Прадмова аўтара

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Пра Другую сусветную вайну і Вялікую Айчынную як яе частку напісана вельмі шмат; але, па-мойму аднабакова, скажона і хлусліва, у асноўным пра гераічнае. Пачынаючы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя, убачылі свет шматлікія мемуары генералаў і маршалаў — удзельнікаў вайны. Потым мемуары сталі пісаць усе, аж да радавога.

З дзесятак тых успамінаў прачытаў і я, але хутка зразумеў што ўсе яны, як блізняты-браты. Гэта голая статыстыка — пералік ваюючых армій з абодвух бакоў і іх камандуючых, колькасць самалётаў і бранятэхнікі, колькасць гармат на адзін кіламетр фронту. Панікёрскае бегства Чырвонай Арміі ў першыя два гады вайны падаецца як запланаваны адыход. У мемуарах я не знайшоў звестак пра колькасць чырвонаармейцаў, што апынуліся ў нямецкім палоне. Такое ўражанне, што ў палоне быў толькі адзін генерал Карбышаў, які гераічна загінуў. У мемуарах не паказаны лёс асобнага чалавека, простага салдата. Людзі для генералаў былі гарматным мясам. Толькі мемуары генерала Гарбатава заслугоўваюць увагі.[1] Ён адзіны, хто рызыкнуў расказаць нам пра сталінскія рэпрэсіі, пра катаванні людзей, пра ГУЛАГ.

Памятаю, як у сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя мемуары генерала Гарбатава былі забаронены. У бібліятэку вайсковай часці, дзе я служыў, прыбылі прадстаўнікі Асобага аддзела і ўсе асобнікі кнігі канфіскавалі.

У сваіх нататках я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе, і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў упітваў у сябе навіны, як губка. Усё, аб чым пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.

Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚

Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением

ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК