Загоны / Zagony

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Загоны / Zagony

Загоны

На загонах, як у жыцці, — усяго пакрысе. Вось цыбуля, ад якой адны слёзы. Касабочыцца на яе сам не лепшы часнок смуглявы, элегант агідны. A моркаўка, бы дзяўчына пачырванелая, засланілася буйнай зеленню да часу, да пары. Сланечнік, рагатун нястрымны, аж згорбіўся ад уцехі пустой. Яму весела ад ранку да вечара; перадражнівае макаўкі, разадзетыя па-вясельнаму, модніцы бяздумныя, якія мітусяцца адна перад другою ды хіхікаюць. Гарбуз, гультай зроду, разваліўся на ўсю разору, падкаціўшы голаў сваю пад лопух, каб сонца не прыпякала... За такога суседа свайго засаромеўся бурак, безнадзейна раскінуўшы лісце. Бручка грубаскурая, задаволеная сабою, надзьмулася, быццам яна тут найважнейшая... Кроп, малагодак бесклапотны, рослы праз меру, увесь у рабацінні ад беганіны свавольнай з загона на загон. Гуркі ціха стаіліся, быццам шайка дзяцей, што не нацешыліся гульнёю ў схованкі. Капуста прысела ад знямогі, паматчынаму распусціўшы дзіравы прыпол, ды задумалася...

На загонах усяго пакрысе...

Zagony

Na zagonach, jak w ?yciu, wszystkiego po trochu. Oto cebula —jeno p?aka? przy niej. Boczy si? na ni? smuk?y czosnek — nie lepszy od niej, obmierz?y elegant. A marchew, jak sp?oniona dziewczyna, zas?oni?a si? bujn? zieleni? — do czasu, do pory. S?onecznik — ?mieszek niepowstrzymany, a? si? zgarbi? z weso?ej pustoty. Rado?nie mu od rana do wieczora; przedrze?nia mak?wki: ubrane weselnie bezmy?lne modnisie, pstrz?ce si? jedna przed drug? i chichocz?ce. Harbuz, hultaj z przyrodzenia, rozwali? si? na ca?? grz?d?; ?eb schowa? pod ?opuch przed pra??cym s?o?cem. Za s?siada wstydzi si? burak: roz?o?y? bezradnie li?cie. Nad??a si?, jakby by?a tu najwa?niejsza, zadowolona z siebie, grubosk?ra brukiew. Skwar, niczym niemowlak wyros?y nad miar?, sfalowa? si? od swawolnego biegania z zagonu na zagon. Czaj? si? og?rki, niby dzieci?ca szajka, kt?ra nie nacieszy?a si? jeszcze zabaw? w chowanego. Przysiad?a bezsilnie kapusta, rozsun??a po matczynemu dziurawe podo?ki, zamy?li?a si?...

Na zagonach wszystkiego po trochu.

prze?. Jan Czopik