Як Калінін зьеў усё мяса, а Сталін скурыў тытунь
Як Калінін зьеў усё мяса, а Сталін скурыў тытунь
30 сакавіка 1938 году ўпаўнаважаны СНК па Сіроцінскім раёне Барсукоў і загадчык аддзелу культуры і прапаганды райкаму Ліўшыц вырвалі з насьценнага календара пяць лісткоў — за 22 красавіка, 5 траўня, 9 ліпеня, 8 і 21 лістапада. На лістках былі зьмешчаныя партрэты Леніна, Сталіна, Калініна, Молатава і Будзёнага.
Сваю акцыю Ліўшыц і Барсукоў ня толькі ня сталі трымаць у тайне, але з вырванымі партрэтамі прыйшлі на заняткі раённага Інстытуту завочнага навучаньня партыйна-камсамольскага актыву і правялі дыскусію, прысвечаную бальшавіцкай пільнасьці. Яе падрабязнасьці пераказваюцца ў лісьце начальніка Сіроцінскага райліту Градоўкіна ў Менск. Аказваецца, Барсукоў і Ліўшыц вырвалі партрэты правадыроў, бо, на іх думку, каляндар быў варожай правакацыяй. У сваім лісьце начальнік райліту падрабязна інфармуе пра хаду думак пільных камуністаў:
«Лісток календара за 22 красавіка — партрэт тав. Леніна. Ягоны гальштук, па-іхнаму, уяўляе галаву сабакі. Лісток за 5 траўня — партрэты тав. Леніна, тав. Сталіна, тав. Молатава. Тав. Сталін курыць люльку — па-іхнаму, тав. Сталін курыць у дзьве люлькі. Гэта значыць, што тав. Сталін пакурыў увесь тытунь у гады рэвалюцыі, і не было тытуню ў СССР. Лісток за 9 ліпеня — партрэт старшыні калгасу імя Варашылава тав. Бадмаева, які перадае рапарт тав. Сталіну аб перамогах у Бурат-Мангольскай АССР, па-іхнаму, паказвае, што тав. Сталін, прымаючы рапарт, перадае левай рукой нож. 8 лістапада — партрэт тав. Леніна і тав. Сталіна, размова па прамым дроце. У гэты час, па-іхнаму, тав. Сталін закрывае рот рабочаму, каб маўчаў. Лісток 21 лістапада — тав. Калінін і тав. Будзёны едуць на машыне. Па-іхнаму, тав. Калінін трымае на руках галаву цяляці, што азначае, што тав. Калінін паеў усё мяса, і яго не было ў СССР».
Далей аўтар ліста паведамляў: «Гэтая контррэвалюцыйная хлусьня была распаўсюджаная па некаторых установах праз слухачоў завочнага навучаньня, але празь мяне і мясцовыя органы НКВД была папярэджаная. Усё гэта ўзята ад упаўнаважанага СНК БССР Барсукова, які і падштурхнуў культпрапа, растлумачыўшы, што гэта паказала нейкая жанчына ў Менску, якая прыехала з Масквы».
Справа аб лістках календара таксама была перададзеная на бюро райкаму. Як НКВД папярэджваў сіроцінскіх партыйна-камсамольскіх актывістаў, дакладна невядома, але жаданьне варажыць над няякаснай паліграфіяй у іх, верагодна, больш не ўзьнікала. Ужо праз два тыдні пасьля выкрыцьця «выкрыцьця» ліст зь Сіроціна патрапіў у Галоўліт, а адтуль у ЦК КП(б)Б, дзе на ім зьявілася ляканічная рэзалюцыя і паведамленьне аб яе выкананьні. Акцыя Барсукова і Ліўшыца была расцэненая як контррэвалюцыйная правакацыя; Барсукоў мусіў узгадаць таямнічую «жанчыну з Масквы», а Ліўшыц пакаяцца ў наўмысным паклёпе на правадыроў. Хоць на самай справе ашалелыя ад бальшавіцкай пільнасьці таварышы сталі ахвярамі якраз таго, за што змагаўся Галоўліт…
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
ПРО АКРИДЫ, СВОБОДУ ВЫБОРА И КГ МЯСА
ПРО АКРИДЫ, СВОБОДУ ВЫБОРА И КГ МЯСА – Я так счастлива, так счастлива! – мамин голос звенел в телефонной трубке молодо и задорно. – Я достала для вас килограмм мяса! Правда, простояла в очереди четыре часа, но это неважно…Я слушала её и мне хотелось плакать. Моя бедная
Поскольку бомбы не едят мяса
Поскольку бомбы не едят мяса Между тем в этом мире прекрасном могут женщины спать обнаженными, словно в собственной спальне. Что может с ними случиться, поскольку они не солдаты?! Все было, все было, все близко, но что-то разъяло нас, развело давно… А может, недавно? Нет
Требование к качеству приготовленного блюда из мяса
Требование к качеству приготовленного блюда из мяса • Крупные куски говядины могут быть прожарены слабо, средне и хорошо, а телятины и свинины прожарены до полной готовности.• Лангет, филе, бифштекс и антрекот также могут быть прожарены слабо, средне и хорошо. Остальные
Хранение мяса, мясных продуктов и птицы
Хранение мяса, мясных продуктов и птицы • Мясо, предназначенное для хранения, нельзя мыть, иначе оно быстро испортится.• Летом мясо можно сохранить свежим в течение 1–2 дней, если завернуть его в смоченную уксусом салфетку и положить в прохладное место. Можно завернуть
Из куска мяса можно сделать кулинарный шедевр
Из куска мяса можно сделать кулинарный шедевр 30 сентября 2011, 10:42 утраПоследний день занятий. Грустно, что все уже заканчивается. Никогда в жизни не получал такого удовольствия от учебы. С понедельника начинается стажировка в ресторане. Я выбрал единственный из списка
Как одним движением косточку крыла от мяса зачистить
Как одним движением косточку крыла от мяса зачистить 11 августа 2012, 15:36 дняИван постоянно меня удивляет и восхищает. Когда кто-то из поваров портит блюдо, он, конечно, как и все шефы кричит (хотя не сильно и без оскорблений) и заставляет повара все переделать, часто сам
Елизавета Австрийская (24 декабря 1837–10 сентября 1898) Императрица, которая накладывала на лицо маску из сырого мяса
Елизавета Австрийская (24 декабря 1837–10 сентября 1898) Императрица, которая накладывала на лицо маску из сырого мяса Австро-Венгерская империяКогда австрийская императрица Елизавета говорила кому-то, что задержалась из-за того, что мыла себе волосы, ей обычно верили.