Гасцінец / Gościniec

Гасцінец / Go?ciniec

Гасцінец

Жыццё — бы той гасцінец, па якім праходзім вярсту за вярстою.

Губляемся паміж гоняў жытоў каласістых i прыпыняемся, заварожаныя, ля кветкі першага кахання. Спяшаемся далей, не сарваўшы яе, бо здаецца нам, што сустрэнем яшчэ прыгажэйшую. Бачым наўкола далячынь цудна-цудоўную!

Ідзем праз жыццё штораз павальней, адзін пагорак вышэй другога, шукаем цяньку хоць бы пад дзічкаю, на мяжы палыну, азіраемся на пройдзеныя вёрсты — i ўгледзім ўжо далечную кветку першага кахання. Але, аднак, занадта адыйшліся мы, каб вярнуцца па яе. I засынаем ад знямогі. I сніцца яна нам пасля не раз, а прыгажосць яе сталася меркаю прыгажосьці свету i хараства.

І да скону не зразумеем, чаму пры гасцінцы жыцця нашага толькі адна такая кветка была...

Go?ciniec

?ycie, jak ten go?ciniec, kt?rym idziemy wiorsta za wiorst?.

Gubimy si? w?r?d ?an?w k?o?nego ?yta i przystajemy oczarowani kwiatem pierwszej mi?o?ci. Spieszymy dalej, nie pr?buj?c si?gn?? po niego r?k?, gdy? wydaje si? nam, ?e spotkamy jeszcze pi?kniejszy. A dal dooko?a — cudna, przecudna!

Idziemy przez ?ycie coraz wolniej, wspinamy si? na coraz wy?sze pag?rki, szukamy cienia, chocia?by pod dziczk? w pio?unach na miedzy, patrzymy na przemierzone wiorsty i widzimy odleg?y kwiat pierwszej mi?o?ci. Ale zbyt daleko jeste?my, by po niego wr?ci?. Zasypiamy ze zm?czenia i ?ni si? nam ta mi?o?? wielokrotnie, a jej pi?kno?? sta?a si? nam miar? pi?kno?ci ?wiata i dobra na ?wiecie.

I do ?mierci nie rozumiemy, dlaczego przy go?ci?cu naszego ?ycia wyrasta? taki kwiat tylko jeden...

prze?. Jan Czopik