1. Перад вайной

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Вёска Нябышына, у якой нарадзіўся і дзе прайшлі мае дзяцінства і юнацтва, уваходзіла ў склад Бягомльскага раёна Мінскай вобласці (зараз Докшыцкі раён Віцебскай вобласці). На той час гэта была апошняя беларуская вёска перад савецка-польскай мяжой. Наступная вёска — Восава, да якой было 6 кіламетраў, знаходзілася ўжо на польскім баку. Між гэтымі дзвюма вёскамі пралягала савецка-польская мяжа. Вяскоўцы, бывала, парушалі памежную тэрыторыю, натыкаліся на малапрыкметныя сігнальныя прыстасаванні. Але гэта былі не наўмысныя, а выпадковыя парушэнні: збор ягад, грыбоў, арэхаў. Нам пашанцавала, што памежнік Карацупа нёс службу на Далёкім Усходзе, а не ў нас.[2]

У той час мой бацька быў старшынёй калгаса, а гэта на вёсцы галоўная ўлада. Яму часта даводзілася ўладкоўваць канфлікты між памежнікамі і «парушальнікамі» мяжы — вяскоўцамі, але не заўсёды ўдавалася іх пагасіць. Памежнікі часта бывалі ў нашай хаце, я іх не палохаўся, яны нават бралі мяне на рукі, заводзілі гульні. Мы да іх прызвычаіліся. У нашай вёсцы не было шпіёнаманіі. Гэта толькі ў кніжках можна прачытаць, што дзеці і дарослыя ў памежных вёсках толькі тым і займаліся, што лавілі «лазутчыкаў». І ўсё-такі чалавек 20–25 нашых вяскоўцаў НКУСаўцы забралі. Назад ніхто з іх не вярнуўся.

Мы, дзеці, перад вайной гулялі ў вайну. Зброяй служылі палкі і рагаткі, камяні. Неаднойчы была праліта кроў, былі разбіты насы, галовы, многія не раз хадзілі з сінякамі і гузамі. Ад бацькоў свае раны па магчымасці хавалі. Мы падзяляліся на белых і чырвоных, выбіралі начальнікаў, займалі вызначаныя пазіцыі, і пачыналася бойка. Пацярпелыя (раненыя) не крыўдзіліся.

Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚

Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением

ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК