каб выдаць свае мемуары накладам у 100 асобнікаў, у архівы хадзіць не трэба. Аўтар не ставіў сабе задачу чарніць каго-небудзь. Калі ў яго вёсцы вайна была такой, то ён — аб гэтым і піша. Ветэранам павінна быць сорамна, што яны ў свой час дапусцілі акупацыю, аддалі старых, баб і дзяцей на волю лёсу…»
Ветэран, г. Мінск
* * *
Адзін з даследчыкаў гісторыі Другой сусветнай вайны доктар гістарычных навук Эмануіл Іофэ пра мае ўспаміны «Нябышына. Вайна», апублікаваныя ў «Народнай Волі», карэспандэнту «Радыё Сабода» сказаў наступнае:
«Там ёсць, канечне, памылкі і недакладнасці… А так — цікавыя матэрыялы, пададзеныя чалавекам, які сам гэта бачыў і перажыў. Гэта інфармацыя для роздуму, для пераасэнсавання гісторыі. Я займаюся гісторыяй партызанскага руху, пераасэнсоўваю гэтую частку гісторыі і прыходжу да высновы, што трэба адмаўляцца ад штампу „ўсенародная вайна“».
А вось што сказаў для «Радыё Свабода» прафесар ЭГУ, гісторык Алесь Смалянчук:
«Я праводжу шмат экспедыцый па беларускіх вёсках цягам дзесяці гадоў. І тое, што людзі ўзгадваюць пра гэтую вайну, — моцна адрозніваецца ад падручнікавай гісторыі вайны. Ні партызаны, ні немцы не малююцца аднымі фарбамі. Гэтая вайна рознакаляровая і ў большай ступені трагедыя, чым тое, што напісана ў падручніках. З той абсалютна ідэалагізаванай версіяй вайны, прыдуманай яшчэ савецкімі гісторыкамі ці партыйнымі функцыянерамі, камусьці, канечне, з такой праўдай лягчэй і спакайней».
* * *
Пасля пікета ветэранаў цэлы тыдзень стаяла адносная цішыня. Вакол маёй публікацыі ў «Народнай Волі» нічога не адбывалася, нават стала сумна. І вось 14 красавіка 2010 года зноў адбыўся пікет. На гэты раз «Народную Волю» пікетаваў БРСМ. Зноў ажыў інтэрнэт. Вось што я знайшоў на сайце Forum.ixbt.com. Каментар пакінуў нехта All:
«Признаюсь, до сегодняшнего дня не читал нашумевшую статью Ильи Копыла в „Народной Воле“ „Нябышына. Вайна“, — статью, так возбудившую „ветеранов“ и „гитлерюгенд“, что и те и другие взялись пикетировать редакцию газеты. Странно, но поколение моего отца и сам отец рассказывали много историй, похожих на повествование Копыла. Я верю Копылу, это обычная история обычной белорусской деревушки».
Я не буду распавядаць пра пікет БРCМ — лепш, чым напісала сама «Народная Воля», не скажаш:
Каму трэба асвяжаць памяць?
Пазаўчора ў разгар працоўнага дня ля офіса «Народнай Волі» сабралася з дзесятак актывістаў Мінскай гарадской арганізацыі так званага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ). Па сутнасці, гэтую акцыю можна назваць пікетам. Паколькі дазволу на правядзенне яго ўлады не давалі, то ўдзельнікаў мерапрыемства магла разагнаць міліцыя ў адзін момант…
Але ж на гэты раз не апазіцыя ладзіла пікет! Ніхто і не думаў разганяць маладзёнаў. Хвілін трыццаць яны пазіравалі перад тэлекамерамі Першага канала і СТБ.
Журналісты «Народнай Волі» ўдзячны Алене Хадыка, першаму сакратару Мінскай арганізацыі БРСМ, якая разам са сваімі сябрамі зайшла ў прыёмную галоўнага рэдактара (у гэты час ён вырашаў службовыя пытанні па-за межамі рэдакцыі) і пакінула ў падарунак цэлы камплект кніг гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць». Вось толькі з прыпіскай «Освежите свою память», наклеенай на вокладцы кожнай кнігі, атрымаўся казус. Праблема з памяццю не ў журналістаў «Народнай Волі», а ў тых жа бээрэсэмаўцаў. Замест таго каб сказаць, што ў мемуарах Іллі Копыла «Нябышына. Вайна», на іх меркаванне, ёсць факты, якія не адпавядаюць сапраўднасці (калі на самай справе такое ёсць), яны, як і заідэалагізаваныя тэлевізіёншчыкі, настойліва парэкамендавалі вывучаць гісторыю з «праўдзівых крыніц».
Трэба думаць, што такой праўдзівай крыніцай і ёсць падараваная рэдакцыі кніга «Памяць» (Мінск, БЕЛТА, 2005 г.). Нам, журналістам «Народнай Волі», гэтую гістарычна-дакументальную хроніку падарылі, але самі, напэўна, і не разгортвалі. Чытаем:
Верхаводзька Вера Фёдараўна, пайшла ў 1943 у партызанскую брыгаду «Штурмавая», дзе незаконна расстраляная паводле загаду камандавання (стар. 321);
Вішнеўскі Сяргей Казіміравіч, н. у 1903, пайшоў у снежні 1942 у партызанскую брыгаду «Штурмавая», дзе незаконна расстраляны ў студзені 1943 паводле загаду камандавання (стар. 321);
Загорская Марыя Цярэнцьеўна, н. у 1912, пайшла ў снежні 1942 ў партызанскую брыгаду «Штурмавая», незаконна расстраляная ў студзені 1943 паводле загаду камандвання брыгады (стар. 323);
Загорскі Аляксандр Дзям’янавіч, н. у 1915, пайшоў у снежні 1942 у партызанскую брыгаду «Штурмавая», незаконна расстраляны ў сакавіку 1943 паводле загаду камандавання (стар. 323);
Кухта Вольга Іванаўна, н. у 1919, незаконна расстраляная ў студзені 1943 паводле загаду камандавання партызанскай брыгады «Штурмавая» (стар. 325);
Лісецкая Марыя Мікалаеўна, н. у 1923, незаконна расстраляна ў студзені 1943 паводле загаду камандавання партызанскай брыгады «Штурмавая» (стар. 326).
А вось архіўны дакумент ваеннага часу — данясенне на імя першага сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі:
«Довожу до вашего сведения об исключительном безобразии отряда Богатырева. Начиная с июня отряды не вели никаких боевых действий. Занимаются мародерством и пьянством. Основали 5 винокуренных аппаратов. Устраивают именины и дни рождения, сопровождаемые недельными попойками…»
Стоп! Не гэтыя факты, у рэшце рэшт, вырашалі лёс Айчыны. Дарэчы, не пра гэта і мемуары І. Копыла. Ён расказаў толькі тое, што перажылі падчас вайны яго сям’я, яго родныя, аднавяскоўцы. І хто меў права забараніць яму пра гэта сказаць?
Асвяжаць памяць можа той, у каго яна ёсць. А калі яе наогул няма?..
Рэдакцыя газеты
«Народная Воля»
Р. S. 14 мільярдаў 783 мільёны рублёў — столькі запланавана выдзеліць у 2010 годзе з бюджэту краіны Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. Ці не за гэтыя народныя грошы былі куплены Аленай Хадыка кнігі «Памяць»? І чаму ў той час, калі ўсе людзі працуюць, бээрэсэмаўская моладзь шастае па горадзе?
* * *
Ветэраны не абмежаваліся адным пікетам пад вокнамі рэдакцыі «Народнай Волі». Яны пайшлі далей. Як высветлілася, старшыня Савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатолій Адоньеў хутчэй за ўсё да ўсяго гэтага мае ўскоснае дачыненне. Ініцыятыва сыходзіла ад іншага ветэрана, жыхара Смалявіцкага раёна Аляксандра Пестракова. Менавіта ён абзвоньваў розныя арганізацыі, дасылаў пратэсты супраць публікацыі маіх успамінаў «Нябышына. Вайна» газетай «Народная Воля».
Я сустрэўся з Аляксандрам Пестраковым у офісе газеты. Сустрэча адбылася выпадкова ці аб гэтым паклапаціўся рэдактар, не ведаю. Пестракоў — гэта звычайны савецкі чалавек, звычайны пенсіянер, якія сустракаюцца нам у кожным пад’ездзе, у кожным двары, на кожным кроку — усюды. Ён мне не паказаўся занадта агрэсіўным. Магчыма, і ён прыглядаўся да мяне, ацэньваў, што я за птушка. Напачатку адчувалася напружанасць. Памятаю, мы задалі адзін аднаму па некалькі пытанняў. Мне здалося, што яго і пытанні і адказы былі нейкія завучаныя, палітызаваныя.
Калі характарызаваць чалавека армейскімі вымярэннямі (а я — былы афіцэр), то Пестракова нельга параўноўваць нават з зампалітам. Зампаліты больш гнуткія, здольныя лавіраваць. А гэты — вельмі ўпёрты. У савецкі час у войску існавала такая пасада, як прапагандыст палка. Яны не неслі ніякай адказнасці, проста чыталі нудныя лекцыі. Гэтымі лекцыямі яны грамілі амерыканскі імперыялізм. І такое паўтаралася з месяца ў месяц, з года ў год. Вось такім «занудай» і паказаўся мне А. Пестракоў. Сваімі званкамі, лістамі, скаргамі ён задзёўб «Народную Волю».
Пасля гэтай сустрэчы ў чарговым нумары «Народная Воля» надрукавала артыкул А. Пестракова і мой яму адказ. У вас, шаноўныя чытачы, ёсць магчымасць зараз пазнаёміцца з гэтымі артыкуламі.
(Глядзі «Народная Воля» № 80–81
ад 25–27 мая 2010 г.).
Ад рэдакцыі «Народнай Волі»:
Успаміны Іллі Копыла «Нябышына. Вайна» друкаваліся на старонках газеты з канца лютага па канец сакавіка. І на працягу ўсяго часу было ціха, ніякіх пярэчанняў, не кажучы пра пратэсты. І раптам… Адзін пікет ля сцен офіса рэдакцыі, другі. Мы разумелі: многія з тых, хто такім чынам выказваў нязгоду з аўтарам публікацыі, з пазіцыяй газеты, якая з першых нумароў прытрымліваецца плюралістычных падыходаў, пэўна ж не чыталі ўспаміны І. Копыла. Значыць, нехта іх падняў, арганізаваў… Хто?
Адказ на гэта пытанне пачулі літаральна некалькі дзён таму. Пачулі з вуснаў аднаго з сённяшніх аўтараў дыскусіі — Аляксандра Уладзіслававіча Пестракова са Смалявіч: «Я, можа, пяцьдзесят устаноў абзваніў, усім тлумачыў, што трэба выступіць супраць публікацый Копыла ў „Народнай Волі“». Вось, аказваецца, хто ініцыятар «паходаў на рэдакцыю».
Пасля публікацыі ўспамінаў І. Копыла на старонках газеты з’явілася нямала іншых матэрыялаў, звязаных з ваеннай тэматыкай. Магчыма, да мемуараў «Нябышына. Вайна» мы і не вярталіся б, калі б не тая ж неўтаймаванасць спадара Пестракова. Ён не толькі ў катэгарычнай форме запатрабваў надрукаваць яго артыкул (дарэчы, у якім ён не вядзе дыскусію з І. Копылам па канкрэтных фактах, палеміка яго мае чыста ідэалагічны аспект), але і накіраваў адпаведны ліст у Міністэрства інфармацыі. А тое ў сваю чаргу звярнулася за заключэннем у Інстытут гісторыі Акадэміі навук. Кола, як кажуць, закруцілася па-новаму.
Каб расставіць кропкі над «і», журналісты «Народнай Волі» вырашылі паслаць свой ліст міністру інфармацыі А. Праляскоўскаму, Вось яго тэкст:
«Як стала вядома, па запыце Міністэрства інфрмацыі Рэспублікі Беларусь Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук падрыхтавана заключэнне па публікацыі І. Копыла „Нябышына. Вайна“ („Народная Воля“, №№ 30–47). Здзіўляе, што публіцыстычны матэрыял, а тым больш успаміны, якія, вядома ж, заўсёды носяць суб’ектыўны характар, сталі прадметам разгляду ў высокай навуковай установе.
Не ведаем, як міністэрствам будзе выкарыстана заключэнне Інстытута гісторыі НАН РБ, але ў рэдакцыі газеты „Народная Воля“ ёсць прапанова: надрукаваць яго ў адным з чарговых нумароў нашага выдання.
Што тычыцца А. Пестракова, які, па некаторых звестках, звярнуўся з лістом у Міністэрства інфармацыі, то хочам сказаць наступнае. Ён не аднойчы друкаваўся на старонках „Народнай Волі“. Можа ўзнікнуць пытанне: чаму пакуль не з’явіўся яго матэрыял адносна публікацыі І. Копыла „Нябышына. Вайна“? На тое ёсць прычыны. Дыскусію па канкрэтных фактах ён падмяняе агульнымі разважаннямі. З гэтай нагоды А. Пестракову было сказана: „Пры першай магчымасці Вы будзеце запрошаны ў рэдакцыю не толькі для абмеркавання спрэчных момантаў, але і для сумеснай работы над падрыхтоўкай Вашага матэрыялу да друку“. (Але з заўвагамі рэдакцыі А. Пестракоў не палічыўся і запатрабаваў надрукаваць яго артыкул у першапачатковым выглядзе. — Ред.)
Дарэчы, у апошнія месяцы на старонках „Народнай Волі“ з’явілася не толькі публікацыя І. Копыла, але былі змешчаны лісты многіх іншых аўтараў, якія разглядаюць ваенны перыяд з самых розных бакоў.
Мяркуем, Міністэрству інфармацыі цікава ведаць, як наогул успрынята публікаця І. Копыла чытачамі газеты. Таму прапануем азнаёміцца з невялікай часткай лістоў, якія зараз знаходзяцца на разглядзе ў рэдакцыі (іх копіі дадаюцца).
Матэрыялы, у якіх могуць утрымлівацца пераканаўчыя доказы аб памылковасці некаторых фактаў, выкладзеных І. Копылам, газета абавязкова надрукуе. Наогул, галоўнае правіла рэдакцыі — дзейнасць у адпаведнасці з „Законам аб друку“. А заканадаўца прадугледзеў усё — не толькі прадаставіў СМІ права на памылку, але і прапісаў у законе, як яна тым жа сродкам масавай інфрмацыі павінна выпраўляцца».
Адказу з Міністэрства інфармацыі пакуль няма. А таму сёння друкуем толькі артыкулы А. Пестракова і І. Копыла. Чаму яшчэ раз даём слова аўтару ўспамінаў? Як ні дзіўна, але абодва аўтары сустрэліся на мінулым тыдні ў рэдакцыі, і была дасягнута такая дамоўленасць.
Александр Пестряков
Чего хотят злопыхатели Победы…
Отдаляются события ВОВ, все меньше становится непосредственных участников тех страшных событий. Тем не менее больше находится обиженных на свою судьбу и иных осмелившихся неучастников войны, берущихся дать под видом всенародного просвещения свои детско-примитивные осмысления событий мирового масштаба. В их откровениях подводится вывод, что Красная Армия победила сильного врага не за счет своего превосходства над хваленым вермахтом и не благодаря неоценимой, безмерной поддержке большинства нашего народа, а в силу случайных причин. Поиски негативных фактов, их ложная интерпретация позволяют самозваным историкам иронизировать, а порой злорадствовать над теми военными событиями и действиями наших ветеранов.
Обидно, что явления в виде «Нябышына. Вайна» («Народная Воля», №№ 26.02.2010 г. по 29.03.2010 г.) все чаще появляются и в нашей родной Беларуси. Глядишь, вскоре «созреем» пойти по известным путям стран Балтии и Украины.
Понятно, что тотальная жестокость завоевателей, с одной стороны, и инстинкт «выжить любой ценой» остро ставили перед оказавшимися в тех условиях вопросы: как быть? Идти сражаться, чтобы ценой своей жизни лишить жизни одного-двух, а еще лучше сто врагов или стать медсестрой, телефонистом, поваром и тем самым способствовать приближению Победы, или тихонечко отсиживаться в тылу, в подвале, в теплой хате, отстранившись от происходившего вокруг, как родители автора? Или идти не в услужение (автор ведь не отрицает, что часть урожая его семья отдавала немцам, т. е. таким способом поддерживала их), а в предатели-полицаи, чтобы уже палаческими услугами устанавливать новый порядок, а сейчас получить одобрение нашего «продвинутого» автора: «Молодцы, что выжили, несмотря, на чьей стороне воевали, ведь это наши „набыткі“, т. е. в переводе с белорусского „достояние“»?! Не читал он, наверное, произведений нашего Василя Быкова. А ведь у него эта драматическая тема раскрыта, пожалуй, как ни у кого из всех остальных авторов военной прозы.
Сколько же всего было отсиживающихся, немецких пособников и предателей в Беларуси? Столь ли это важно? Наверное, не одна сотня тысяч. Ведь говорят же издавна: «В семье не без урода». Часть их автор, по понятным причинам, пытается обелить, но ни одним словом не упомянул, что всеобщий подъем народа на защиту Родины (в данном материале такое понятие вообще отсутствует) был гораздо больше и исчислялся миллионами добровольцев. В их числе и моя мама Пестрякова (Ефимова) Таисия Антоновна, в 1942 г. в семнадцатилетнем возрасте ушедшая на фронт. Вечная всем им память и слава Богу, что им не пришлось услышать оскорбления. Именно такие победители, показав примеры мужества и патриотизма. Они «приближали победу, как могли», ибо понимали, что каждый лишний день войны давал гитлеровцам возможность уничтожать неповинных людей. А приспособленцев, читая данного автора, кроме бытовых вопросов, как спрятать и спрятаться, больше ничего не волновало.
Вообще-то, следует отметить, что это изложение опоздало на 65 лет. А пригодилось бы оно в конце 1945 года обвиняемым в Нюрнберге. Они, ближайшие подельники Гитлера, очень искали доказательства своей непричастности к чудовищным преступлениям против человечности и смягчающие обстоятельства. И, глядишь, данное авторское свидетельство могли судьи учесть и некоторые из приговоренных к повешенью получили бы только тюремный срок. А потом, наверное, лет через 20 встретились бы с данным автором, чтобы отблагодарить его кружкой пива. А сейчас он, очевидно, довольствуется пенсией из рук тех, кого хает и унижает.
Абсолютно безнравственно представлять агрессора безобидным и справедливым — ведь Гитлер неоднократно заявлял, что во имя военной необходимости отменяет для своих подчиненных все германские законы и международное соглашение па защите человеческой жизни. Сверхнаглость пытаться сравнивать их кровавые преступление и действия Красной Армии в период ВОВ, используя единичные эпизоды в отчаянной схватке.
Автор явно не удосужился посмотреть главный итоговый документ Великой мировой войны — материалы Нюрнбергского процесса. За что все же осужден немецкий национализм-фашизм Международным судом?
Напомню хотя бы такие факты:
1. В обвинительных докментах довольно часто упоминалось, что гитлеровцам на восточных территориях надлежало уничтожить 30 (тридцать!!!) миллионов человек. Поэтому все у них шло по четкому плану и счету. Автор даже с похвалой отозвался, насколько немцы пунктуальны в этой работе: «Счет с точностью до 1-го человека». Под эти объемы были построены крематории и газовые камеры с производительностью до 2,5 тыс. человек в сутки (только в лагерях Освенцим, Майданек, Дахаў, Бухенвальд было сожжено 12 миллионов человек). Изобретались высокотоксичные газы типа Циклон А, Б, душегубки. С целью истощения и истребления военнопленных использовался каторжный труд. Топили гражданские суда, а затем расстреливали спасающихся. А сколько наших людей погибло при бомбежках, обстрелах, от голода и холода?
Но у представленного автора немцы совсем безобидные. Так, может быть, свидетели обвинения в Нюрнберге были не правы, когда рассказывали и предъявляли снимки, как у отправляемых в печи молотками выбивали золотые протезы? А пепел уже сожженных просеивали в поисках утаенных золотых вещей. Какая-то определенная часть отобранного, в частности часы, раздаривались даже генералам. С чисто немецкой рачительностью пепел от людей применяли как удобрение, часть тел шло на изготовление мыла, волосы использовались для набивки матрасов и вязания теплых чулок, высушенные черепа становились, как и абажуры из человеческой кожи, настольным интерьером. Над людьми, в том числе и детьми, проводились изуверские опыты.
Не знаю, как автор, но я бы не хотел ни себе, ни другим такой участи, пусть даже от писателя и театрала, как с теплотой отзывается о нем автор, гауляйтера Беларуси — Кубе, только за то, что мы славяне.
2. Про партизан авторское мнение совпадает с немецкими приказами в годы оккупации (которые можно было, прежде чем писать пасквиль, увидеть в нашем музее ВОВ) и приказами верховных германских военачальников Кейтеля и Оделя (кстати сказать, повешенных), в которых партизаны признавались бандитами и, в отличие от военнопленных, подлежали расстрелу без суда и следствия. Авторские слова: «Они (партизаны) выглядели по-бандитски». Да и дальнейшие размышления были только осуждающими.
Ну что тут можно возразить человеку, не способному различить правду от лжи, предателя от патриота?
Партизаны, как известно, сражались на всех захваченных немцами европейских территориях и нанесли фашистам колоссальный урон, заставляя их снимать с фронтов боеспособные части. Это хоть знает горе-историк или будет продолжать утверждать, что важнее для партизан было писать отчеты. Конечно, по сравнению с действующими армиями у них не было тыла, регулярного обеспечения всем необходимым и возможностей пополнения потерь. Поэтому и важна была для них поддержка населением. Почему же автор не укоряет свою семью, которая безропотно что-то отдавала немцам, кормила других немецких холуев, а от партизан все прятала. Кстати, родионовцы, которыми восхищается автор, ничего не отбирали, а покупали какие-то товары у населения, потому что состояли на довольствии у немцев. И нужно быть совсем непонятливым, чтобы не соображать: создавались эти формирования и вооружались не для безделья. Наверно, сознательных людей у нас все же было больше, которые партизан кормили, одевали, лечили, и они этих людей берегли и защищали. Поэтому мы и победили, вопреки стараниям тех, кто был против нас, и тех, кто, подобно семье автора, ничего не делал для Победы.
Очень удивляет позиция редактора газеты «Народная Воля»: следует ли, прикрывая и оправдывая себя беспринципной «свободой слова», печатать неуважительный по отношению к ветеранам ВОВ и в целом антинародный материал? Понятно, что под этот лозунг подстраиваются люди с неадекватным мышлением не стыдящиеся показать себя в любом виде, попирая святое и оскорбляя чувства заслуженных людей. Обычно редактор, даже по менее серьезным расхождениям с авторами заметок дает свои гневные отповеди, а здесь, как говорится, «без комментариев». Таким образом, не проявляется ли здесь злой умысел? Стоит все-таки заметить, что во всем мире осуждается восхваление фашистских порядков, а где-то оно наказуемо. Выходит, газета сама себя опозорила.
Можно предвидеть, с каким упоением будут читать мнение данного автора недобитые фашисты. Быть может, захотят медаль вручить и даже звание «гансфюрера» дать — он т-а-к старался, что, возможно, и свой китель с советскими наградами поменяет на рьяно заслуживаемый немецкий.
Если ранее фашистам победить помешали, по их утверждениям, русские морозы, плохие дороги, всякие «бандиты» и заградотряды НКВД, то теперь могут надеяться от подобной швали на поддержку и оправдание. И тогда можно будет беспрепятственно проводить СВОИ победные парады (представьте, читатель, подобное шествие в Минске), гордо выставляя награды за убийства беззащитных и невинных. Да будет проклят тот, кто пытается обелить их и этим пытается возрождать фашизм!!!
Приводимые факты автором преследуют явную цель умалить Победу над чумой XX века. Весь мир тогда стоял на грани рабства. Это мог не понимать несмышленыш из сельской глубинки тех времен, но стыдно не осознавать взрослому человеку, тем более в наше информированное время, но все равно нельзя унижать победителя, который, жертвуя собой, предотвратил эту угрозу. Вот почему во всей Европе у благодарных людей трепетное отношение к памятникам советских солдат. А главы иностранных государств считают обязательным для себя склонить головы перед ними и возложить венки. Есть и противоположные примеры, но разве это показатель!
Особенное старание проявил автор на последнем издыхании своих исследований. Это, очевидно, только в бреду можно притянуть пускай даже достоверный факт, что немецкие женщины в 1946 г. сделали 800 тыс. абортов к обвинению советских воинов в их изнасилованиях. То, что то время было голодным и не устроенным и эти женщины могли из этих соображений пойти на такой шаг, автора не устраивает. Но кинохроника тех лет сохранила эпизоды той жизни, в частности, толпы голодных у советских солдатских полевых кухонь. Это было милосердием, невзирая на, казалось бы, накопленное чувство мести! Было ли такое во время немецкой оккупации? Автор даже паек у заключенных немецких концлагерей старается приукрасить! Почему же тогда они такие истощенные и сколько из-за голода их умерло? Да и в предатели из их числа вынуждены были идти из-за лишнего пайка.
А сможете ли вы ответить: за какие грехи НАШИ женщины были брошены в ужасные условия именно немецкой агрессией, а затем не то что не смогли испытать радость рождения своих детей, а хоронили их и тянули вместе с подростками лямку тяжелых работ? Это что, нужно забыть? Сочувствие к поверженным действительно есть проявление гуманизма. Но об этом благородном понятии не таким, как вы, рассуждать. Наш народ в целом, наверное, уже успокоил свое негодование к Германии, хотя в глубине души вряд ли простил. (У меня сосед 8-летним мальчиком был поставлен на колени голым в грязь вместе с другими подростками, вытащенными из бани немцами для расстрела. Лишь кто-то из врозслых прибежал на крики и объяснил, что это не партизаны. До сих пор он считает за чудо тогдашнее свое спасение.) Такое никогда не может заслужить прощения! Кстати, есть документальное свидетельство, что СССР отказался от контрибуции с Германией, отправив немецких военнопленных домой раньше времени из гуманных соображений (часть немцев осталась, добровольно создав семьи с русскими девушками и, быть может, поэтому цифра возвратившихся меньше, чем могла быть. Зачем же автор спешит выдать их за уморенных голодом?).
Зато СССР, а потом Россия продолжали до конца XX столетия возмещать «бескорыстную» помощь США (так утверждает автор), о которой якобы умалчивали советские власти (тоже утверждает данный автор) десятками тонн золота. Так кому должно быть стыдно обнародовать такое? Невежественные люди, конечно, это могут не понимать и не знать. Что были северные конвои и трагичные события вокруг них. Обо всем рассказать, чтобы развенчать утверждения лжеисторика, нужно только больше времени.
Вот, допустим, взять его утверждение: никакого большого подполья в Минске не было. Может ли такое говорить здравомыслящий человек? Ну, не удосужился прочитать или поленился сходить в музей, так и промолчал бы по крайней мере, а не оплевывал бы, походя, тех, кто немцами был зверски повешен и расстрелян. Или, быть может, музейные экспонаты сфабрикованы, изданные воспоминания участников подполья приукрашены? Но дополняют их отчеты, донесения, смертные приговоры подпольщиков и дневниковые откровения скрупулезных немцев. Все это предъявлялось подсудимым на судебных процессах (в том числе и в Беларуси) в послевоенные годы.
Смысл таких очернительных стараний объясняет сам автор: «Я только хотел сравнить (читай уравнять. — А. П.) между собой тех и дургих». Наш народ, думается, благодарно такие подделки не оценит, а вот побить может, только стоит ли марать руки?
В последнее время в различных странах открываются архивы, появляются сведения, дополняющие наше представление: насколько глубоки были причины войны (ну, кто сможет оспорить такой глобальный факт, что мировая империалистическая колониальная система оказалась поверженной, хотя противостояла одной советской стране с полуголодным и раздетым народом, но уверенным в свои идеи), насколько жестоким был агрессор и каких усилий стоило, чтобы наступил долгожданный мир. Но вызывает сожаление, что делают это не аналитики-историки, а преподносится газетенками (не зря появилось определение таблоиды) как сенсация с определенными акцентами с целью своего пиара, зарабатывания дешевой популярености, действуя наподобие чернокопателей. И все это потом расплывается и тиражируется по городам и весям. Попадая, конечно, и в руки плохо информированным, с поверхностными знаниями истории, да и просто аморальных людей, вызывая у них извращенный вывод. Что явно проявилось на примере представленного автора.
Для любого нормального воспитанного современника понятно из текста, что мотивом данной написанной небывальщины является синдром ущербного человечка, пронесшего через всю свою жизнь комплекс неудовлетворенности происходящим, отсюда вынужденного существовать двойной жизнью, притворяться и маскироваться. Сын уклониста (от исполнения долга, что кстати, наказуемо), который просидел всю оккупацию, прикрываясь семьей, не испытывая угрызения совести, что не сражается за Родину, что за него это сделают другие. А наоборот, даже гордился, что уцелел: «Мы герои» приводит его слова автор. Не удивительно, что все его разговоры и поступки и впитал в себя его малолетний отпрыск, а затем копил злобу и выбирал подходящий момент и сообщников, чтобы ее выплеснуть.
Думается, если равнодушно взирать на подобные опусы, то скоро появятся воспоминания полицаев или их наследников. И тогда написанное будет еще более циничным, абсурдным и бесстыдным. А для лучшего распространения лжи нужна постепенная подготовка почвы, что подобными вбрасываниями и осуществляется. Заслуживаем ли мы, белорусы, таких издевательских экспериментов над нами и нашими потомками?
Но гораздо обиднее за еще живых ветеранов ВОВ. Сейчас их и мало, и силы не те, чтобы достойно ответить. Так и видишь удручающую картину: сидят, вспоминают, что пришлось испытать, потерю родных и друзей, плачут от отчаяния и шепчут тихо: «Добейте нас поскорее, но не мучайте!» Невольно задумываешься, насколько они сейчас беззащитны. Наш сыновний долг перед ними вдохновляет на отпор злопыхателям. Хотя это унизительно вступать с ними в полемику. Несправедливо, что государство вспоминает о них только в праздник Победы, а, с другой стороны, мы, рожденные после войны, как ни прискорбно признавать, тоже зачастую оказываемся бесчувственными и неблагодарными за добытое и созданное ими. А ведь это видят и перенимают наши дети. Неудивительно, что для многих из нынешних подростков война — это лишь не очень интересный учебный материал, который выучил, ответил и забыл. Мы, послевоенные мальчишки, тянулись к возвратившимся с войны. Именно они (а не урки, которых тогда распустили из лагерей и они расхваливали свою, так популярную нынче блатную романтику) были для нас непререкаемыми идеалами и примерами. Вспоминаю, что играли мы тогда и в партизанов, благо в лесах под Минском еще целы были окопы, останки блиндажей. Находили мы и немецкие, пробитые пулями, каски и другие свидетельства о проходящих здесь боях. Сейчас невольно сравниваешь, что у нынешних ребят в почете лишь азартные виртуальные стрелялки.
За свою жизнь я посетил много музеев, могу сравнить их, в частности, с нашим музеем ВОВ, вроде бы одним из лучших. Я в нем был год назад. Людей минимум — я да внук. Экспозиции, как лет 40 назад: вот плохие немцы, а напротив храбрые, удачливые, улыбающиеся партизаны. Написал в книгу свои предложения, что нужно подработать под современного человека. Но ответ администрации — равнодушное молчание. То есть надо понимать — их все устраивает! Не дает ли все, мной высказанное, необходимость переосмыслить происходящее, чтобы окончательно не потерять связь героев-победителей с их потомками, и они станут жертвами и последователями подобных «просветителей»?
Рушатся и кем-то намеренно разрушаются памятники защитникам и героям, отстоящим право на нашу жизнь. Это кощунство, экстремизм отщепенцев. Но их можно остановить, а памятники быстро восстановить. Гораздо трагичнее, когда злонамеренные печатные слова целеустремленно и методично развращают души, охаивают наше наследие, и, используя геббельские методы, натравливают на народы других стран, а мы не задумываемся, что молчать нельзя.
Нужно быть бдительным, чтобы те ужасы не повторились. Погибшие хотели, чтобы мы, их потомки, больше не знали войны, жили свободно и счастливо. Для этого надо чтить защитивших нас, ЗАЩИЩАТЬ ИХ НАСЛЕДИЕ и хранить им вечную благодарную память.
г. Смолевичи.
Адказ «ветэрану»
Больш за месяц, з 26 лютага па 29 сакавіка бягучага года, газета «Народная Воля» публікавала мае ўспаміны «Нябышына. Вайна», ці «Акупацыя вачыма падлетка». Свае ўспаміны я напісаў яшчэ ў 2005 годзе, але да шырокага кола чытачоў яны дайшлі толькі ў 2010 годзе, дзякуючы «Народнай Волі».
Чаму я ўзяўся за гэтую працу? Справа ў тым, што чым больш мы аддаляемся ад падзей Другой сусветнай вайны, тым менш застаецца ўдзельнікаў і сведак тых страшных падзей, тым больш хлусні з’яўляецца ў афіцыйных СМІ, усё больш раздзьмухваюцца гераічныя міфы пра Вялікую Айчынную вайну і партызанскі рух у Беларусі. Я не аспрэчваў і не збіраюся аспрэчваць гераічныя подзвігі, якія на самай справе былі. Але пра гераічнае напісана вельмі многа, я ж паказаў другі бок медаля, дакладней сказаць, напісаў усё так, як на самай справе адбывалася ў межах адной сям’і, адной вёскі. Лічу, што кожны чалавек мае права на свае ўспаміны.
У рэдакцыю «Народнай Волі» ад чытачоў газеты паступілі ўжо і працягваюць паступаць дзесяткі лістоў з водгукамі на мае ўспаміны. Я без усялякага выбару прачытаў больш за 30 лістоў. Вельмі цяжка чытаць пра тое, што давялося перажыць людзям у тыя часы. І толькі ў трох лістах выказана іншая думка, нязгода са мной, сярод іх і ліст А. У. Пестракова са Смалявіч. У мяне не было жадання спрачацца з ім, тым больш што яго ліст я чытаў, адчуваючы нейкую агіду. І справа не ў тым, аб чым ён піша, а справа ў тым, як ён падае свой матэрыял. Там суцэльная абраза як у мой бок, так і ў бок маіх бацькоў. Але я не магу адказаць яму тым жа самым. Я не магу апускацца да яго ўзроўню. У мяне іншая выхаванне. Мае бацькі навучылі мяне паважаць людзей, з павагай ставіцца да сваіх апанентаў.
Хто такі А. У. Пестракоў? Я меў з ім размову, і ў мяне складаўся такі яго партрэт: з яго слоў, ён нарадзіўся ў 1948 годзе ў Беларусі, але потым, будучы ваенным, жыў у Расіі. Ветэранам вайны ён, вядома ж, не з’яўляецца. 10 гадоў таму вярнуўся ў Беларусь. Агледзеўшыся вакол, ён зразумеў, што ў Беларусі не ўсё так добра, як яму бачылася з Расіі. Як мне стала вядома з яго слоў, ён спрабаваў уступіць у Партыю БНФ, у АГП, у ПКБ і ў іншыя партыі, але ўсюды ад яго паслуг адмовіліся. Там, думаецца, хапае сваіх пестраковых, у партыях няма згоды, і калі дабавіць яшчэ аднаго, партыя можа ляснуцца.
Тады ён перавёў сваю ўвагу на газету «Народная Воля», у якой можна знайсці і прачытаць цікавыя, праўдзівыя, злабадзённыя матэрыялы. Пестракоў, мабыць, хутка зразумеў, што праўда вельмі недаспадобы беларускім уладам усіх узроўняў і пачаў газету «Народная Воля» закідваць лістамі. З яго слоў вядома, што газета надрукавала ўсяго 2–3 яго лісты. Ён бачыць сябе ў ролі цэнзара, павучае рэдакцыю, што друкаваць можна, а што, на яго думку, нельга. Безумоўна, мае ўспаміны, на яго погляд, вельмі шкодныя. Трэба друкаваць, лічыць Пестракоў, толькі тыя матэрыялы, якія выхоўваюць моладзь у духу патрыятызму. І ён супраць нацыяналізму. Ён не разумее, што нельга быць патрыётам сваёй краіны, калі ты не нацыяналіст. Нават БРСМ яго намаганні не патрэбны. Наогул, падчас сустрэчы высветлілася, што мой апанент блытае паняцці «нацыяналізм» і «нацызм». Давялося патлумачыць, што гэта абсалютна супрацьлеглыя рэчы.
Пестракоў уявіў сябе абаронцам ветэранаў ВАВ. У маіх успамінах ён убачыў, магчыма, глядзеў у мікраскоп, нейкую абразу ветэранаў ВАВ, але ж я не назваў ніводнага прозвішча. Гэта ўспаміны толькі пра маю сям’ю. Хто замінае Пестракову ўзяць аркуш паперы і напісаць пра сябе? Замест гэтага ён абвінавачвае газету, што мой матэрыял яна апублікавала напярэдадні Дня Перамогі (хоць успаміны пачалі друкавацца яшчэ ў сакавіку). У гэтым ён убачыў злосны намер, а мае ўспаміны назваў «антынародным матэрыялам». Прывяду адну цытату з ліста Пестракова:
«Можно предвидеть, с каким упоением будут читать мнение данного автора недобитые фашисты».
Падпісчыкамі і чытачамі «Народнай Волі» ў сваёй большасці з’яўляюцца ветэраны, у тым ліку і ветэраны ВАВ. Усіх іх Пестракоў залічыў у «недабітых фашыстаў». Гэта якраз і ёсць прамая абраза ветэранаў.
Вы маеце рацыю, спадар Пестракоў: мае ўспаміны, апублікаваныя ў «Народнай Волі», людзі, у большасці сваёй ветэраны, чыталі з «упоением». І ім не патрэбна ваша «абарона», яны з цікавасцю чытаюць мае ўспаміны, а не вашу злосную дэмагогію.
Вось вытрымка з ліста Галіны Гапановіч, дачкі ветэрана:
«Мой бацька ветэран вайны, даўно чытае „Народную Волю“. Чытаў і ўспаміны Іллі Копыла „Нябышына. Вайна“. „Тут усё праўда“, — так сказаў мой тата, калі прачытаў. „А цябе не абражае гэты артыкул, ты ж ветэран вайны?“ — запыталася я ў бацькі. На гэта ён адказаў: „У „Народнай Волі“ напісана аб тым, як было на самой справе».
Леанід Аксельбанд, ветэран ВАВ, піша:
«Чытаю „Нябышына. Вайна“ Іллі Копыла і магу цалкам з ім пагадзіцца. Правільна сказана, як пачыналася вайна, і што адбывалася на тэрыторыях, захопленых немцамі».
Разалія Рубінчык, пенсіянерка:
«Паважаная рэдакцыя, хачу выказаць падзяку за публікацыю ўспамінаў аб вайне Іллі Копыла…»
Э. Тобін, Ф. Тобіна:
«„Народнай Волі“ — у падтрымку рэдакцыі і аўтара кніжкі „Нябышына. Вайна“ Іллі Копыла. Мы з вялікай цікавасцю прачыталі матэрыял, надрукаваны ў газеце. Былі моцна ўражаны мужнасцю і высакародствам аўтара і галоўнага рэдактара. І ўжо тады між сабою непакоіліся: „Вось мы прачыталі, нібыта вярнуліся ў тыя гады зноў, і ўсё. А што чакае І. Копыла і асабліва І. Сярэдзіча на фоне „Лініі Сталіна“?! Задзяўбуць! У іх ТБ, радыё, газеты, дзяржаўная машына і закон непісаны».
Іван Лашко:
«У рэдакцыю газеты „Народная Воля“, Іллі Копылу: Дзякую за смеласць, розум, ваш учынак, што вы апісалі, што бачылі і чулі аб вайне. Чытаючы, мне здавалася, што пішаце не вы, а я».
Пестракоў вельмі абураецца, што я ў сваіх успамінах даў праўдзівую, аб’ектыўную ацэнку партызанскаму руху на тэрыторыі Беларусі. Ен спрабуе запэўніць чытачоў «Народнай Волі», што партызаны нанеслі немцам каласальны ўрон, што партызанам патрэбна была падтрымка насельніцтва. Хачу патлумачыць Пестракову, што, на жаль, былі і такія партызаны, у якіх не было звычкі звяртацца да насельніцтва за падтрымкай ці дапамогай, яны займаліся звычайным рабаўніцтвам, гвалтам, разбоем.
Э. Тобін, Ф. Тобіна:
«…Партызаны забралі посцілку, ватоўку, хусткі, падушкі ды іншае. Ноччу выдралі пчол, нягледзячы на тое, што была зіма. Летам скралі карову, завязлі ў Дуброву, там зарэзалі і тыдзень пілі. Тое добра помніцца. Маці, плачучы, прасіла аддаць карову. Мы плакалі наўзрыд. Праз колькі месяцаў ад холаду, голаду памёр мой малодшы брат. Абрабаваныя партызанамі, мы былі літаральна ў рыззі, не было чаго есці, абуць, не маглі распаліць агонь».
Вось так, спадар Пестракоў: былі партызаны, якія вялі сапраўдную вайну з фашыстамі, а былі і такія партызаны, якія наносілі шкоду мірнаму насельніцтву.
У гэтым кантэксце хачу прывесці выпіску з кнігі Васіля Якавенкі «Пакутны век». На старонцы 479 чытаем:
«…У Слонімскай акрузе, напрыклад, за восем месяцаў сорак другога года партызанамі знішчана 111 немцаў, 36 паліцаяў. А сваіх мірных жыхароў у сем разоў болей — ажно 823 чалавекі!»
У сваіх успамінах я расказаў, як савецкія ваенныя, уварваўшыся ў Германію, гвалцілі нямецкіх жанчын усіх узростаў. У выніку гэтага ў савецкай зоне акупацыі жанчыны зрабілі 800 тысяч абортаў. Пестракоў пагаджаецца з колькасцю абортаў, але ён тлумачыць гэта тым, што быў галодны час і немкі вымушаны былі ісці на спыненне цяжарнасці. Які цынізм! Пестракоў не падумаў, якім чынам 800 тысяч жанчын маглі адначасова зацяжараць, калі іх мужы адны загінулі, другія — у палоне.
Лічу, Пестракоў мае вельмі прымітыўныя веды пра амерыканскую дапамогу для СССР за гады Другой сусветнай вайны. Ён карыстаецца савецкай інфармацыяй пра міфічныя дзесяткі тон золата, якія быццам бы заплаціў СССР за тую дапамогу. Савецкай прапагандзе гэта было патрэбна, каб апраўдаць жабрацкае існаванне людзей пасля вайны.
А вось якую праўду — «Праўда аб ленд-лізе» — расказаў Іван Лепешаў, доктар філалагічных навук, прафесар («Аналітычная газета», № 9, май 2009 г.):
«Першыя лендлізаўскія пастаўкі прыбылі ў Савецкі Саюз у лістападзе 1941 года, і амерыканскія танкі і самалёты ўжо прымалі самы непасрэдны ўдзел у снежаньскім контрнаступленні пад Масквой. Не будзь гэтай саюзніцкай дапамогі танкамі, самалётамі, артылерыяй, снарадамі, невядома, што было б з Масквой і далейшым ходам вайны. Чырвоная Армія атрымала па ленд-лізе 19 734 танкі і самаходкі, 18 700 самалётаў, 9600 гармат, 131 000 кулямётаў. Ад саюзнікаў атрымана пораху ў тры разы, тэлефоннага проваду ў 15 разоў, паравозаў — у 22 разы больш, чым было зроблена ў Савецкім Саюзе за гады вайны. Саюзнікі далі 459 тысяч аўтамашын. Гэта ў два разы больш, чым выпусцілі аўтамабільныя заводы СССР за чатыры гады вайны. У пагадненні аб пастаўках гаварылася, што „матэрыялы, знішчаныя, страчаныя ці скарыстаныя ў перыяд вайны, не падлягаюць аплаце“. Інакш кажучы, пастаўкі гэтыя былі фактычна бясплатнымі».
Пестракоў жадае атрымаць адказ: за якія грахі нашы жанчыны былі кінуты ў жудасныя ўмовы менавіта нямецкай агрэсіяй… Усё так, умовы жудасныя. Але ж яны былі не нашмат лепшымі пры феадальна-калгасным ладзе і да вайны, і пасля вайны. Жанчыны, дзеці працавалі на калгасных палях, стаялі ля станкоў, а мільёны мужчын таміліся, паміралі за калючым дротам у савецкім ГУЛАГе. Тысячы жанчын апынуліся на фронце ў якасці санітарак, сувязістак ды выконвалі іншыя абавязкі. Але гэта не жаночая справа. Ні ў адной арміі свету не было такога дзікунства, каб худзенькая жанчына цягала раненых байцоў з поля бою. Для гэтага падбіраюцца моцныя мужчыны.
Пра мае ўспаміны «Нябышына. Вайна» Пестракоў кажа, што яны спазніліся на 65 гадоў, што яны дапамаглі б абвінавачаным на Нюрнбергскім працэсе. І вось тут я поўнасцю згодзен з Пестраковым. Я лічу і ўпэўнены ў гэтым: на лаве падсудных на Нюрнбергскім працэсе побач з фашысцкімі верхаводамі павінны былі сядзець і савецкія: Сталін, Берыя ды іншыя. Таму можна лічыць, што Нюрнбергскі суд быў не да канца справядлівым. На судзе, на працэсе не быў агалошаны Пакт Молатава — Рыбентропа (Сталіна — Гітлера) і сакрэтны Дагавор да яго, а гэтага патрабаваў адвакат Герынга. Калі б гэта ўдалося зрабіць, то ўвесь свет убачыў бы, што Сталін такі ж агрэсар, як і Гітлер, што яны пэўны час былі вернымі саюзнікамі. Акрамя таго, Нюрнбергскі працэс прамаўчаў пра расстрэл палякаў і беларусаў у Катыні.
Але мае ўспаміны яшчэ спатрэбяцца. Вось што напісаў у «Народную Волю» ветэран ВАВ Леанід Аксельбанд:
«Эта книга („Нябышына. Вайна“) будет очень кстати, когда откроется судебный процесс над ленинско-сталинским большевистским режимом».
Пестракоў вельмі пафасна вымаўляе словы — Дзень Перамогі. Няцяжка здагадацца, што ў мяне іншае стаўленне да гэтага дня. Я не разумею, як можна з высокіх трыбун заяўляць, што ў Другой сусветнай вайне загінуў кожны ці трэці ці чацвёрты беларус, і тут жа ладзіць на асфальце вясёлае шоу. Для Беларусі гэты дзень павінен называцца інакш, напрыклад, Дзень жалобы, ці Дзень смутку па загінуўшых у часы Другой сусветнай вайны. Нельга забываць, што напярэдадні і пасля вайны Беларусь згубіла значную частку сваіх тэрыторый разам з іх насельніцтвам. Якім чалавекам трэба быць, каб вінаваціць тых, хто выжыў ва ўмовах акупацыі?! Ісці змагацца, каб коштам свайго жыцця, як раіць Пестракоў, узяць жыцці аднаго-двух ворагаў, гэта, на мой погляд, усяго толькі дэмагогія. Змагацца павінна рэгулярная абучаная армія. На практыцы мы бачым, што на кожнага забітага нямецкага салдата прыпадае 12 савецкіх. Давайце адкрыта скажам: сваю перамогу, здабытую ў кровапралітнай бойні, ветэраны ВАВ добраахвотна аддалі Сталіну, калі ганебна кідалі трафейныя сцягі да яго ног на Парадзе Перамогі. Адбылася замена акупацыі многіх краін Еўропы з нямецкай, якая працягвалася 5 гадоў, на 45-гадовую акупацыю савецкую.
Пестракоў назваў мяне сынам укланіста. Прабачце, шаноўныя чытачы, але засмярдзела 37-м годам. А чаму б адразу не назваць мяне сынам ворага народа? Што, духу не хапіла?
Без камантарыяў пакіну шэраг іншых пасажаў «ветэрана» А. Пестракова.
Мінск
Ну што, шаноўныя чытачы, спадзяюся, што вы ўсё прачыталі ўважліва і ўдумліва. Хтосьці з вас падумаў — які малайчына Аляксандр Пестракоў, што паставіў на месца гэтага «злопыхателя». Хтосьці абурыўся на яго. Кожны мае права на сваё меркаванне. Разам з вамі і я зноў перачытаў «палымяны» артыкул А. Пестракова і свой «Адказ „ветэрану“».
Калі я прачытаў А. Пестракова, то ўбачыў ужо зусім іншага чалавека, не таго, з якім я размаўляў усяго некалькі дзён таму назад. Яго артыкул напісаны з такім імпэтам, што нагадаў мне абвінаваўчыя прамовы Пракурора СССР Андрэя Вышыннага. Цікава, які б прысуд аўтар артыкула вынес мне, як сыну «уклониста», калі б яго надзялілі правамі — караць? На маю думку, А. Пестракоў няшчасны чалавек, незадаволены сваім лёсам, пакрыўджаны, раззлаваны на ўсіх, а таму небяспечны. У даным выпадку, гэта ўсяго толькі пенсіянер — ён можа камусьці сапсаваць настрой, не больш. А калі б ён быў чыноўнікам? Гэта ўжо зусім іншая справа.
Хачу спыніцца на некаторых момантах артыкула А. Пестракова, на якія я не звярнуў увагу ў сваім «Адказе „ветэрану“».
Так, ён абураецца, што ў наш час, у XXI стагоддзі, паяўляюцца пакрыўджаныя на свой лёс «няўдзельнікі» вайны і спрабуюць даць сваё дзіцяча-прымітыўнае асэнсаванне падзей сусветнага маштабу. Давайце паспрабуем разабрацца, хто ўдзельнік вайны, а хто няўдзельнік? Калі разглядаць асабіста мяне і Аляксандра Пестракова, то якраз я і з’яўляюся паўнавартасным удзельнікам вайны ад дня першага да дня апошняга. Я на сабе адчуў увесь цяжар вайны, перацярпеў усе пакуты ваеннага ліхалецця, якія выпалі на маю долю. А вось А. Пестракова ў той час нават на свеце не было, ён нарадзіўся праз тры гады пасля заканчэння вайны.
Так, у мяне няма пасведчання, што я ветэран вайны. Я не забіў 1–2 акупантаў, у чым мяне і абвінавачвае мой апанент. Я нават не зрабіў гэтага, калі мяне падбухторваў да забойства афіцэр Чырвонай Арміі. Калі зірнуць на гэта вачыма Пестракова, то я праявіў маладушша. Я яшчэ раз сцвярджаю і ў гэтым упэўнены, што забіць з-за вугла 1–2 акупантаў і гэтым самым асудзіць на смерць жыхароў цэлай вёскі — гэта не геройства, гэта ніякае не выкананне патрыятычнага доўгу перад народам, перад Айчынай, як спрабуе запэўніць нас сваёй дэмагогіяй Пестракоў. Такія дзеянні «мсціўцаў-партызан», — гэта не проста правакацыі, гэта мэтанакіраванае злачынства супраць мірнага насельніцтва. Дзіўна, што Пестракоў гэтага не разумее.
У сваім артыкуле А. Пестракоў шмат увагі ўдзяліў майму бацьку. Ён яго абвінавачвае ў грахах, якіх не было. Часам даходзіць да абразы. А вось пра свайго ён не сказаў ні слова. Пра сваю маці прыпомніў, а пра бацьку — не. Ці быў ён на фронце? Ці ўсё тут у норме з патрыятызмам, з выкананнем патрыятычнага доўгу перад народам? Адкажы, Аляксандр.
Мне прыйшла ў галаву думка пашукаць дадатковыя звесткі пра А. Пестракова. І вось на сайце www.smoievichi.com я адшукаў яго зварот да грамадзян Расіі. Пазнаёмімся з ім:
Уважаемые граждане России, проживающие в Смолевичском районе!
Как известно, 4 марта 2012 г. состоятся выборы Президента Российской Федерации. Нам предоставляется право принять участие в этом событии и таким образом высказаться: «Какой мы хотим видеть будущую Россию». Такой был и призыв в Минске 17 февраля в Доме Москвы на встрече с доверенными лицами кандидатов.
Находясь на гостеприимной земле Беларуси (для кого-то из нас это даже родная земля, хотя по паспорту он оказался гражданином РФ), мы не хотим, чтобы народы наших стран не понимали друг друга или имели взаимные претензии. Но ничего не делается без усилий и только лозунгами, нельзя что-то создать полезное для всех без мнения каждого.
Поэтому как представитель инициативной группы предлагаю создать международное общественное объединение граждан Беларуси и России (МООБР «Содружество»…) Его цели не только взаимопомощь россиянам адаптироваться в Беларуси (освоение языка, ознакомление с основами законодательства РБ, проведение культурно-воспитательных мероприятий), но и реализация общественного мнения в отношении поступательного развития сотрудничества наших стран.
Прошу высказаться по этому вопросу. Особенно прошу откликнуться тех, кто мог бы взять на себя часть организационных мероприятий.
Российские власти хотят нас — своих граждан видеть как активных участников демократических перемен.
Теперь слово за нами.
С уважением, Пестряков Александр Владиславович
Зварот апублікаваны 27.02.2012. Я змясціў тут гэты тэкст, каб задаць адзінае пытанне: «Грамадзянінам якой краіны з’яўляецца Аляксандр Пестракоў?» Адказ у звароце. А. Пестракоў і ўсе тыя, да каго ён звяртаецца, і ёсць «пятая калона». І працуюць яны на суседнюю дзяржаву — Расію.
Пакіну яшчэ некалькі каментараў на артыкул А. Пестракова. Яго хвалюе, што хутка могуць з’явіцца ўспаміны паліцаяў і іх нашчадкаў. Магчыма, А. Пестракоў даўно не наведваўся ў кніжныя крамы. Такія ўспаміны ёсць, успаміны і паліцаяў, і нямецкіх генералаў. Сучасныя расійскія гісторыкі мемуарам гітлераўскіх генералаў давяраюць больш, чым савецкім. Гітлераўскія ваеначальнікі ў сваіх мемуарах не рабілі прыпісак, яны праўдзіва апісалі і свае поспехі і свае паразы.
А. Пестракоў праклінае тых, хто спрабуе абяліць, адрадзіць фашызм. Але ні газета «Народная Воля» ні Ілля Копыл не абяляюць і не адраджаюць фашызм. Хачу параіць А. Пестракову прачытаць, калі ён яшчэ не прачытаў, інтэрв’ю адной высокапастаўленай дзяржаўнай асобы Рэспублікі Беларусь нямецкай газеце «Хандэльсблат». Вось вытрымка з інтэрв’ю:
«…немецкий порядок формировался веками. При Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента…»
А. Пестракоў лічыць звышнахабствам параўноўваць між сабой злачынствы гітлераўцаў са злачынствамі Чырвонай Арміі. Штосьці аналагічнае я ўжо чуў. Некалькі год таму назад Пуцін, будучы ў Польшчы, на пытанні журналістаў пра Катынь адказаў: «Сталинские репрессии и преступления Гитлера на одну доску ставить нельзя». Па Пестракову, а магчыма, і па Пуціну, атрымліваецца, калі вёску разам з людзьмі спалілі немцы ці паліцаі, то гэта злачынства. Так у яго і ёсць. А калі такое здзейснілі партызаны, чырвонаармейцы ці іншыя савецкія сілавыя структуры? Што тады гэта? Няўжо яны лічаць, што гэта патрыятычны подзвіг?
Пестракоў лічыць, што гэта адзінкавыя выпадкі ў адчайнай схватцы. Але ж ні ў Катыні, ні ў Хатыні, ні ў Дражна, ні ў Шуняўцы, ні ў Вітунічах ніякай адчайнай схваткі не было, было бяззбройнае, бездапаможнае насельніцтва з аднаго боку і карнікі: немцы, паліцаі, партызаны-чырвонаармейцы з другога боку. І злачынствы з боку партызан-чырвонаармейцаў былі не адзінкавыя, а масавыя.
Кола падзей працягвала раскручвацца. Аляксандр Пестракоў не абмежаваўся лістом у «Народную Волю», а паралельна накіраваў скаргу ў Міністэрства інфармацыі. Міністэрства ў сваю чаргу ўсе нумары «Народнай Волі» з публікацыяй «Нябышына. Вайна» накіравала ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук для правядзення экспертызы. У выніку газета атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфрмацыі. Вось гэтыя дакументы:
Предупреждение
31 мая 2010 года № 18
Согласно статьи 4 Закона Республики Беларусь «О средствах массовой информации» (далее — Закон о СМИ) средства массовой информации должны распространять информацию, соответствующую действительности.
В нарушение вышеуказанной статьи Закона о СМИ в газете «Народная Воля» в серии публикаций И. Копыла под названием «Нябышына. Вайна» распространена недостоверная информация следующего содержания:
«Палкоўніку Гілю-Радзіёнаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза» (№№ 36–37 (3166–3167) за 10–11 марта 2010 года, страница 5);
«Чырвоная Армія наступала вельмі марудна. Толькі на пачатку 1944 года яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі» (№№ 36–37 (3166–3167) за 10–11 марта 2010 года, страница 5);
«План распрацоўваўся ў Цэнтральным штабе партызанскага руху. Спачатку быў акрэслены і складзены спіс вёсак, якія падлягалі знішчэнню» (№№ 40–41 (3170–3171) за 16–18 марта 2010 года страница 6).
Согласно заключению Государственного научного учреждения «Институт истории НАН Беларуси» от 13 мая 2010 года № 352–01-02/321 вышеуказанная информация не соответствует действительности, а именно:
Звание Героя Советского Союза не присваивалось В. В. Гилю-Родионову вообще;
Освобождение Беларуси началось в сентябре 1943 года. К концу 1943 года был освобождён целый ряд районов Восточной Беларуси, в том числе областной центр Гомель;
План по уничтожению ряда деревень в Беларуси никогда не разрабатывался в Центральном штабе партизанского движения, список деревень, подлежащих уничтожению, там не составлялся.
Распространение в серии публикаций «Нябышына. Вайна» недостоверной информации, в том числе дискредитирующей партизанское движение в Беларуси, действия Красной Армии в период Великой Отечественной войны, стало причиной проведения гражданами, протестовавшими против распространения подобной информации газетой «Народная Воля», пикетов, а также иных проявлений негативной общественной реакции.
В соответствии с подпунктом 1.2 пункта 1 статьи 49 Закона о СМИ республиканским органом государственного управления в сфере массовой информации выносится письменное предупреждение юридическому лицу, на которое возложены функции редакции средства массовой информации, в случае распространения недостоверной информации, которая может причинить вред государственным или общественным интересам.
Министр… (подпись)
Вось такое папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі атрымала рэдакцыя «Народнай Волі». А зараз давайце спакойна паразважаем, разбяром усе тры заўвагі.
1. Ці прысвойвалася Гілю-Радзіёнаву званне Героя Савецкага Саюза? У некоторых СМІ 60-х гадоў мінулага стагоддзя адзначалася, што гэта так. На жаль, пакуль што тых крыніц мне адшукаць не ўдалося, хоць у той час аб гэтым я прачытаў у адным з часопісаў. Але тады я не мог ведаць, што ўсё гэта спатрэбіцца праз 40 гадоў.
А вось што пра тыя падзеі напісала газета «Звязда» за 23.01.1991 года.
Па загаду Берыі ўсіх раздзіёнаўцаў павінны былі расстраляць. Камбрыг партызанскай брыгады «Жалязняк» І. Ціткоў не пагадзіўся з гэтым і тэрмінова вылецеў у Маскву. Разам з Панцеляймонам Панамарэнкам Ціткоў прыбыў к Сталіну і ўручыў яму сваё данясенне.
Далей цытата з газеты:
«Сталін прачытаў данясенне і хутка пачаў штосьці пісаць. Згодна з рэзалюцыяй Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, Гіль-Радзіёнаву прысвойвалася званне Героя Савецкага Саюза, а афіцэры і салдаты злучэння ўзнагароджваліся ордэнамі і медалямі».
Звестак, што Сталін адмяніў гэтую сваю рэзалюцыю, няма. Інстытут гісторыі НАН ніякіх доказаў не прад’явіў. Таму я адхіляю першую заўвагу. Мне было некалькі тэлефонных званкоў, у якіх чытачы «НВ» падцвярджалі, што званне Героя Савецкага Саюза Гілю-Радзіёнаву прысвайвалася.
2. Калі і як пачалося вызваленне Беларусі? Марудным яно было ці не? Дакладна вядома, што немцы ўвайшлі ў сталіцу Беларусі горад Мінск 28 чэрвеня 1941 года, на 6-ты дзень вайны. Некаторыя звесткі называюць дату 27 чэрвеня. Вызваленне горада Мінска адбылося толькі праз тры гады (!!!) і пяць дзён — З ліпеня 1944 года. Гэта што, не марудна?.. Тое самае адбылося і з усёй Беларуссю! Немцы яе акупавалі дзесьці за два е паловай месяцы. А непераможная Чырвоная Армія вызваляла Беларусь, калі арыентавацца на горад Брэст, 3 гады, 1 месяц, 5 дзён. Брэст быў акупаваны 22 чэрвеня 1941 года, а вызвалены 28 ліпеня 1944 года.
Зноў задаю пытанне: Гэта што, не марудна? Можа я павінен быў напісаць, што Чырвоная Армія пры вызваленні Беларусі здзейсніла супраць немцаў «бліцкрыг»? Дык ніякага бліцкрыгу не было. Хуткасць вызвалення з-пад акупацыі Беларусі можна параўнаць з хуткасцю руху чарапахі. Вось што напісаў генерал-маёр Пыльцын А. В. («Народная Воля», № 31–32 за 2011 год), удзельнік вызвалення Беларусі:
«Долго и безуспешно пыталась Красная Армия ликвидировать немецкий плацдарм в районе Рогачёва. Почти 9 месяцев наши войска не могли сломить укреплённые рубежи…»
Дык што ж гэта атрымліваецца? Наш беларускі горад Рагачоў быў нямецкім бастыёнам, мацнейшым за Берлін? Берлінская аперацыя працягвалася ўсяго 16 дзён — з 16 красавіка па 2 мая. А тут амаль 9 месяцаў!!! Можна смела параўноўваць са Сталінградам. Але адразу ўзнікае законнае пытанне да гісторыкаў, пісьменнікаў, кінематаграфістаў: «Дзе раманы, аповесці, мемуары, кінаэпапеі пра бітву за Рагачоў, як гэта ёсць пра Сталінград і Берлін?» А можа разгадка заключаецца ў тым, што кіраўніцтва Чырвонай Арміі не збіралася вызваляць Рагачоў? А проста дзень за днём на працягу 9 месяцаў арт- і авіяналётамі «вызваліцелі» выбівалі мірнае насельніцтва горада, а сам горад пераўтваралі ў разваліны.
Мяркую, што з такой маёй высновай не згодзен ужо вядомы нам Аляксандр Пестракоў. Выступаючы супраць публікацыі маіх успамінаў у газеце «Народная Воля», ён у сваім артыкуле з патрыятычным уздымам напісаў пра тых, хто пайшоў быццам бы добраахвотна на фронт: «Они „приближали победу, как могли“, ибо понимали, что каждый лишний день войны давал гитлеровцам возможность уничтожать неповинных людей». Гэта выказванне Пестракова не што іншае, як палітагітка. Салдат на фронце жыве адным днём, ён у любую секунду можа загінуць, яму не да высокіх матэрый.
Дык калі ж пачалося сапраўднае вызваленне Беларусі з-пад нямецкай акупацыі? Святло на гэта пралівае Маршал Савецкага Саюза К. Ракасоўскі, тады камандуючы 1-м Беларускім фронтам: «Утверждение плана Белорусской операции происходило 22 и 23 мая 1944 г.» сама аперацыя была праведзена з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года. («Военно-исторический журнал» № 6 — 1964 г.)
Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі ўсходніх раёнаў Беларусі ўвосень 1943 года Чырвоная Армія праводзіла нейкія кропкавыя аперацыі і нават быў вызвалены Гомель, сапраўднае вызваленне рэспублікі пачалося з правядзеннем вайсковай аперацыі «Баграціён». Таму і з другой заўвагай Інстытута гісторыі НАН я не магу пагадзіцца і яшчэ раз падкрэсліваю, што вызваленне Беларусі з-пад нямецкай акупацыі адбывалася вельмі марудна. Дарэчы, горад Гомель, акупаваны немцамі 19 жніўня 1941 года, быў вызвалены Чырвонай Арміяй 26 лістапада 1943 года. Акупацыя працягвалася доўгіх два гады тры месяцы сем дзён. Мой родны Бягомль пад акупацыяй быў тры гады, з 2.07.1941 г. па 1.07.1944 г. Праўда, нейкі час ён знаходзіўся ў руках прамаскоўскіх партызан, але гэта была такая ж акупацыя, а можа, нават яшчэ больш жорсткая.
З. У сваіх успамінах я напісаў, што ўсе правакацыі партызан супраць мірнага насельніцтва былі спланаваныя. План распрацоўваўся ў Цэнтральным штабе партызанскага руху і існаваў спіс вёсак, якія падлягалі знішчэнню («НВ» 40–41 за 16–18.03.2010 г.). Дык ці існавалі такія планы?
Вось якое заключэнне зрабіў Інстытут гісторыі НАН Беларусі:
«План по уничтожению ряда деревень в Беларуси никогда не разрабатывался в Центральном штабе партизанского движения, список деревень, подлежащих уничтожению, там не составлялся».
Шаноўныя чытачы, а зараз давайце яшчэ раз удумліва перачытаем гэтае заключэнне. Інстытут гісторыі не адмаўляе тое, што план і спіс існавалі. Інстытут толькі канстатуе, што такі план не распрацоўваўся ў Цэнтральным штабе і спіс вёсак, якія падлягалі знішчэнню, там не складаўся. З гэтага можна зрабіць выснову, што такія функцыі былі перададзены ў партызанскія злучэнні. І ўжо ў штабах злучэнняў вырашалася, якую вёску паліць першай, якую другой, якую трэцяй… і вырашаўся лёс мясцовага насельніцтва. Але пакінем у баку гэтыя здагадкі. Раз Інстытут гісторыі адназначнага адказу не даў, значыць, такое пытанне існуе, і пытанне гэта складанае. І тут трэба было б не рот затыкаць «заўвагамі» і «папярэджаннямі» таму, хто праявіў смеласць і ўзяўся за гэту небяспечную працу, а паспрыяць яму ў гэтым.
Планы і спісы знішчэння беларускіх вёсак партызанам патрымаць у руках і прачытаць проста немагчыма. Гэта вельмі небяспечны кампрамат на савецкую ўладу і КПСС, разбураліся міты пра партызанскі рух на Беларусі. Таму такія планы, калі яны існавалі, даўно знішчаны. Каму невядома, як партыйныя органы КПСС знішчалі свае архівы пасля паразы жнівеньскага путчу ГКЧП 1991 года?! Трэба яшчэ мець на ўвазе, што такія планы проста трымаліся ў галовах савецкіх функцыянераў і партызанскіх камандзіраў, загады аддаваліся ў вуснай форме. І такое назіраецца ва ўсе часы. На маю думку, напрыклад, неразумна шукаць пісьмовыя загады на выкраданне Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага.
Трэба ўлічваць і тое, што амаль усе архівы Другой сусветнай вайны знаходзяцца ў Расіі. Доступ да іх абмежаваны. Вялікая колькасць дакументаў засакрэчана на 75 год і нават навечна. Значыць, ёсць што хаваць. Як сказала доктар гістарычных навук расійскі гісторык Юлія Кантар, зараз у расійскіх архівах знаходзіцца 2,5 мільёна засакрэчаных дакументаў часоў Другой сусветнай вайны (!). У год дазваляецца рассакрэціць 10 тысяч дакументаў. (23.07.2011. RTVI, «Цена победы»). Каб разгрэбці ўсё гэта, спатрэбіцца 250 год!
Каб падмацаваць гэтыя свае меркаванні, звярнуся да артыкула расійскай журналісткі, аглядальніка «Новай газеты», кандыдата філалагічных навук Юліі Латынінай «Партизаны или каратели» (сайт «Ежедневный журнал», 31.05.2010 г.). Некалькі цытат з артыкула:
«Для понимания характера действий „красных партизан“ за всей линией фронта, необходимо помнить директиву Совнаркома от 20 июля 1941 года „Не оставлять противнику ни килограмма хлеба, ни литра горючего“ и приказ ставки Верховного Главнокомандования от 17 ноября 1941 года, который приказывает отрядам диверсантов „разрушать и сжигать дотла все населённые пункты в тылу немецких войск…“ Этот приказ объявлял всех жителей оккупированных территорий законными мишениями сталинских диверсантов».
«„Если бы требования Сталина были выполнены, то во время оккупации вымерло бы почти всё население оккупированных территорий“, — пишет красный диверсант полковник Иван Старинов».
«„Этим приказом было списано всё население в оккупированных областях“, — заметил историк Марк Солонин».
«Мы до сих пор не знаем, сколько было убито фашистами, сколько „красными партизанами“, а сколько фашистами в результате безжалостных красных провокаций…
В партизанских отчётах, отсылаемых в штаб, была специальная графа: „сожжено домов столько-то“.
…за линией фронта… „красные партизаны“ в 1941–1944 годах… терроризировали мирное население не меньше, а порой больше, чем их жестокий противник».
На гэтым спыняю цытаванне артыкула Юліі Латынінай.
Калі падсумаваць усё вышэйсказанае, то Інстытут гісторыі НАН, які праводзіў экспертызу публікацыі «Нябышына. Вайна», мог зрабіць заключэнне, што планы знішчэння беларускіх вёсак і насельніцтва ў партызанскіх штабах маглі складацца і спісы вёсак для знішчэння маглі існаваць. Калі існавалі Дырэктыва Саўнаркама і Загад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання, у якіх патрабавалася знішчаць усё ў тыле нямецкіх войск, пакідаць там выпаленую зямлю, то існавалі і планы па іх выкананні.
Карацей кажучы, і з трэцяй заўвагай Папярэджання я не магу пагадзіцца. Я не магу пагадзіцца і з тым, што мае ўспаміны дыскрэдытуюць партызанскі рух у Беларусі і дзеянні Чырвонай Арміі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Я проста назваў рэчы сваімі імёнамі. І партызаны, і Чырвоная Армія дыскрэдытавалі сябе самі.
* * *
Што тычыцца пратэстаў ветэранаў, то я не думаю, што гэта іх уласная ініцыятыва, іх хтосьці падбухторвае. Ды і што гэта за ветэраны? Як трапна напісаў адзін чытач, гэта «няўдзельнікі вайны». Яны пратэставалі супраць уладкавання нямецкіх пахаванняў, супраць незалежных СМІ, супраць сайта «Беларускі партызан», супраць прыезду ў Мінск легендарнай нямецкай групы «Rammstein»…
Пасля «папярэджання» можна было б паставіць кропку. Але чытачы працягвалі званіць і пісаць. Я атрымаў пакет з газетай «Пенсионер», у якой змешчан артыкул старшыні Докшыцкага раённага савета ветэранаў Івана Пярэдні. Артыкул «Непаразуменне і агіда». («Пенсионер» № 16 (63) 2010 г.). Безумоўна, аўтар не згодзен са мной. Але чытайце самі:
Непаразуменне і агіда
Іх выклікаюць некаторыя публікацыі, у якіх няпраўда і перакручванне фактаў з часоў Вялікай Айчыннай вайны ідуць уперамешку з паклёпамі і знявагай да ўдзельнікаў барацьбы з фашызмам.
Вот и отшумели-отгремели празднества Дня Победы и Дня освобождения родной Беларуси от фашизма.
Вполне понятно, что к этим датам везде были чествования ветеранов, воздавали хвалу и честь советскому солдату, партизанам, труженикам тыла, вспоминали друзей, оставшихся на поле боя. Вспоминали также зверства фашизма и в целом историю тех лет, которая уходит от нас дальше и дальше.
И со всех точек зрения справедливо и нужно сегодня, особенно молодым, что на примере героики отцов и дедов мы воспитываем патриотизм и прививаем чувство уважения и благодарности к тем, кто добыл Победу, отстоял независимость и свободу страны, право на жизнь на родной земле.
Но были в прессе и в сети Интернет и другие материалы, которые в ином ракурсе рассматривают и оценивают события и итоги Великой Отечественной. Напрочь отвергнуть очевидное не получается, но тень на плетень навести все же пытались. И на тех, кто сражался на фронтах, и на партизан, на действия высшего руководства и командования обороной страны и наступательными операциями.
Здравые люди, участники ВОВ, не верят таким публикациям, оценивают их как клевету и наветы. Но у нас есть молодежь, и она должна знать, где истина, а где заведомая чернота. С этой целью мы выносим на страницы газеты взволнованное письмо партизана, участника ВОВ, который от имени своих коллег, ветеранов войны, дает справедливый отпор одной такой публикации и ее автору.
Письмо это в свое время было адресовано газете «Народная воля», в которой была опубликована статья, возмутившая ветеранов Докшицкого района. Но оно там не было опубликовано. И по их просьбе наша газета помещает его без сокращений.
Ветэраны вайны Бягомльшчыны, што пражываюць у Докшыцкім раёне, выражаюць, у косках, падзяку за тое, што не забылі іх і ў гонар свята 65-годдзя Дня Перамогі ў якасці «падарунка» ў газеце «Народная воля» надрукавалі матэрыял пад загалоўкам «Нябышына. Вайна». Аўтарам яго з’яўляецца наш зямляк Ілля Копыл, былы афіцэр Савецкай Арміі, і надрукаваны артыкул быў аж у дзевяці нумарах па чатыры калонкі ў кожным. Колькі ў артыкуле чарнаты і паклёпу ў адрас СССР, Чырвонай Арміі, а больш за ўсё ў адрас партызан! Затое там многа хвалы акупантам і спагады да іх.
Нябышына — вёска нашага раёна, да вайны ў ёй было каля 120 двароў. Непадалёку ад вёскі праходзіла дзяржаўная граніца. У гады Айчыннай вайны жыхары Нябышына і суседніх вёсак прымалі ўдзел у барацьбе з акупантамі. Тут дзейнічала падпольная арганізацыя, якую ўзначальваў Андрэй Фрол, які пасля быў сакратаром Бягомльскага райкама камсамола. Дзесяткі нябышынцаў прайшлі дарогамі вайны. У барацьбе з ворагам 10 чалавек загінулі, ваюючы ў партызанскіх атрадах, 25 на франтах у радах Чырвонай Арміі. 47 вяскоўцаў загублена ў час карных аперацый фашыстамі. Толькі гэтая барацьба і гэтыя факты не знайшлі адлюстравання хаця бы ў адным радку артыкула Копыла. Якімі толькі фарбамі ён не чарніць партызанскіх рух, партызан, што толькі не прыпісвае ім. Яны ўдастоены ў артыкуле слова «нечысць» і другіх. Я не думаю, што аўтар не ведаў гісторыі станаўлення партызанскага руху на Бягомльшчыне. Таму ўсё гэта я ўспрымаю як паклёп, не іначай.
На тэрыторыі Бягомльскага раёна ў час акупацыі дзейнічаў падпольны райкам партыі, падпольныя арганізацыі ў сельсаветах. Падпольную работу ўзначальваў сакратар райкама партыі, камісар брыгады «Жалязняк» Герой Савецкага Саюза Сцяпан Манковіч, у раёне выходзіла газета «Савецкі патрыёт».
У першыя месяцы вайны сталі з’яўляцца групы партызан, якія потым аб’ядналіся ў атрады, а потым у брыгаду «Жалязняк». Да снежня 1942 года партызанамі былі разгромлены ўсе гарнізоны, а Бягомльскі гарнізон у канцы снежня 1942 года. З таго часу ў раёне была ўстаноўлена савецкая ўлада.
Вясной 1943 года Бягомльскі аэрадром стаў прымаць самалёты і планёры з-за фронту. Паступала зброя, боепрыпасы, медыкаменты і іншыя грузы, а туды «адпраўлялі» цяжка параненых і дзяцей. Зброя давала магчымасць папаўняць баявыя рады партызанскай брыгады. Ішлі грузы праз Бягомльскі аэрадром для партызанскіх злучэнняў Мінскай і Вілейскай абласцей.
Пра гэта і пра баявыя дзеянні партызанскай брыгады «Жалязняк» няма ні слова ў артыкуле Копыла. А, між іншым, брыгада не дала магчымасці акупантам карыстацца дарогамі, што ішлі праз Бягомль на Мінск і Віцебск. Ішлі бесперапынныя баі. Прыйшлося вытрымаць некалькі карных блакад фашыстаў па разгрому партызан, у якіх прымалі ўдзел франтавыя і эсэсаўскія часці з танкамі і самалётамі. Партызаны не далі магчымасці фашыстам скарыстаць раку Бярозу ў якасці агнявога рубяжа. А ён быў выгадным для немцаў. Левы бераг, адкуль чакалі прыходу Чырвонай Арміі, балоцісты, а правы сухі, з узгоркамі. Хоць было многа ахвяр, але брыгада падрыхтавала пераправу для наступаючых часцей Чырвонай Арміі і ўтрымлівала яе, а ў час пераправы танкавых злучэнняў дапамагала аднаўляць яе пры бамбёжках праціўніка. Праз гэту пераправу ішлі нашы танкі ў розных напрамках.
Кінааператары зрабілі ў той час здымкі для фільма «Бягомльская легенда», і на многіх кадрах людзі і справы нашай брыгады. Аўтар артыкула І. Копыл мог пазнаёміцца з фільмам у раённым музеі славы, уважліва пачытаць кнігу Героя Савецкага Саюза У. П. Ціткова «Брыгада Жалязняк», дзе названа колькасць партызан у канцы 1942 года, ёсць таксама раённая кніга «Памяць». Але баявыя будні брыгады І. Копыла, як бачым, не цікавілі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны (хаця аўтар супраць слова «Айчынная») Бягомльшчына была зонай партызанскай славы. Гарадскі пасёлак Бягомль, раённы цэнтр тады, у жніўні 2009 Указам Прэзідэнта РБ быў удастоены вымпела «За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны 1941–1945 годов». Прамаўчаў і пра гэта аўтар.
Якой толькі няпраўды не напісаў пра партызан, якімі кепскімі словамі не называў, як іх толькі не чарніў. Дзіву даешся! Там, да прыкладу, напісана, што ў злачынствах супраць насельніцтва ў час акупацыі партызаны адыгралі не апошнюю, а можа, галоўную роль. І быццам бы, каб знішчыць вёску з людзьмі, яны (партызаны) рабілі некалькі выстралаў у паветра і ўцякалі ў бок вёскі. Скажыце, які камандзір мог даць такі правакацыйны загад? І вось такой няпраўды у артыкуле, такіх злосных прыдумак мноства.
А пра Чырвоную Армію і чырвонаармейцаў? Пра гераічныя подзвігі арміі-вызваліцельніцы ні слова, затое ачарнення хапае. Быццам не было мабілізацыі ў раёне, апынуліся ў 44-м у арміі толькі тыя, хто па нейкіх справах быў у Бягомлі. Іх там «пахапалі». Што не абучаных і непаўналетніх узялі на фронт і кідалі ў бой. Пра запасныя і вучэбныя палкі ні аднаго слова. Дадумацца да таго, што навабранцаў у арміі нават не пераапранулі ў ваенную форму, не кожнаму выдалі зброю. З іх сфарміравалі батальён і правялі разведку боем і такім чынам камандаванне ператварыла нашых землякоў у гарматнае мяса. Або тое, што звесткі пра перамогу, пра канец вайны землякі сустрэлі без бачнага трыумфу. Аўтар таксама не бачыў, як людзі кідаліся да вызваліцеляў у абдымкі і г. д.
Адступленне Чырвонай Арміі ў 41-м называе бегствам. Ні слова пра абаронныя баі ў Брэсцкай крэпасці, пад Магілёвам, Масковой і другіх месцах. Ахайваў подзвіг Матросава, піша, што ніякага вызвалення Мінска не было, немцы быццам самі пакінулі яго, і што 3 ліпеня наляцела савецкая авіяцыі і ўшчэнт разбамбіла беларускую сталіцу. А пра паводзіны нашых салдат за межамі СССР у вайне! Колькі бруду ў іх адрас, а ці так было? Вельмі хочацца аўтару «накапаць» на нас, тых, хто быў на вайне, на тое, як сустракалі народы нашу армію-вызваліцельніцу.
Пра ўсенародны ўздым, пра масавы патрыятызм, пра лозунг «За Родину, за Сталина» ні слова, для аўтара гэта міф.
А чаго толькі не напісана пра тых, хто служыў у органах НКУС, пра камандаванне брыгады «Жалязняк», Герояў Савецкага Саюза І. П. Ціткова і С. С. Манковіча, аб нашым земляку Барздыка аб заслужаным настаўніку П. А. Бобрыку, інвалідзе вайны, якога дзеці на санках прывозілі ў школу. Зразумела, не лепшыя словы. І пра тое, што ў час блакады маці-адзіночка павесіла сваю маленькую дачку, а ў нейкай другой групе дзве жанчыны задушылі сваіх маленькіх дзетак. Ці ж гэта праўда?
А як аўтар піша пра свайго брата, які быў вучнем ФЗУ ў Ленінградзе і памёр у блакаду таму, што не мог есці чалавечае мяса і мышэй. Няўжо ў гады вайны было людаедства? Я быў не раз у Ленінградзе, ніхто такія факты не называў. А як жаласліва піша аўтар аб сабе, калі ён вучнем папаў у піянерскі лагер. Ішоў, бедалага, да Бягомля пяшком, а потым яшчэ з Бягомля па шашы на Лепель.
А колькі нядобрага ў адрас дзяржавы, якая дала аўтару адукацыю, арміі, дзе ён служыў, калгасе, дзе бацька быў старшынёй. І быццам СССР граміў беларусаў больш адчувальна, чым фашысты ў гады вайны.
Затое якая пахвала немцам-акупантам. У першую чаргу гаўляйтару Беларусі ў час акупацыі Кубэ, нямецкай уладзе ў Мінску. Ён немцаў паказвае амаль анёламі. Што яны людзям далі зямлю, што добра адносіліся да палонных, якіх гналі ў Докшыцы. А ці так было? Іх замучылі там голадам і холадам. Хваліць, што, калі ў бацькі ўкралі каня, дык немцы знайшлі і вярнулі. Бацька аўтара з цеплынёй гаворыць аб нямецкім афіцэры, які добра да яго адносіўся. Пры немцах, піша І. Копыл, людзі жылі лепш, пакуль не з’явіліся партызаны. І што гады акупацыі ў параўнанні з часам пасля вызвалення былі раем. Што з рук немцаў можна было атрымаць незалежнасць. Успамінае, што немцы нікога не білі, не прыгняталі, не крычалі, як паказваюць у сучасным кіно. Прыводзіць прыклад, як добра было яго дзядзьку ў Германіі і яго дзецям, куды яны былі вывезены, і пра тое, якія добрыя былі акупанты. І ні слова пра тое, колькі нашых людзей былі расстраляны, павешаны, спалены жывымі, як у Вольберавічах, пра другія зверствы акупантаў. А колькі на Бягомльшчыне помнікаў, абеліскаў і другіх знакаў, якія як бы гавораць «Помніце, людзі!»
Не забыў аўтар пахваліць і арганізацыі, сфарміраваныя немцамі: СБМ (саюз беларускай моладзі), БСА (Беларускі саюз аховы), што «сапраўднымі партызанамі», як ён піша, былі акаўцы (Армія Краёва).
Таму вялікае наша здзіўленне і абурэнне, што такі артыкул з няпраўдай і хлуснёй з’явіўся у друку. І як яшчэ зразумець, што такі паклёп выйшаў з-пад пяра чалавека, які калісьці быў афіцэрам Савецкай Арміі? Кожны, канешне, мае права выказваць свае думкі, але на няпраўду і перакручванне фактаў права ў нікога няма. На знявагу абаронцаў Радзімы, на ўтаптванне ў гразь святых слоў патрыятызм, чалавечая годнасць, Айчына, самаахвяраванне, любоў да свайго краю, бацькоўскай зямлі. Атрымліваецца, што ні ў аўтара ні ў газеты, надрукаваўшай яго артыкул, няма гэтых пачуццяў і разумення гістарычнай праўды, а ёсць голае кепска пахнучае палітыканства, што выклікае не толькі непаразуменне, але і агіду.
Пярэдня Іван Міхайлавіч,
старшыня Докшыцкага раённага савета ветэранаў
Коратка аб аўтары: Партызан з кастрычніка 1942 г., франтавік з 1944 г. Дайшоў з баямі да Кёнігсберга, інвалід вайны. Бацька расстраляны немцамі, бацька жонкі быў ранены, а бабка і сястра спалены жывымі фашыстамі.
* * *
Асаблівасць гэтага артыкула ў тым, што яго аўтар быццам бы мой зямляк. Мая вёска Нябышына ўваходзіць у склад Докшыцкага раёна. Але перш, чым каментаваць артыкул, для прыкладу хачу прывесці лісты іншых сваіх чытачоў — жыхароў Докшыц і адпаведнага раёна.
«Паважаны Ілля Піліпавіч, захацелася пагаварыць з вамі, падтрымаць вас маральна, падзякаваць за праўду, за ваш праўдзівы аповед „Нябышына. Вайна“. Кожны наступны номер чакаў з нецярпеннем, каб скарэй прачытаць, што было далей вакол Нябышына.
Разам з чырвонаармейцамі (пасля 17.09.1939 г.) у заходнія раёны хлынула ўсякая нечысць: суддзі, пракуроры, чэкісты — трэба было ўсталёўваць новыя парадкі.
Неўзабаве пачаўся хапун. Сталі вывозіць паноў, асаднікаў, кулакоў, інтэлігенцыю. Вывозілі на Салаўкі, ніхто адтуль не вярнуўся.
„Асвабадзіцелі“ ў 1939 годзе з манастыра зрабілі турму, дзе здзекваліся з мясцовага насельніцтва… Пагэтаму многія западнікі і сустракалі немцаў з кветкамі, думалі, што ідуць лепшыя вызваліцелі. Помню, як мноства танкаў стаяла пад старымі ліпамі. Мы, хлопцы, свабодна хадзілі каля танкаў. Немцы-танкісты частавалі нас цукеркамі.
З паяўленнем партызан адносіны немцаў да насельніцтва змяніліся. Вы, Ілля Піліпавіч, напісалі, што зрабілі немцы з Шуняўкай і чаму. Я прыгадаю толькі адзін выпадак. Калі ехаць з Докшыц у Параф’янава, то на адлегласці паўдарогі была вёска Азарцы. Партызаны пры ўездзе ў вёску залажылі міну. Нямецкая машына на міне падарвалася. Тут жа немцы акружылі Азарцы, усіх жыхароў расстралялі, а вёску спалілі. Вы ў сваім аповедзе „Нябышына. Вайна“ пішаце, чаму гэта рабілі партызаны і для чаго.
А цяпер некалькі ўспамінаў пра радзіёнаўцаў. Яны размяшчаліся па хатах у жыхароў Докшыц. 5 чалавек жыло і ў нашай хаце, занімалі адзін пакой, былі спакойнымі і добразычлівымі людзьмі. Нада сказаць праўдзіва, што ні немцы, ні паліцаі, ні радзіёнаўцы мясцовых жыхароў Докшыц не чапалі, не здзекваліся. Людзі спакойна хадзілі, жылі, працавалі, спакойна спалі».
Віктар Арпуховіч, Докшыцкі раён Віцебскай вобласці
Гэта дастаткова аб’ёмны матэрыял на сайце Westki.info. Таму я скарыстаю асобныя вытрымкі:
«Сёння раніцай (6.04.2010 г. — І. К.) каля трох дзесяткаў ветэранаў у Менску пікетавалі рэдакцыю незалежнай газеты „Народная Воля“. Падставай для акцыі стала публікацыя на старонках „Народнай Волі“ кнігі ўраджэнца Бягомльшчыны Іллі Копыла „Нябышына. Вайна“, дзе аўтар апісаў свае ўспаміны аб фашысцкай акупацыі. На думку ветэранаў, змест кнігі з’яўляецца паклёпніцкім.
Мне, як краязнаўцу, даводзілася шмат размаўляць з людзьмі, якія ў сваім дзяцінстве перажылі акупацыю. Іх аповеды вельмі моцна адрозніваюцца ад вобразаў, якія навязваюцца прапагандай. Шмат хто, сапраўды, згадвае пра тое, што ў першыя дні акупацыі нямецкія салдаты частавалі бедных беларускіх дзяцей цукеркамі, і прыгадвае рабаўніцкія напады партызанаў…
У кнізе Іллі Копыла акупацыя сапраўды паказаная як трагедыя народа. Вялікае зло, якое мае шмат сваіх аспектаў і эпізодаў, якія не ўпісваюцца ні ў якія прапагандысцкія і ідэалагічныя схемы. Вось нямецкія салдаты частуюць дзяцей цукеркамі, а акупацыйная адміністрацыя стварае спрыяльныя ўмовы для гаспадарання на зямлі. А праз нейкі час, не разабраўшыся, хто вінаваты ў дыверсіях, немцы жудасна знішчаюць жыхароў Вітунічаў і Шунеўкі. А партызанаў часта даводзілася баяцца не менш, чым немцаў, тым больш, што яны і правакавалі немцаў на прымяненне жорсткіх сілавых мераў.
Вынікі акупацыі — сотні тысячаў ахвяраў па ўсёй Беларусі… А на іх крыві ўлады ўжо шэсць з паловай дзесяцігоддзяў робяць прапаганду… На магілах, на памяці нацыі ўлады спявалі і спяваюць свае хваласпевы „ўсенароднай барацьбе савецкага народа пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі…“
Сённяшні пікет — яшчэ адзін прыклад такой абароны хлусні…
А кнігу Іллі Копыла я лічу недарэмнай працай. У дэмакратычнай Беларусі з асвятлення вайны будзе знятая функцыя ідэалагічнай легетымізацыі рэжыму — і пра яе будуць пісаць як пра нацыянальную трагедыю. І кнігу спатрэбіцца перавыдаць вялікім накладам дзеля таго, каб вучні школаў Докшыцаў і Бягомля маглі пазнаёміцца з трагічнай гісторыяй XX стагоддзя на прыкладзе свайго раёна».
Кастусь Шыталь, Докшыцы
Я вельмі рад, што ў маіх Докшыцах ёсць сапраўдныя патрыёты Беларусі, такія, як Кастусь Шыталь, Віктар Арпуховіч і шмат іншых. Гэта азначае, што Беларусь жыве.
Аўтар артыкула «Непаразуменне і агіда» Іван Пярэдня не згодзен са мной ні па аднаму пытанню. Але і сам ён ніякіх доказаў не прывёў, каб адстаяць сваю пазіцыю. Ды і сваю пазіцыю ён не вызначыў. Як напісаў Кастуць Шыталь з Докшыц, адны «хваласпевы».
Няўжо Іван Пярэдня не ведае, што адбывалася на тэрыторыі Беларусі ці хоць бы на тэрыторыі Бягомльскага раёна ў часы нямецкай акупацыі? Ну не ў партызанскай жа зямлянцы ён прасядзеў гэтыя пасляваенныя 65 гадоў? Мы ж жывём у стагоддзі інфармацыі. Іван Пярэдня нават убачыў абразу ў тым, што ў маіх успамінах паведана, як я, першакласнік разам з іншымі дзецьмі вазіў на саначках на працу свайго настаўніка, інваліда, які згубіў нагу на вайне. Мы, дзеці, гэта рабілі шчыра і нават падумаць не маглі, што праз 65 гадоў нехта Іван Пярэдня выкажа нам сваё незадавальненне гэтым.
У сваім артыкуле ён задае шмат пытанняў. «Няўжо ў гады вайны было людаедства? — здзіўляецца ён. — Я быў не раз у Ленінградзе, ніхто такія факты не называў». Няўжо Іван Пярэдня разлічвае на тое, што хтосьці сазнаецца: «Я выжыў у часы блакады, таму што ўжываў у ежу чалавечыну?»
Хачу запэўніць ветэрана вайны, што ў блакадным Ленінградзе людаедства не проста існавала, а квітнела. Для прыкладу прывяду вытрымкі з дакладнай запіскі ваеннага пракурора горада Ленінграда Другому сакратару Ленінградскага гаркама партыі А. А. Кузняцову. Прозвішча пракурора — А. І. Панфіленка. Дакладная запіска складзена ў лютым 1942 г. Вось яе скарочаны тэкст:
В условиях особой обстановки Ленинграда, созданной войной, возник новый вид преступлений.
Все убийства с целью поедания мяса убитых, в силу их особой опасности, квалифицировались как бандитизм (ст. 59–3 УК РСФСР).
С момента возникновения в г. Ленинграде подобного рода преступлений, т. е. с начала декабря 1941 года по 15 февраля 1942 года органами расследования за совершённые преступления было привлечено к уголовной ответственности в декабре 1941 г. — 26 чел., в январе 1942 г., 366 чел. и за первые 15 дней февраля 1942 г. — 494 чел.
В ряде убийств с целью поедания человеческого мяса, а также в преступлениях поедания трупного мяса участвовали целые группы лиц.
В отдельных случаях лица, совершавшие подобные преступления, не только сами поедали трупное мясо, но и продавали его другим гражданам.
Социальный состав лиц, преданных суду за совершение указанных выше преступлений, характеризуется следующими данными.
1. По полу:
Мужчины — 332 (36,5 %)
Женщины — 564 (63,5 %)
2. По возрасту:
от 16 до 20 лет — 192 (21,6 %) от 20 до 30 лет — 204 (23 %) от 30 до 40 лет — 235 (26,4 %) старше 49 лет — 255 (29,0 %)
3. По роду занятий:
Рабочих — 363 (41 %)
Служащих — 40 (4,5 %)
Крестьян — 6 (0,7 %)
Безработных — 202 (22,4 %)
Лиц без определённых занятий — 275 (31,4 %)
Из 886 чел., привлечённых к уголовной ответственности, только 18 чел (2 %) имели в прошлом судимости.
Военный прокурор г. Ленинграда бригвоенюрист А. Панфиленка
Калі Іван Пярэдня і зараз не паверыў, што ў блакадным Ленінградзе квітнела людаедства, то я параіў бы яму пазнаёміцца з навуковымі працамі кандыдата гістарычных навук, дацэнта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Нікіты Ламагіна. З-пад яго пяра выйшла манаграфія «Неизвестная блокада» ў дзвух кнігах, а таксама зборнік дакументаў: «В тисках голода. Блокада Ленинграда в документах германских спецслужб и НКВД». З такой жа назвай у 2000 годзе выйшла кніга гэтага навукоўца.
Каб напісаць гэту ўнікальную кнігу, Нікіта Ламагін працаваў у Нацыянальным архіве ЗША, дзе знаходзяцца дакументы ваеннай разведкі 18-й арміі (з групы «Поўнач») і службы СД. Ён таксама працаваў і ў архіве УФСБ па Ленінградскай вобласці, дзе знаходзяцца дакументы НКУС часоў блакады. Працуючы ў ЗША, Нікіта Ламагін выступаў з лекцыямі аб блакадзе Ленінграда ў Кембрыджскім, Гарвардскім, Пітсбургскім, Індыянскім і ў іншых універсітэтах ЗША, а таксама ва ўніверсітэтах Еўропы.
І Еўропа і Амерыка ведалі жудасную праўду пра блакаду Ленінграда. Там не трымаюць пад замком архіўныя дакументы, а даюць магчымасць вывучаць іх не толькі сваім вучоным, а і зацікаўленым вучоным іншых краін. У нашым жа ўяўленні блакада Ленінграда — гэта 900-дзённая гераічная абарона горада на Няве. Каб чытачы не задавалі пытанне: «Няўжо ў гады вайны было людаедства?» — прывяду некалькі прыкладаў таго самага людаедства. Такіх дакументаў у кнізе Нікіты Ламагіна набярэцца каля 40.
Сообщения НКВД:
— Рабочий ленинградского речного порта С.А.М., 42 года, проживавший в барже в Гребном порту, и его сын Николай, 17 лет, убили проживавших совместно с ними рабочих М. и И. Трупы убитых расчленили, ели сами и променивали рабочим соседних общежитий на вино и папиросы под видом конского мяса.
12 января 1942 года.
— Сёстры И. Анастасия 29 лет и Серафима 16 лет, решив употребить в пищу человеческое мясо, совершили убийство своей 14-летней сестры, труп которой расчленили и употребляли в пищу.
28/29 января 1942 года.
— Случаи людоедства в городе уменьшились. Если за первую декаду февраля за людоедство было арестовано 311 человек, то за вторую декаду арестовано 155 человек.
Работница конторы «Союзутиль» П. 32 года, жена красноармейца, имеет на иждивении 2-е детей в возрасте 8–11 лет, привела к себе в комнату 13-летнюю девочку Е., убила её топором и труп употребляла в пищу.
В., 69 лет, вдова, убила ножом свою внучку Б. и совместно с матерью убитой и братом убитой, 14 лет, употребляли мясо трупа в пищу.
Л., 34 года, уборщица 3-й стройконторы и её соседка по квартире К., 35 лет, безработная, употребляли в пищу труп умершего мужа Л., скрыв его от регистрации смерти и похорон.
Всего за эти преступления арестовано 879 человек. Дела на 554 человека следствием закончены и переданы на рассмотрение Военного Трибунала, 329 человек уже расстреляны, 53 человека приговорены к 10 годам лишения свободы.
23 февраля 1942 года.
— Всего за людоедство арестовано 1171 человек.
13 марта 1942 года.
Далей цытаваць не буду, а проста дабаўлю, што ў данясенні за 14.04.1942 г. кольксць арыштаваных за людаедства ўжо значылася 1557 чалавек, за 3.05.1942 г. — 1739 чалавек, за 2.06.1942 г. — 1965 чалавек. Па падліках доктара гістарычных навук, прафесара, начальніка кафедры Санкт-Пецярбургскай акадэміі МВД Расіі Віктара Іванова, у часы блакады Ленінграда органамі дзяржбяспекі было выяўлена 2057 выпадкаў людаедства.
Лічба ўражвае. Гэта ж не кішэнныя крадзяжы, а забойствы людзей з мэтай ужывання іх у ежу. Якога размаху дасягнула людаедства ў блакадным Ленінградзе, можна толькі здагадвацца. Трэба ўлічваць тое, што раскрывание такіх злачынстваў было невысокім. У рукі савецкіх спецслужб пападаліся часцей нявопытныя злачынцы. Арганізаваныя злачынныя групоўкі маглі існаваць доўга.
Адной з прычын, што голад у Ленінградзе распачаўся з першых дзён блакады, было тое, што ў горадзе не было дастатковых прыпасаў харчавання і паліва. Кіраўніцтва горада лічыла, што ствараць такія запасы няма неабходнасці. Жданаў, Варашылаў, Кузняцоў, Мяркулаў і іншыя кіраўнікі горада ўжо з верасня 1941 года рыхтавалі ўзрыў Ленінграда. Усё гэта рабілася з ведама кіраўніцтва СССР. Мяркулаў быў непасрэдным прадстаўніком Сталіна ў Ленінградзе. Было замініравана 58 500 аб’ектаў горада, закладзена 325 тон узрыўчаткі. Горад мог узляцець у паветра ў любы момант. За секунды ён бы пераўтварыўся ў руіны і разам з насельніцтвам апынуўся б пад тоўшчай вады. Гэтую жахлівую тайну знайшоў у архівах і паведаў свету доктар гістарычных навук, прафесар, кіраўнік кафедры Санкт-Пецярбургскай акадэміі МВД Расіі, Віктар Іваноў. Аб гэтым напісаў журналіст Сяргей Краюхін («Известия», 19.06.1997).
Пра блакаду Ленінграда можна распавядаць бясконца, але, мяркую, хопіць нагружаць Івана Пярэдню, хай асэнсуе напісанае.
Іван Пярэдня скардзіцца, што не лепшымі словамі я ахарактэрызаваў С. С. Манковіча, камісара брыгады «Жалязняк». Тады я параіў бы ветэрану прачытаць, што пішуць пра Манковіча, пра партызан іншыя жыхары Бягомлыпчыны.
Бераснёўка — партызанскія Курапаты
Уважаемая «Народная Воля!»
Каждый раз, когда речь заходит о массовых репрессиях 30–50-х годов прошлого века, символом которых стали у нас, в Беларуси, Куропаты, находятся люди, которые если и не отрицают эти преступления, то говорят примерно так: зачем, мол, тревожить эту рану, уже все известно, надо сплотиться для будущего. А как же без достоверного знания того, что было в прошлом, «сплачиваться» для будущего?
Сам я житель Бегомля, провожу свое расследование событий, которые происходили в этих местах до войны, во время войны и после войны.
Для нашей семьи эти события начались в январе 1929 года, когда арестовали двух старших братьев моего отца — Михаила и Александра Глазко. Отвезли на хутор в Пострежье, заперли в сарай, а через неделю, придушенных холодом и голодом, доставили в Витебск, где 10 апреля военный трибунал приговорил их к 10 годам каждого за… шпионаж.
Дальнейшие подробности пока опущу. Скажу только, что деревню, где с начала войны жили дядька Михалка и семья его сына Виктора и где одно время базировались партизаны, 9 июля 1942 года сожгли каратели. Людей, правда, не тронули…
19 декабря 1942 года партизаны снова заняли Бегомль. И тут же составили списки так называемых неблагонадежных. В эти списки попали те, к кому немцы в хату заходили, кто в прошлом «нарушал» советские законы и т. п. Попали в список и дядька Михалка и его сын Виктор.
8 января 1943 года начался массовый отстрел «неблагонадежных». Отвозили в ближайший лес под Бересневку и с левой стороны, в ельнике расстреливали. Отвезли туда и дядьку Михалку. Виктора расстрелял сам партизанский начальник. Прибежала жена Виктора Настя — он и ее застрелил. Потом приказал их тела повесить на дереве. Но люди зароптали, и тела отвезли куда-то в лес… Где их косточки — никто не знает…
В тот день расстреляли более 60 человек. Спецгруппы выезжали в деревни и истребляли людей семьями. Не щадили даже младенцев и детей. А потом пять дней не разрешали забирать тела для погребения…
Когда я расследовал эту историю, то получил письмо от Александры Андреевны Сенченко (см. ниже. — Ред.). Напечатайте, пожалуйста, это письмо, чтобы люди знали ВСЮ правду.
Константин Гайдук.
г. п. Бегомль Витебской области.
«Як аўсы жалі…»
…Хачу, каб хоць хтосьці пачуў крык душы. Таму і пішу адкрыта, бо ўжо даўно перастала баяцца, выпрамілася, падняла галаву. Адзінае: баюся за сваіх дзяцей і ўнукаў. Многа разоў думала напісаць пра нечалавечыя пакуты, якія выпалі на нашу сям’ю, на дарослых і нас, дзяцей. Хоць самі ўжо састарэлі, а боль не сціхае…
У 60-х гадах нам прыслалі рэабілітацыю на бацьку. Але бальшавікі і тут не маглі без маны: пісалі, што бацька памёр ад запалення варотнай вены ў 1942 годзе. Прыдумалі ж хваробу!
Прайшлі гады. Мой старэйшы сын быў у Віцебску і папрасіў у КДБ дакументы на майго бацьку. Яму паказалі. Там было толькі два лісты: адзін пратакол, у якім ён адмаўляў прыпісаную яму контррэвалюцыйную дзейнасць, а ў другім — поўнасцю пацвярджаў. Так яго там катавалі! У канцы другога допыту было напісана: расстраляць. І прыгавор быў выкананы 19 снежня 1937 года. А ўзялі яго ў жніўні. Мама казала: «Як аўсы жалі…».
Засталося нас у мамы чацвёра, і яшчэ дзяўчынка нарадзілася пасля бацькі, пятая. З калгаса выкінулі, соткі абрэзалі…
У нашым пасёлку быў завод, дзе палілі вугаль, гналі скіпідар. Мне тады было чатыры гады, а ўжо хадзіла вугаль сеяць, каб не памерці з голаду, да сіта не даставала, цягнулася ручонкамі… Як нас маці зберагла — не ведаю. Толькі памятаю голад, голад, голад…
Пачалася вайна. Каго першымі трывожылі «партызаны»? Нас! Памятаю, прыехалі, паставілі калодку сярод хаты, налавілі гусей, паадсякалі ім галовы і паехалі ў Асавы, дзе пражылі гэтых гусей і пілі гарэлку. Ой, было, было… Слова не скажы — ворагі…
Арыштавалі маці і сястру Ніну дзесьці ў студзені 1943 года, патрымалі некалькі дзён у Бягомлі ў партызанскай камендатуры, а потым расстралялі ў лесе пад Бераснёўкай. Там было многа расстраляных. Не давалі і пахаваць. Брат (яму было тады 15 гадоў) некалькі разоў ездзіў, каб скрасці забітых маці і сястру і пахаваць. Удалося яму гэта дзесьці ў сакавіку, бо, памятаю, ужо было сонечна і таяў снег.
Ляжалі маці і сястра на возе зусім змёрзлыя. Каб у дамавіну палажыць, вытапілі лазню, адагрэлі. Ой! А мы, малыя, поўзаем каля дзвюх трун. Не давядзі Бога!
Пахавалі маці і сястру ў Замасточчы. А выжылі мы, малыя дзеці, толькі дзякуючы нашаму брату і таму, што ніколі не сварыліся, бераглі адзін другога. Дарэчы, у так званых партызанаў, казалі, была думка забіць і брата, каб не было каму адпомсціць. Але чамусьці пакінулі. І ён стаў для нас і бацькам, і маці, і братам. Яшчэ была цётка гарбатая, бацькава сястра. Так і жылі. Самі сябе кармілі: сеялі, жалі…
У 1944 годзе брата, семнаццацігадовага хлапчука, узялі ў армію, не паглядзелі, што на руках ў яго малалетнія дзеці… Памятаю, як у 1945 годзе чырвонаармейцы прывезлі ў Бягомль дапамогу сіротам, нейкую тканіну. Усе сіроты пайшлі, усім давалі: каму на кашулю, каму на сукенку. Суседка кажа нам: «Ідзіце, вы ж таксама сіроты». Пайшлі з сястрой, доўга стаялі ў чарзе. Чырвонаармеец адарваў нам паркалю на сукенкі, а намеснік старшыні райвыканкама, які, дарэчы, добра ведаў нас, бо быў жанаты на стрыечнай бацькавай сястры, сказаў: «Ім не трэба даваць, іх бацька быў рэпрэсаваны ў 37-м годзе». Чырвонаармеец паглядзеў на нас жаласліва, але тканіну забраў…
З усёй сям’і вышэйшую адукацыю атрымала толькі я, меншая. Бо ўсе ўжо працавалі і дапамагалі мне як маглі. Маю нават дзве вышэйшыя адукацыі, працую настаўніцай беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі. Але забыць пра мінулае не магу. Усё адабралі, спаганілі камуністы і савецкая ўлада: дзяцінства, юнацтва, маладосць.
Адзінае, што захавалі мы на ўсё жыццё, — гэта пачуццё чалавечай і нацыянальнай годнасці. Мусіць, моцныя ў нас гены, моцная парода…
Аляксандра Сенчанка (Шыла)
Канстанцін Гайдук:
«Увесь род наш зніштожылі»
Яго бацька быў рэпрэсаваны НКВД, вёску спалілі нацысты, дзядзькоў расстралялі савецкія партызаны.
Канстанцін Іванавіч Гайдук зведаў і больш сталінскіх рэпрэсій, і жахі вайны, і пасляваенную разруху. Ён нарадзіўся 79 год таму ў вёсцы Саўскі Бор, каля Бягомля. Спадар Гайдук абышоў усе ваколіцы, збіраючы сведчанні людзей, якія, як і ён, пацярпелі ў вайну і ад немцаў, і ад партызанаў.
1930-я: арышт за арыштам
«Я пачаў займацца гэтым пытаннем, таму што ўвесь род наш зніштожылі», — з горыччу кажа Канстанцін Іванавіч. Яго продкі — прыгонныя сяляне. Бацька, Іван Аляксеевіч Глазко, пайшоў у Чырвоную Армію добраахвотнікам. Пад Бягомлем трапіў у палон да палякаў, але здолеў збегчы.
У 1929 г. НКВД арыштавала дзядзькоў спадара Канстанціна, старэйшых братоў яго бацькі — Міхаіла і Аляксандра Глазко. Трыбунал у Віцебску асудзіў іх да дзесяці год лагераў як шпіёнаў. «Былі яны моцныя, здаровыя, працаваць умелі. Дзядзька Міхалка з зямлёй размаўляў, як з чалавекам. Ідзе па полі, возьме зямлю ў руку, прыкладзе да вуснаў: „Вой, зямліца мая, вой, ужо ж я хутка цябе буду араць ды засейваць!“» — узгадвае спадар Гайдук.
У 1933 г. — новы ўдар: арыштавалі бацьку спадара Канстанціна разам з пляменнікам Арціпам, сынам «шпіёна» Міхалкі. Дадому бацька ўжо не вярнуўся. Пазней Канстанціну Іванавічу паказалі ў КГБ загад на яго расстрэл. Рэпрэсіўная машына праглынула амаль усю мужчынскую частку сям’і.
Нечаканае вызваленне
«Жылі мы — не дай Бог, — узгадвае Канстанцін Гайдук. — У нас усё-ўсё забралі. Кубак, вядро, зерне да кропелькі. І нават забаранілі маме хадзіць у лес па дровы». А ў яе было трое малых дзяцей на руках. Знаёмы міліцыянер параіў жанчыне развесціся з мужам, ворагам народа. Інакш, маўляў, самі патрапіце ў Сібір. Так Канстанцін Іванавіч атрымаў прозвішча маці — Гайдук. Але — дзіва дзіўнае: у 1933 г. дзядзькі Міхалка і Аляксандр вярнуліся з лагераў у Карэліі, бо ім скарацілі тэрмін. Дзядзьку Міхалку дазволілі пасяліцца ў Лепелі. У начы ён употайкі прыходзіў у Саўскі Бор. Калі пачнецца вайна, Міхалка здолее вярнуцца ў родную хату. На сваю бяду…
Налёт карнікаў
Наступ немцаў быў імклівы. На акупаванай Бягомльшчыне пакрысе арганізоўваліся партызанскія атрады.
«Адна з групаў, пад кіраўніцтвам Сцяпана Манковіча і Рамана Дзякава, захапіла нямецкую машыну на шашы, расстраляла шафёра. І прыгнала яе ў нашую вёску! — распавядае Канстанцін Гайдук. — Нашто? Немцы ж расстрэльвалі сялянаў за малейшае падазрэнне ў сувязях з партызанамі! А атрад Міхаіла Бычкова прыйшоў у Бягомль і абрабаваў краму. Ішлі адтуль, курылі, кідалі паперкі — і зноў-такі ў нашую вёску. Ну, немцы паслалі карнікаў. Добра, што гэта былі літоўцы, яны толькі хаты знішчылі. Калі б немцы — яны б нас там як мышэй папалілі».
Народныя мсціўцы
19 снежня партызаны занялі Бягомль і пачалі складаць спісы вяскоўцаў, падазраваных у сувязях з немцамі. Патрапіў у спісы і «былы шпіён» дзядзька Міхалка. Далей разыгралася драма, пра якую Канстанціну Гайдуку расказваў яе непасрэдны ўдзельнік, партызан Пётр Шаман:
«На другі дзень Каляд, 8 студзеня, партызаны пад’ехалі да хаты, дзе жыў дзядзька Міхалка: „Хадзі-ка сюды, садзіся“. Завезлі пад вёску Бераснёўку, у ельнічак: „Злазь!“ Дзядзька Міхалка перахрысціўся, стаў. Ведаў ужо, што апошняя дарога. Раптам — ляціць вазок. Пад’язджае чалавек з Дамжарыц, Вашкевіч Іван, сябра Манковіча. Гэты Іван дужа ненавідзеў дзядзьку Міхалку. Як нашых арыштавалі, ён, Вашкевіч, забраў сабе хату Уладзіміра, малодшага брата дзядзькі Міхалкі.
Прыйшоў дадому — а ні сёстраў, ні жонкі, ні бацькі няма. Жанчынаў партызаны застрэлілі, а бацьку — немцы.
І вось дзядзька Міхалка патупаў па снезе, шапка такая старэнькая, валёнкі старэнькія — ну дзе ж яму, ведаеце, было пасля лагера новае справіць… А Іван Вашкевіч узяў у аднаго з партызанаў вінтоўку і сам яму ў спіну стрэліў. Такая была нянавісць!»
Працяг расправы
Пра тое, што адбылося далей, спадару Гайдуку распавяла яго пляменніца, Надзея Глазко: «Сын дзядзькі Міхалкі, Віктар, паехаў у Бераснёўку на Каляды ў госці. Партызаны — за ім. І павезлі ў тое самае месца, каб расстраляць».
Кала ўзлеску іх дагнала сястра Віктара, Ксенія, якая ехала следам. А з суседняй вёскі ўжо ляцела поўная жаху Надзея Глазко. Па дарозе ехалі і іншыя людзі з Бераснёўкі — за сенам. Паднялі крык: «А што вы робіце! Немцы забівалі, а цяпер вы забіваеце!» — узгадвае спадар Канстанцін аповед Надзеі. Тады партызаны пасадзілі Віктара ў сані і прывезлі ў штаб да Манковіча. Ен на іх: «Чаму не расстралялі?» А Віктар з Манковічам — землякі, разам служылі ў арміі ў 1922 г., ложкі побач стаялі. Цераз дзверы было чутно, як Манковіч казаў Віктару: «Я памыляўся ў табе. Чаго ты жывеш са шпіёнам?» «Гэта ж мой бацька, які ён шпіён?» — спытаўся Віктар. Грымнуў стрэл. А жонцы Віктара Насці ўжо сказалі, што Віктара забралі. Тая так ляцела, здаецца, ніякая б сіла не спыніла. Уламілася туды, упала на мужа: «Ай, мой родненькі!» А Манковіч падышоў — і ёй у галаву стрэліў. Потым сказаў: «Вязіце ў Беразіно (гэта радзіма Манковіча, дваццаць кіламетраў ад Бягомля) і павесьце там на дрэве».
Вёз трупы ў Беразіно той самы партызан Пётр Шаман, з якім спадар Гайдук гутарыў пасля вайны: «Прывезлі. Сабраліся людзі: „Каго ж будуць казніць, што такое?“ Іх целы выкінулі з вазка, адзін партызан, прахадзімец такі, пачаў вяроўку вешаць на бярозе. А людзі як закрычалі! Яны пабачылі, што гэта Віктар. Знаёмыя, нават родныя былі. Дык партызаны трупы зноў у вазок за рукі-ногі ўкінулі і кудысьці завезлі».
Знішчэнне «падазроных»
«Я вельмі шмат пахадзіў па гэтым раёне, у кожнай хаце быў, — запэўнівае Канстанцін Гайдук, гартаючы свае запісы. — Вось, напрыклад, Іван Ставер. Польскую вайну прайшоў, фінскую прайшоў і на другі дзень добраахвотнікам у гэтую вайну пайшоў. Абараняў Маскву, Ленінград, быў двойчы паранены. Прыйшоў дадому — а ні сёстраў, ні жонкі, ні бацькі няма. Жанчынаў партызаны застрэлілі, а бацьку — немцы. Яго сёстраў, Кацю і Алу, і жонку Марыю партызаны абвінавацілі ў супрацоўніцтве з немцамі і расстралялі ў лесе пад Бераснёўкай. Чаму, маўляў, не забаранялі немцам да вас у хаты заходзіць? А куды людзям было падзецца? Увогуле, у тыя дні партызанскія спецгрупы знішчылі ў нашых ваколіцах больш за 60 чалавек».
Расплата за спаленую вёску
Гісторыя са спаленай вёскай Саўскі Бор мела крывавы працяг. Партызаны абвінавацілі сям’ю Рашэўскіх, якая жыла на хутары Перасоў, у тым, што яны навялі карнікаў. «Усю сям’ю выбілі, — абураецца Канстанцін Гайдук. — Партызаны самі след праклалі ў вёску скрадзенай нямецкай машынай. Але трэба было на некім адыграцца».
Хлопчык, які ў калысачцы быў, закрычаў. Дык партызаны яму прыкладам разбілі ўсю галоўку.
Канстанцін Гайдук добра ведаў Рашэўскіх: «На тым хутары адзінаццаць чалавек жылі, у асноўным — жанчыны і дзеці. Добрыя былі людзі, бедныя. Бацька да вайны лесніком быў». Пра тое, што адбылося на хутары, Канстанціну Гайдуку распавёў сын гаспадара хутара Канстанцін Рашаўскі, які тады быў яшчэ хлопчыкам і цудам выжыў. Спадар Гайдук адшукаў яго пасля вайны ў Барысаве: «Ён мне расказваў, што тата і мама плакалі, прасілі: вы нас пастраляйце, дзяцей толькі не кранайце. А партызаны іх і пачалі страляць. Хлопчык, які ў калысачцы быў, закрычаў. Дык яны яму прыкладам разбілі ўсю галоўку. Яму тры годзікі было. А другі хлопчык, Косця, які ляжаў на ложку (яму пяць год было), галаву прыўзняў, і нехта стрэліў яму ў грудзі. Куля дайшла да хрыбетнік і засела. І ён згубіў прытомнасць. Праз нейкі час людзі з вёскі Вускрам’е ішлі туды, за раку, у ягады. Падышлі да хутара, а там сабакі брэшуць, выюць.! Каровы равуць дзіка! Яны зайшлі ў хату, а там — трупы. Тады яны хуценька паведамілі ў Падстрэжжа, дзе гэтых хутараў, католікаў, радня. Прыехалі яны на хутар і заўважылі, што гэты хлопчык жывы, кроў цячэ… Адвезлі яго ў Падстрэжжа. Там дактары партызанскія яму рабілі аперацыю, дасталі кулю».
Размаўляў спадар Гайдук і з Іванам Аўтушкам, родным братам партызанскага камандзіра Кузьмы Аўтушкі. Канстанцін Іванавіч кажа, што Іван распавядаў яму, як «стаяў пад акном хаты», пакуль там чынілася партызанская помста.
Нямецкія прыслужнікі
Нацярпеліся жыхары Саўскага Бору і ад беларусаў, якія прыслугоўвалі немцам. У 1943 г. вёску зноў спалілі. Сям’я Гайдукоў перазімавала ў вёсцы Пераходцы, а ўвесну вярнулася на сваё пажарышча. «Пасеяліся неяк, загатавалі матэрыял, дошак — і пачалася блакада, — узгадвае спадар Канстанцін. — Як гэта страшна было! Немцы ідуць — усё жывое паляць, забіваюць… Мы пазакопвалі тое-сёе і паехалі ў балота, у лес, схаваліся ў шалашы. Раніцай я залез на высокую елку і паглядзеў у бок Бягомля. Вёскі гараць, як свечкі! Дымы, здавалася, аж пад неба падымаюцца».
Неўзабаве ся’я Гайдукоў наважылася вярнуцца ў Саўскі Бор. Ажно выявілася, што вёску зноў знішчылі. Прычым найбольш шкоды нарабілі падводчыкі — тыя, што немцы набіралі з мясцовага насельніцтва для арганізацыі перавозак. «Падводчыкі — мярзотнікі, нягоднікі, параскрывалі нашыя ямы-схованкі, патапталі гароды, усё, што мы нарыхтоўвалі, у дварах папалена, — абурана ўзгадвае Канстанцін Гайдук. — У каго хата была няскладзеная — таксама спалілі. Я потым іх адшукаў. Гэта людзі былі з Лепельскага раёна. Я, праўда, не заяўляў на іх у КДБ. Можна было, але перадумаў…»
Лясны шпіталь
Партазаны пастанавілі стварыць лясны шпіталь за З км. ад Саўскага Бору. Канстанцін Гайдук разам з іншымі вяскоўцамі да лістапада 1943 г. пабудавалі там сем зямлянак. Дапамагаў падвозіць раненых.
Трэба было немцаў перамагчы. Бо ў нас бы інакш і кропелькі свабоды не было.
Спадар Канстанцін з жахам узгадвае нямецкую бамбардзіроўку ў маі 1944 г.: «Мы крышку адбегліся з сястрычкай маленькай, пад паветку схаваліся, чуем: гудзяць самалёты. Стогн такі цяжкі. Налічыў васямнаццаць самалётаў. Як пачала калаціцца зямля, як пачало ўсё трашчаць, ірвацца, ламацца! Я далёка адбегся, а ўсё здаецца — над галавой ляцяць. У вёсцы — поўна дыму! На вуліцы, на гародах — ямы вялізныя, сцены павыламаныя, дахі з буйнакаліберных кулямётаў пасечаныя… Ай, як цяжка было! Як нас немцы ганялі! Мы пераначавалі на адным астравочку пасярод балота, а пасля пабеглі далей. Куды ні пабяжы — страляюць. Паўтоптваліся неяк у гэтае балота, паўціскаліся і травой зверху прыкрыліся. Адзін дзень, потым другі дзень таксама і трэці дзень… Памятаю, сядзеў я пад карчом — і раптам дождж пайшоў. Якая радасць, калі дождж ідзе! Я любіў дождж — бо немцы тады не хадзілі па лесе. Я сеў на карчы, ногі выцягнуў — а сам басанож, увесь мокры. І раптам бачу: даўжэзная гадзюка скруцілася каля ног маіх! Чорная такая, у лусачкі. Галаву крыху прыўзняла — і папаўзла прэч. А я ёй пазайздросціў. Думаю: якое ёй шчасце, як ёй добра жыць! Нікога не баіцца…»
Свае!
Праз тыдзень вярнуліся ў спаленую вёску. «Спалі, не распрануўшыся», — распавядае спадар Канстанцін. І раптам: «У небе ляцяць самалёты. Зорачкі на крылах! А па дарозе чалавек скача, ногі ледзь не да зямлі: кабылка маленькая. Пад’язджае да нас і крычыць: „Нашы прыйшлі, нашы прыйшлі!“ Мы пабеглі, глядзім: так, салдацікі нашы! Ой, мы як рынуліся да іх… Пачалі абдымаць, цалаваць! Сталі распавядаць, як нам цяжка было, як мы доўга пакутавалі, мучыліся», — узгадвае спадар Канстанцін са слязьмі на вачах.
Танкі з савецкімі салдатамі дайшлі да вёскі Броды. Але радасць была заўчаснай: «А потым сцярвятнікі наляцелі нямецкія… І знішчальнікі, і бамбавозы. Як пачалі яны бамбіць лес, дзе танкі стаялі… Як грымела ўсё! І зеніткі былі. У небе ірвецца снарад — і адразу аблачынка ўзнікае. Здавалася, што тымі баранчыкамі ўсё неба накрылася. А потым мы даведаліся, што былі пабітыя нашы танкісты. Ой, як мы гаравалі, як сумавалі… Яны ж ішлі нас ратаваць, недзе і родныя іхнія, і жонкі, і сем’і, і дзеці. Такі сум нас браў, што яны прыйшлі і тут ужо палеглі навечна…»
Розныя былі партызаны
Жыццё пасля вайны было цяжкае. Мужчыны загінулі — хто ў сталінскіх лагерах, хто на вайне. Гаспадарку цягнулі жанчыны і падлеткі. Неўзабаве калгас, у якім працаваў малады Косця Гайдук, расфармавалі, і ён падаўся на Мінскі трактарны завод. Папрацаваў пяць год і паступіў у педінстытут на завочнае аддзяленне. 35 год адрабіў школьным настаўнікам. Толькі пад самую пенсію вярнуўся ў родны край. Яшчэ і дзецям, і ўнукам дапамагае грашыма з пенсіі ў часы крызісу: «Але і тое гэта радасць, што ёсць каму памагчы! Здаецца, недарма жыву…»
Ілюзіяў пра нацыстаў спадар Гайдук не мае:
«Ідэя іх была галоўная — зрабіць нас рабамі. Трэба было немцаў перамагчы. Бо ў нас бы інакш і кропелькі свабоды не было. І так яе не бачылі, а калі б немцы прыйшлі — то нам было б вельмі цяжка».
Спадар Канстанцін не мае нянавісці да партызанаў, але прагне гістарычнай справядзівасці:
«Я бачыў партызанаў, я бачыў, што там многія пакутуюць, але бачыў і тое, што там многія былі прахадзімцы. Скуралупы. Не кажу, што ўсе партызаны былі дрэнныя. Я ж вазіў у шпіталь раненых, хворых. Былі сапраўды добрыя, шараговыя. Бачыў партызана ў самаробных лапцях з гумы. У яго сумлення не хапала ў некага зняць боты. Былі сапраўдныя партызаны. Але былі і нягоднікі, у тым ліку і сярод тых, каго цяпер лічаць героямі».
І ўсё роўна, калі Канстанцін Гайдук узгадвае, як падлеткам працаваў у партызанскім шпіталі, то ў яго вачах запальваюцца зухаватыя агеньчыкі: «Калі б, не дай Бог, і сёння… То зноў бы ў партызаны пайшоў, чэснае слова!»
Запісаў Алесь Кудрыцкі.
Аўдыёзапіс ўспамінаў Канстанціна Гайдука
слухайце на сайце www.NN.by
«Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч не любіць шмат расказваць пра свае падпольныя і баявыя справы», — такімі словамі пачынаецца кніга «Брыгада „Жалязняк“».
Сакратар бягомльскага райкама партыі С. Манковіч лічыцца стваральнікам мясцовай партызанкі. Першы атрад ён стварыў у красавіку 1942 г. на базе групы падпольшчыкаў і афіцэраў-акружэнцаў.
Што да адмоўных успамінаў вяскоўцаў пра партызанаў, то ў афіцыйных публікацыях пашырана такое тлумачэнне: «Паліцаі, якія рабавалі сялянаў, часцяком прыкідваліся партызанамі, каб настроіць іх супраць сапраўдных народных мсціўцаў».
Варта адзначыць, што брыгада «Жалязняк» складалася ў асноўным з мясцовых людзей. Паводле афіцыйных звестак, партызанілі 23 % жыхароў Бягомльскага раёна. Прытым вайскоўцы, якія выйшлі з акружэння ці збеглі з палону і далучыліся да мясцовай партызанкі, складалі не больш за 8 % брыгады.
Кіраўнікі брыгады «Жалязняк» Манковіч і Ціткоў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
Вы прачыталі расказ Канстанціна Гайдука, які сам, яго сям’я і сваякі перанеслі ўсе пакуты жыцця як у даваенныя часы, так і ў часы вайны, нацярпеліся і ад савецкай улады і ад немцаў і ад партызан. Зараз ён імкнецца данесці пра ўсё перажытае людзям, звяртаецца ў газету «Народная Воля». Я думаю, што ён застаўся незадаволены тым, што газета надрукавала яго ліст у скароце і не назвала прозвішчы партызанскіх камандзіраў і камісараў брыгады «Жалязняк», якія тэрарызавалі мясцовае насельніцтва на Бягомльшчыне. Тады Канстанцін Гайдук звярнуўся ў газету «Наша Ніва». Тут ён сустрэў паразуменне.
Я мог бы для былога партызана ветэрана вайны Івана Пярэдні проста ўзяць цытату з расказа Канстанціна Гайдука, дзе камісар партызанскай брыгады «Жалязняк» Сцяпан Манковіч асабіста сам забівае людзей, страляе ў галаву жанчыне. Ён упіваецца сваёй уладай, што можа зрабіць што заўгодна з бездапаможным чалавекам. Гэта яскравы прыклад, што партызаны змагаліся больш з мірным насельніцтвам, чым з акупантамі. Мой апанент Іван Пярэдня мог бы абвінаваціць мяне, што я наўмысна выбіраю кампрамат, каб ачарніць светлы вобраз камісара Сцяпана Манковіча, якога І. Пярэдня так абяляе. Я разлічваю, што рэдакцыя маёй любімай газеты «Наша Ніва» даруе мне, што скарыстаў яе артыкул цалкам.
Далей Іван Пярэдня ў сваім артыкуле «Непаразуменне і агіда» напамінае мне, што з маёй вёскі Нябышына «у барацьбе з ворагам 10 чалавек загінулі, ваюючы ў партызанскіх атрадах, 25 на франтах у радах Чырвонай Арміі, 47 вяскоўцаў загублена ў час карных аперацый фашыстамі». Ён папракае мне, што вось пра іх я нічога не напісаў. Давайце будзем разбірацца. 10 чалавек загінулі ў партызанах. Як яны загінулі?
Першы загінуўшы партызан — гэта Мікалай Ляўко, адзіны паліцай нашай вёскі і самы першы партызан. Ён са сваёй зброяй перайшоў да партызан, але партызаніў нядоўга. Яго знайшлі забітым стрэлам у патыліцу побач з партызанскім лагерам. Другі партызан Аляксандр Толік. Знойдзены мёртвым на ўскрайку суседняй вёскі, заколаты віламі. Хутчэй за ўсё яго закалоў нехта з сялян, таму што немцы і паліцаі былі ўзброены стралковай зброяй, а не віламі. Майго роднага брата, партызана Мікалая Копыла забіў кулямётнай чаргой другі партызан у час адпачынку.
Мая стрыечная сястра Клаўдзія Салянка пайшла ў партызаны разам са сваім мужам. Яе мужа Уладзіміра забіў наш вясковец Мікалай Ляўко, вясковая мянушка — Самсура. Самсуру потым забілі партызаны, я ўжо пра гэта пісаў. А Клаўдзія прапала без вестак у партызанскім бязмежжы.
Мой стрыечны брат партызан Іван Толік, непаналетні, прапаў без вестак.
На гэтым спынюся. Можа, былы партызан, ветэран вайны Іван Пярэдня зразумеў, чаму гэтыя трагічныя факты не знайшлі адлюстравання ў маіх успамінах? Нашчадкам гэтых трагічна загінуўшых людзей, іх сваякам не заўсёды прыемна варушыць мінулае. Нават мае сваякі выказалі незадавальненне, што я напісаў пра іх цётку Веру Салянку.
«А пра паводзіны нашых салдат за межамі СССР у вайне! Колькі бруду ў іх адрас, а ці так было?» — абураецца на мяне Іван Пярэдня.
А вось што піша Іван Лашко з Івацэвіцкага раёна ў сваім лісце ў газету «Народная Воля»:
«О Второй мировой войне хорошо помню. Я много расспрашивал о войне у мужчин, вернувшихся с фронта. Их рассказы заключались о жестоких условиях и отношении к рядовому солдату. Ни одного рассказа я не слышал о героическом подвиге, почти все заканчивались изнасилованием немок. Об одном из них я напишу.
„Дядька Василий, расскажите что-нибудь о войне?“
Он долго молчал. Думал. Сказал: „Спрятавшись от военных действий, сидели немки: бабушка, дочка и внучка. Заходит наш освободитель и сразу на внучку. Мать зовёт его на себя, он оставляет внучку. За ним второй и тоже на внучку. Бабушка за ногу стаскивает его. Он достаёт пистолет и стреляет в бабушку в голову. Под последние вздохи бабушки они продолжали своё дело“».
І яшчэ адна цытата з ліста Э. Тобіна:
«Людзі хавалі жывёлу ў Навасёлках, дзе былі немцы, ім давяралі».
Зразумела, што хавалі жывёлу ад партызан.
А вось што на гэта піша гісторык, журналіст, краязнавец Анатоль Валахановіч у сваёй працы «Бараўская сярэдняя школа — пачатак маёй працоўнай дзейнасці»:
«У той недалёкі час ад заканчэння вайны людзі называлі часам партызан „кароўнікамі“, што ў асноўным адпавядала сапраўднасці, і партызаны ў іх уяўленні не зусім сур’ёзна і актыўна ваявалі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. І такое нам распавядалі жыхары многіх вёсак Бараўскага сельсавета».
I яшчэ ад Анатоля Валахановіча:
«Увогуле ў той час пра партызанскі рух не так гучна гаварылі, як цяпер, не было тады нават назвы Беларусі — „Беларусь — партызанская рэспубліка“».
Іван Пярэдня пакрыўдзіўся на мяне, што ў сваіх успамінах я нічога не напісаў пра абаронныя баі пад Масквой і ў іншых месцах, а адступленне Чырвонай Арміі ў 41-м назваў бегствам. Я не ставіў перад сабой мэту пісаць пра «10 сталінскіх удараў». Гэта ж усяго толькі мае ўласныя ўспаміны і разважанні. Атрымаўшы прэтэнзію ў свой адрас, што ў мяне нічога не сказана пра абарону Масквы, я падрыхтаваў матэрыял пра 28 героеў-панфілаўцаў. Але з гэтым матэрыялам я спазніўся. Зусім нядаўна выйшла кніга Міхаіла Галдзянкова «Сражения, которых не было». У кнізе ёсць глава і пра «подзвіг» панфілаўцаў. Таму я быў вымушаны выключыць гэты матэрыял са сваёй кнігі.
Але хопіць спрачацца з ветэранам, тым больш, што яго аргументы, як мне паказалася, узяты з адзінай крыніцы — мемуараў Ціткова «Бригада „Железняк“», камандзірам якой ён сам і быў. А хто будзе пра сябе пісаць дрэнна?
* * *
Нягледзячы на пратэсты ветэранаў, на пікеты, на папярэджанні, на суды, на абражальныя артыкулы ў СМІ, мая кніга «Нябышына. Вайна» выстаяла. Яна ёсць у інтэрнэце, яе перакладаюць на рускую мову, яе чытаюць ва ўсім свеце. Яе надрукаваў часопіс «Беларуская думка», які вылаецца ў Нью-Ёрку. Часопіс рассылаецца ва ўсе краіны, дзе ёсць беларуская дыяспара.
Ужо збіраўся напісаць апошні абзац і на гэтым паставіць кропку, як раптам зазваніў тэлефон. Паразмаўлялі… А потым ён мне кажа:
«Вот ты ў сваёй кнізе напісаў, што ў 30-я гады ў Нябышыне чалавек 25 рэпрэсавалі… Ахто яны? Ты б хоць па аднаму радку пра іх напісаў…»
Я не збіраўся пра гэта пісаць, гэта па-за межамі маіх успамінаў. Але і свайго земляка трэба ўважыць. Каб зрабіць апытанне жыхароў вёскі — пройдзе шмат часу. Уся надзея на інтэрнэт. На сайце «Свабоды» (тэма «картатэка Сталіна») я знайшоў у спісе рэпрэсаваных 22 чалавекі з маёй вёскі Нябышына. І гэта не ўсе. Напрыклад, я не знайшоў свайго роднага дзядзьку Копыла Аляксандра, у памяць якога я ў Курапатах усталяваў крыж.
За што рэпрэсавалі маіх землякоў? Яны працавалі на зямлі, непісьменныя, у крайным выпадку мелі пачатковую адукацыю. Больш за ўсё асуджаных — як агенты польскай выведкі:
Ананія Рыгор Пятровіч, Бобрык Кузьма Якаўлевіч, Бунец Павел Лявонавіч, Ляўко Нічыпар Дзянісавіч, Маскалейчык Даніла Лявонавіч, Крышкоўскі Антон Усцінавіч, Салянка Антон Фаміч, Цапкоўскі Павел Андрэевіч, Цецяронак Іван Кузьміч, Цецяронак Мітрафан Фаміч.
Усе яны асуджаны ў розны час Пастановай НКУС СССР і Пракурора СССР як агенты польскай выведкі паводле артыкула 68 КК БССР да БМП. Расстраляны ў Аршанскай турме.
За садзеянне ў пераходзе мяжы паводле артыкула 63–1 КК БССР асуджаны на 10 гадоў лагераў: Бобрык Іван Мікітавіч, Ляўко Іван Канстанцінавіч, Стэльмах Уладзімір Паўлавіч.
Адзін мой аднавясковец, гэта Бобрык Міхаіл Давыдавіч быў асуджаны паводле артыкула 72а КК БССР на 5 гадоў лагера за антысавецкую агітацыю. Гэта адбылося ў верасні 1938 года. За антысавецкую агітацыю хутчэй за ўсё палічылі тое, што ён адмовіўся ўступаць у калгас, заставаўся аднаасобнікам.
Савецкія органы НКВД (НКУС) знайшлі ў маёй вёсцы Нябышына і контррэвалюцыйную арганізацыю. Так, Бунец Аляксандр Паўлавіч пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР асуджаны 9.12.1937 паводле артыкула 64, 76 КК БССР да БМП. Расстраляны ў Аршанскай турме, як член к/р арганізацыі.
25.11.1937 года за членства ў контррэвалюцыйнай групе і за антысавецкую агітацыю быў асуджаны «тройкай» паводле артыкула 72,76 КК БССР Ляўко Аляксандр Канстанцінавіч на 10 гадоў лагера. І А. Бунец і А. Ляўко былі аднаасобнікамі, адмовіліся ўступаць у калгас. Магчыма, ў гэтым і была іх віна.
Два «контррэвалюцыянеры» з вёскі Нябышына з’ехалі на працу ў Ленінград. Бобрык Мікалай Савельевіч уладкаваўся на завод імя Молатава вулканізатарам. 9 жніўня 1937 года яго арыштавалі. Асобай тройкай УНКВД ЛВ 22 жніўня прысуджаны паводле артыкула 58–10 УК РСФСР да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Ленінградзе 24 жніўня 1937 года. Канвеер смерці працаваў па-ўдарнаму, без перапынку. Другі нябышынец Узлоўскі Міхаіл Юліянавіч уладкаваўся загадчыкам школы-інтэрната ў Ленінградзе. Арыштаваны 17 ліпеня 1937 года. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 23 верасня 1937 года прысуджаны паводле артыкула 58–6 УК РСФСР да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Ленінградзе.
Існаваў у КК БССР артыкул 73 — адказнасць за неданясенне. Па гэтаму артыкулу асуджана 4 чалавекі з вёскі Нябышына. Гэта:
- Бобрык Аляксандр Кліментавіч, 4 гады, Тайшэтлаг.
- Бобрык Вікенцій Кліментавіч, З гады, Даллаг.
- Копыл Уладзімір Нестаравіч, 2,5 года.
- Ляўко Мікалай Аляксеевіч, 2,5 года, Комі АССР.
Як бачым, НКВД моцна зачысціў вёску Нябышына ад «ворагаў». Больш за ўсіх пацярпелі Бобрыкі. Мне прыпомніўся адзін выпадак. 22 чэрвеня 2003 года ў газеце «Народная Воля» быў змешчаны мой артыкул пра падзеі Другой сусветнай вайны, якія адбываліся ў маёй вёсцы.
Тады мне таксама паступіла шмат тэлефонных званкоў. Адны мяне падтрымлівалі, іншыя абражалі. Такое адбывалася і пры асабістых сустрэчах. Адзін палкоўнік у адстаўцы, мой знаёмы, назваў мяне здраднікам і дадаў, што больш рукі мне не падасць. Гэта мяне нават рассмяшыла. Другі такі ж палкоўнік, удзельнік вайны, прачытаў мой артыкул з цікавасцю і паразуменнем і нават папрасіў, каб я яму пакінуў гэты нумар «Народнай Волі».
Праз некалькі дзён пасля выхаду артыкула ў маёй кватэры раздаўся чарговы тэлефонны званок, званіў Пётр Мікалаевіч Бобрык з горада Паставы Віцебскай вобласці. Ён сказаў, што з цікавасцю прачытаў мой артыкул і запытаўся: «Ці не сынам ты будзеш даваеннага старшыні калгаса Піліпа Копыла і ці не ты ёсць той хлапчук, які ў ліпені 1941 года выйграў самага „лепшага каня“»? «Так, гэта быў я», — адказваю. Мне было дзіўна, цікава і прыемна, што чалавек памятае тую далёкую падзею, у якой я быў удзельнікам, а ён — сведкай. Яму было тады гадоў 15–16. Яго бацькі таксама з’ехалі з Нябышына на працу ў Ленінград. У 1941 годзе ён прыехаў у вёску на лета на канікулы, тут яго і застала вайна. Як ён перажыў акупацыю, не ведаю, але ён ветэран вайны.
А як склаўся лёс іншых герояў маіх успамінаў? Мой родны брат Андрэй загінуў у 1984 годзе ў аўтамабільным здарэнні. Яму было 55 гадоў. Шмат маіх аднагодкаў, аднакласнікаў ужо няма ў жывых. Памерлі Леанід і Мікалай Шульгаты — сыны старасты. У 2007 годзе памерла мая стрыечная сястра Вера Салянка. Дажываюць свой век апошнія сведкі Другой сусветнай вайны.
Заўвага
Чытачы, якія ўважліва будуць чытаць маю кнігу, магчыма, звернуць увагу на тое, што ў тэксце назіраюцца паўторы. Я зрабіў гэта наўмысна дзеля таго, каб падкрэсліць свой галоўны вывад, што найвялікшым, асноўным злом для Беларусі ў часы акупацыі 1941–1944 гадоў была партызаншчына.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК