Вяртанне ў Крынкі / Powroty do Krynek
Вяртанне ў Крынкі / Powroty do Krynek
Вяртанне ў Крынкі
Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку...
Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці i ў вішнях радасці рэха загуляла ca мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю.
Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. І, магчыма, супроць волі яе пайшоў я тады прэч з бязбожнай верай у Купалу.
Крынкі ціхалістыя! Вяртаюся пяццю дарогамі пыльнымі з пустыняў жыцця ў крыніцах вашых абмыцца. Знявечаны сударгамі смутку, не паказваюся...
Свечкі гаснуць без памяці.
Powroty do Krynek
Zapali?em ?wieczki w pokoju ciszy wielkanocnej. Widz? ojca...
Krynki — ch?odnostope! Schodz? w dolin? swojego pocz?cia: gotyk dzieci?stwa na niebosk?onie.
Na waszych wygonach beztroski i we wi?niach rado?ci echo si? bawi?o ze mn? w chowanego. Wstydz? si? zarumieniony dojrza?o?ci?.
Krynki wieczorno-dzwonne! Kiro-panne! Swym bizantyjskim pi?knem odgradza?y?cie mnie od codzienno?ci. Lecz potrafi?em, mimo waszej woli, odej?? z bezbo?n? wiar? w Kupa??.
Krynki cichego listowia. Powracam pi?cioma pylnymi drogami z pustyni ?ycia w waszych ?r?d?ach si? obmy?. Zniweczony bizunami smutku, ledwiem jest.
Bez pami?ci ?wieczki musz? zgasn??.
przel. Jan Czopik