У бок Юраўцаў / W stronę Jurowiec

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

У бок Юраўцаў / W stron? Jurowiec

У бок Юраўцаў

У свята мы выйшлі з Беластока. Ля затоння шашы — дзікія ружы, счырванелыя шыпшыны. З віядука, што за Белым Стачком, відаць чыгунку, як праколвае небакрай.

У бок Юраўцаў пачарнела, але мы пакуль што ў сонцы, бытта каля печы бліз акна, ад якога цягне па нагах холадам... Хата дарожніка пад залессем.

Ступаючы ў пясок на сцежцы, у тэты прысак, я не без прыемнасці падпякаю ступені. Прыйшла да мяне нейкая ўпэўненасць у тым, што ад заўтра — восень.

Дайшлі, уздарожкам, да Супраслі-рэчкі. Тыя хмары пагнала ажно за Васількова, мястэчка.

На дне — усё той жа камень, які не раз я спрабоўваў абняць, каб, дзеля пустое гульні, зварухнуць яго, але мяне выносіла наверх. Задыханы — вылазіў на бераг, змазолены мяшчанамі, што пруцца сюды на пляж. На траву ў пархах, у вецер. Адсюль, са жвірыстае касагорынкі, падзічэлы ад радасці я скоўзваўся ўглыбіню, акунаўся ў ёй з галавою, поўнай уяўленняў пра жахлівасці віроў. Выныраў жа каля чаротаў i — палохаючыся таго, што пада мною ляжаць тысячагадовыя зрубені, — плыў з быстрынёю. Страшна было i да казытак шчасліва!

Аднойчы на завараці я ўдарыў каленам аб той камень. Цэлы ў раптоўных дрыжыках, больш не купаўся.

Вяртаючыся надвячоркам дамоў, ля шашы мы нарвалі тае чырвані. На цудоўнае віно, на зіму.

— Купім шар у лазовай пляцёнцы, пяцідзесяцілітровы, — сказала жонка. Яна ўсміхалася вішанькай.

Ішоў я за ёю, з кошыкам восені, а мае сыночкі гайсалі па ўзбочыне, ловячы запозненага матыля. Ад Юраўцаў, калі я азірнуўся, ізноў хмурылася, але мы ўсё былі ў сонцы.

Тады, у нядзелю.

А неяк у тыдні, праязджаючы сюдою легкавушкаю па службовай i таму зусім няважнай мне справе, я кінуў вокам з моста на Супрасль; у ёй яшчэ блішчэлі ранішнія зоркі. Ціхая ды пабрыдчэлая пасля лета, яна стаіла ў сабе камень.

Машына рванула пад гару, праз Юраўцы i далей.

W stron? Jurowiec

Wyszli?my z Bia?egostoku, by?o to w niedziel?. W zakolu szosy — dzikie r??e. Zarumieniony g??g. Dalej wida? z wiaduktu szyny kolei, rozdzieraj?cej widnokr?g.

W stron? Jurowiec poczernia?o, ale jeszcze jeste?my w s?o?cu: przy piecu w pobli?u okna wiej?cego ch?odem.

Pod zagajem chatka dr??nika.

Rozgarniaj?c na ?cie?ce piasek jak gor?cy popi??, z przyjemno?ci? przypiekam stop?: takiej suszy nie pami?taj? stuletni bajarze. Przysz?a pewno??, ?e jutro jesie?.

Doszli?my ?cie?ynk? do Supra?li-rzeki. Chmury przegna?o za Wasilk?w.

Na dnie Supra?li kamie?, pr?bowa?em go obj??, ale wynosi?o mnie na powierzchni? i brak?o mi tchu. Na brzegu, udr?czonym przez mieszczuch?w, parchy trawy. Wiatr; woda ciep?a do obrzydliwo?ci.

Da?em nura w g?szcz wyobra?e? i ze stromizny zjecha?em na g?ow? w g??b. Z obu stron oczerety do nieba; ze strachu, ?e mam pod sob? tysi?cletnie wyr?by, pop?yn??em z bystrzyn?. Straszno i szcz??liwie. Na zakr?cie uderzy?em kolanem o tamten kamie?.

Wygramoli?em si?, pokryty g?si? sk?rk?.

Dochodz?c do Bia?egostoku, w zakolu szosy narwali?my czerwieni na cudowne wino, na zim?.

— Kupisz wielk? szklan? kul? w plecionce, pi??dziesi?ciolitrow? — powiedzia?a ?ona.

Natychmiast si? zgodzi?em. Szli?my z koszykiem jesieni w r?kach, a ch?opcy ?apali sp??nionego motyla. W stron? Jurowiec, kiedy obejrza?em si?, zn?w poczernia?o, a my — jeszcze w s?o?cu. Tak by?o wtedy.

A wczoraj, jad?c s?u?bowym wozem w niewa?nej (te? s?u?bowej) sprawie, z mostu rzuci?em okiem na Supra?l: b?yszcza?y w niej wczesne gwiazdy. W ucich?ej i zbrzyd?ej tai? si? kamie?.

W?z szybko pomkn?? pod gor?, przez Jurowce i dalej.

prze?. Wiktor Woroszylski