Глыбокай восенню / Późna jesień

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Глыбокай восенню / P??na jesie?

Глыбокай восенню

Любіў i люблю я дождж глыбокай восенню, халодны ды працяглы. За сцяною чуваць, як, сцякаючы з даху, струменьчыкі вады распырскваюцца на вымытых з зямлі каменьчыках ды кавалачках чарапіцы, што ў крапіве ля падрубы... Хтосьці спяшаецца па вуліцы, топчучы цяжкімі нагамі гнілое лісце.

Каля дзевятай гадзіны гаснуць агні ў вокнах, стары насценны гадзіннік звоніць сіпла. Па бруку пагрукатала запозненая фурманка на колах з жалезнымі абручамі, поўная мокрадзі, прастуджаная.

Як добра ляжаць у пасцелі, адчуваць цеплыню коўдры, сухой ды мяккай, засынаць моцным сном, які магчымы толькі ў халодную ды дажджлівую пагоду.

Сіпла звоніць гадзіннік...

P??na jesie?

Kocha?em i kocham deszcz p??nej jesieni: zimny, uporczywy. S?ycha? go za ?cian?, ciecze z dachu, rozpryskuje si? na wymytych z ziemi kamieniach i w skorupach w pokrzywie pod przyzb?. Kto? po?piesznie idzie ulic?, ci??ko depcz?c opad?e li?cie.

O dziewi?tej wieczorem gasn? ?wiat?a w oknach, stary ?cienny zegar zgrzytliwie dzwoni. Po bruku grzechocze ?elaznymi obr?czami sp??niona furmanka; wype?niona wilgoci?, lodowata.

Jak dobrze le?e? w po?cieli w taki czas, czu? ciep?o suchej i mi?kkiej ko?dry, zasypia? mocnym snem, kt?ry przychodzi tylko w d?d?ysty wiecz?r.

Zgrzytliwie dzwoni stary ?cienny zegar...

prze?. Jan Czopik