У Грыбоўшчыну / Do Grzybowszczyzny
У Грыбоўшчыну / Do Grzybowszczyzny
У Грыбоўшчыну
У Грыбоўшчыну — лесам; дрэвы i снег. Хвоі, з пахаладзелаю душою, на бялізне безнадзеі. Смутак запоўз на верхавіны i па-савінаму сеў над дарогаю.
Іду трэцюю гадзіну, без вёрстаў. Наперадзе масток, ад якога павеяла на мяне ўтульнасцю. Збудаванне, з якога я доўга не зыходзіў. Унізе — крыніца жывой вады. У ёй каменні з бародкамі водарасцей i шэпт задаволенасці, нешта такое, што жыве паціху, нацягнуўшы на сябе пухкую коўдру — не з галавою.
Стаў я на беразе, падняў камень i кінуў у празрыстую яміну. У цішыню. Пачулася нібы затоенае дыханне, ззаду, i наперадзе, i па баках. Было яно быццам пазяханне, перапыненае здзіўленнем. Дрэвы заварушыліся, закалыхалі галінамі.
Лес ажываў.
З хмараў пасыпалася. Вецер падкошваў, i завіруха мацнела.
Аслеплены, я пайшоў. Да Грыбоўшчыны зраб!лася.блізка.
Do Grzybowszczyzny
Do Grzybowszczyzny lasem trzeba i??; po?r?d drzew i ?niegu. Pociemnia?e korony sosen na bieli beznadziei; smutek im obsiad? wierzcho?ki i po sowiemu waruje nad drog?.
Id? trzeci? godzin?, nie licz?c, ile przeszed?em.
Przede mn? mostek; uczucie swojsko?ci; rzecz, ale ci??ko oderwa? si? od niej. Spojrza?em w d??, na nurt ?ywej wody: kamienie z brodami wodorost?w i szept satysfakcji; co?, co ?yje tajemnie, naci?gn?wszy na siebie puchow? ko?dr?, ale g?owy nie kryje.
Stan??em na brzegu. Potem podnios?em kamie? i rzuci?em w przejrzyst? g??bi?. W cisz?. I nagle jakby wko?o kto? powstrzyma? oddech. Albo jakby kszta?t otwartych do ziewania ust: "a", zdumienie przeistoczy?o w kszta?t zachwytu "o". Zn?w zaistnia? las.
Sypn??o z chmur. Wiatr kosi? z n?g, ros?a zawieja.
O?lepiony ruszy?em naprz?d. Do Grzybowszczyzny zrobi?o si? blisko.
prze?. Jan Czopik