частка X.
частка X.
30 жніўня. Вярнуліся ў іншы Кенігсберг. Дзве ночы пасля масіраванага налёту альянтаў. Бомбы скінулі і на Waggonfabrik. Пашкоджаны два вялікія цэхі: „Бэрта” і „Фрыц”. Vorrichtungsbau уцалеў.
Ноччу паветраная трывога. Нам трэба бегчы на яўрэйскія могілкі. Там, пад драўляным насцілам, прыкрытым тонкім слоем гравію, наша бамбасховішча. Адзін дах на слупах. А мы стаміліся, бегаць не хочацца. Абдумваем мову сігнальных гудкоў. Мо трывога заўчасная? Мо зараз яе адменяць? Але гудкі выюць, аж захліпаюцца. Выходзім з барака. Хіба рускія? Яны вялікага вэрхалу не чыняць. Але з прарэзлівым енкам гудкоў злілося панылае ду-ду-ду паветранай армады. Альянты! Плывуць ад мора. У небе гірлянды іскраў. Неба гарыць і падае на горад. А над бяздымным полымем цёмныя абрысы бамбавозаў. Пасоўваюцца роўнымі радамі. Вогненнае неба ніжэе і ніжэе. З усіх ног у сховішча! Але не на могілкі. Займаем нямецкі бункер, бетонны. Стаіць ля вугла Rathslinden i Hammerweg. Сядзім, як у каменнай труне. Ніякіх гукаў звонку. Усё гарыць?
Урэшце вылазім на паверхню. Дзіўны спакой. Неба нармальнае. Баракі цэлыя. І Казік Сэнктас на сваім пасту. Зноў актыўны:
— Усе на фабрыку, гасіць пажар!
А мы пад ложкі. Хай яна згарыць, твая фабрыка! Не будзем ратаваць. У штубу ўлятае Буцвілоўскі:
— Хлопцы, паліцыя!
Выскокваю цераз акно. Праціскаюся пад драцянай загараддзю на бульбяное поле. Падаю ў бульбоўнік... і засынаю.
Кенігсберг рассыпаўся. Старое места раструшчана ўшчэнт. Спынілася дарожная камунікацыя. Дзесяць тысяч забітых. Жалоба ва ўсёй Германіі. Пошукавыя каманды вылузваюць з руінаў новыя ахвяры, з засыпаных „келляў” вызваляюць жывых. Хлеб скочыў з 4-5 да 20-30 марак за кілаграм.
Каму жалоба, а ў нашым бараку пaнуе несмяротная Rosamunde. Андрэ не патрабуе платы, як і раней іграе дзеля ідэі. Bald Krieg zu Ende!
Віруем укруг чыгуннай печкі. Нам добра. Жывем!
Штуба ўпакавана бяздомнымі. Валетуюць ледзь не на кожным ложку. Тут і знаёмы разнік. За семдзесят марак можа даставіць кілаграм лою. Ператапляем тлушч у місках: дасканалая прыправа да супу. На вялікую раскошу не дазваляюць заробкі: 90-100 марак у месяц. Дык ноччу патрошым нямецкія агароды. Бульбяное поле за плотам не кранаем, каб не пала на нас падазрэнне.
Выграбаючы з друзу мерцаў, шукаем і падземных скарбаў. Часам выграбаем пачак тытуню, кавалак сыру, пушку мармеладу.
Шныраючы па Steindamm успамінаю Крысю. Што з ёй? Была ў эпіцэнтры пекла.
Vorrichtungsbau — о дзіва! — зноў уцалеў. Далей дзяўбу матрыцы. Не толькі рамантуем старыя, але і робім новыя. А Чырвоная Армія над Віслай. Гавару брыгадзіру:
— Які сэнс катаваць неарганічную матэрыю, калі яна ўжо не даедзе да Берліна?
А ён, падумаўшы:
— Даедзе ці не даедзе, не наша справа. Гэта клопат іншых. Мы павінны выканаць сваё ў вызначаны тэрмін.
Брыгадзір уціхамірыўся. Пудовы кулак, які як дамоклаў меч вісеў над маім кумпалам, так і не апусціўся. Немец прыкмеціў, што я, хоць і някемная дубіна, але ўмею чытаць тэхнічныя рысункі. Дык замест лаянкі клаў на маю матрыцу патрэбны чарцёж — і мы ўвайшлі ў стан узаемаразумення. Горш складваліся адносіны з гомасапістым пацуком. Варты большай увагі. Як еў свой Fr?hst?ck29, дык не спускаў з мяне злога пацучынага позірку. Давіўся намасленым бротам30, але ніколі скібачкі не даў. Я і не чакаў ад яго гасціны, толькі ўцяміць не мог, чаму ён у час яды асабліва цікуе за мною. Бачыў у маіх вачах воўчую аскому? Баяўся за свой харч?
Рудзі паслядоўна разбураў ува мне чалавечую годнасць. Патрэбны яму свердзел — komm mit!31 —цягне з сабою праз усю фабрыку ў інструментальную кладоўку — ён наперадзе, я за ім. Вяртаемся ў тым жа пастраенні, толькі ён крочыць з заложанымі за спіну рукамі, як пан, а я іду з апушчанымі вачыма, як прысаромлены паяц, у руцэ маёй „кляймо” — інструмент: можна б улажыць у нагрудную кішэнь, дык не, нясі ў руцэ, каб усе бачылі тваю ролю. Падкрэслена грукаю катаржнымі Holzschuhe. А грукай уволю. Таксама мне пратэст...
Вялікую насалоду атрымліваў Пацук з майго ўпадку. Ад ягонага здзеку і я абяртаўся ў нелюдзя — вынашваў дзікую расправу, вызначыў тэрмін і месца пакарання, і чакаў, чакаў, чакаў...
Падзеі разгортваліся ў належным накірунку, перш за ўсё на Усходзе. Чырвонасцяжная наганяла непрыстойны страх на звышчалавекаў. Клічнае Heil Hitler!32 злілося ў нечленараздзельнае „Гайлітля” і, замест узнімаць нямецкі дух, азадачвала. Мы, аўсляндэры, з непрыхаванай радасцю сачылі за метамарфозай і, з адчуваннем сваёй перавагі, мацней націскалі на наш пароль: Hitler kaputt!
Цівуны прыкінуліся глухімі і быццам падабрэлі. Адзін Пацук касавурыўся і трымаўся ранейшага курсу. І я не вытрываў. Паўздзейнічаю на твае, спыненыя ў развіцці, мазгавыя звіліны. І загнаў Пацука ў кут, а дакладней — прывёў (komm mit!) да пад’ёмнага крана, з дапамогай якога абрабляў я кавальскія матрыцы, і выявіў свой сакрэт:
— Слухай, Рудзі, хутка сюды прыйдуць рускія. Калі не станеш чалавекам, надзену цябе на гэты кран — круком пад бараду — і сканаеш уверсе пад рогат аўсляндэраў.
Ганебную смерць прыдумаў свайму ганіцелю. Пацук аж рохкнуў (чамусьці па-свінячы). Ад празмернай дозы допінгу? Зразумеўшы, што я не звар’яцеў, Рудзі абмяк. Упёршыся ў мяне жывёльнымі вачыма, кажа:
— Я не баюся рускіх...
Ах вось як! Дык ты можа і чакаеш іх?
— Warte mal!33 — не даю яму аддыхацца — А сын твой дзе? На ўсходнім фронце. І што ён там робіць, як думаеш?
Павесіў Пацук мызу і маўчыць. Урэшце адзываецца, зусім як чалавек:
— Ну, добра, ідзі — гуляй...
Такім чынам, хаваючыся ад шуцпаліцаяў , а перш за ўсё, уцякаючы ад іх пякучых дубінак, я і прагуляў ладны адрэзак прымусу. У склаўшыхся абставінах мой метад уздзеяння на пацучыную наравістасць наглядчыка здаваў экзамен, але папахваў дыскрэдытацыяй (хаця і несвядомай) савецкай законнасці, таму карыстаўся ім з аглядкай (кланяўся гайнаўскі чэкіст), і толькі ў крайнім выпадку, калі Пацукова памяць пачынала даваць збой. Я вяртаў яе лагодным канфідэнцыяльным шэптам:
— Bald Krieg zu Ende.
Пацук, калі выходзіў з ролі цівуна і ўглыбляўся ў сваю працу, быў нармальнай чалавекападобнай асобінай; весялеў, і авалодвала ім цяга да песні. Звычайна, спяваў пад нос папулярны куплет:
Geht alles vor?ber,
Geht alles vorbei...34
Практычна гэтымі двума радкамі і вычэрпвалася ягонае песеннае майстэрства, бо канчаў песню неўразумелым:
Na na-na na na-na
Na na-na na-na...
І так гнаў час, круг за кругам, аж да знямогі. Сярод немцаў Рудзі слыў нават веселуном. Прыходзіў на працу напаўсонны, у апошнюю хвіліну. Матляў камэрадам рытуальнае, на паўзмах рукі, „Гайлітля” і, набраўшы ў ноздры цэхавага паветра, пачынаў круціць сваю катрынку.
Толькі аднойчы спазніўся. Увайшоў у цэх непераапрануты, увесь у чорным, з выцягнутым ад болю тварам. Перагаварыў з майстрам і пайшоў у раздзявалку.
— Што здарылася? — пытаю ў набліжанага да майстра падмятайлы-француза.
— Sohn kaputt!35 — адказвае.
Загінуў недзе пад Курскам. Вярнуўся Рудзі, ужо ў рабочай вопратцы, разлажыў інструмент, узяўся за працу. Настаўляю вушы. І што чую?
Geht alles vor?ber...
І абрываецца песня. Вярнулася памяць.
Больш я не страшыў Пацука адплатай. Балазе, у ягоных чалавечых пачатках адкрыў абнадзейлівую слабінку. Рудзі — заядлы курэц, а картак на тытунь не хапае. А ў мяне бацькаў самасад чакае карыснага рэйтынгу. Што, калі падсілкую ім Пацука? І я, у чарговы прыступ Пацуковай амнезіі, сыпнуў яму пад вочы дробку прагнага ласунку. Пацук набіў самасадам трубку і, зацягнуўшыся белавежскім дымком, ухваліў:
— Gut Tabak!36
А я ўспрымаю:
— Scheisse Arbeit! Гуляй!
У час „шайсавых” прагулак — і пераліў я сваю нянавісць з Пацука на карычневых тхароў. Буравата-жоўтую форму насіла фабрычная стража. На гэту погань не было сродка. Найлепшы — зашыцца ў непралазную нару. І мы з Міхасём Харкевічам знайшлі, як нам здавалася, такое месца — на даху фабрыкі. Прабіраліся ў схованку праз цёмную вертыкальную бездань, па нейкіх дзівосных выступах, уладкоўваліся пад комінам і давалі храпака. Ды карычневыя тхары і там нас вынюхалі. Шчасце, наша чуццё падказвала трымацца коміна: калі па сонных целах загулялі паліцэйскія палкі, мы не паспадалі з даху і праз апраметную вертыкаль цэлымі эвакуіраваліся ўніз.
Прыдатным сховішчам з’яўлялася аўсляндэрская прыбіральня, ды ў ёй занадта „пахла” — тут вытрымлівалі самыя вынослівыя. Іншая справа — нямецкі Klosett37: беленькія адзіночкі з унутранымі зашчапкамі, чысціня, камфорт! Аднойчы Міхась, куды спрытнейшы за мяне, апанаваў мару, пранік у запаветную кабіну, зашчапіўся, асядлаў ракавіну... і заснуў. Прачнуўся сярод ночы і не адважыўся выйсці. Так і кляваў у пастцы да дзённай змены.
Вясной сорак чацвёртага спынілася ўсялякая сувязь з домам, набліжаўся фронт. Пацук, не атрымаўшы належнай нікацінавай дозы, пачаў раздражняцца. Урэшце сталі мы аднадумцамі.
Склаўшаеся становішча ацэньваў ён з пазіцыі наплявізму:
— Alles Scheisse!38
Пад занавес нашу брыгаду ўзмоцніў яшчэ адзін немец, Фішэр, былы тэльманавец. Але ён, адбыўшы належнае (10 год), замкнуўся ў самотніцкай крэпасці: ніякіх меркаванняў ад яго не чакай.
Капітуляцыя Італіі выкінула на балтыйскае ўзбярэжжа хвалю макароннікаў. Новае! У працягу адной ночы таварышы па зброі пераўвасобіліся ў ваеннапалонных. Мога іх у нас. У дзіўных капелюшах, насцярожаныя, звышруплівыя. Асаджваем іх:
— Piano, piano, Italiano!39
Наступная хваля хлынула з другога боку: фабрыку запрудзілі рыжскія яўрэі. Жудасная карціна. У паласатым адзенні, адны косці і скура, нечалавекападобныя. Пад стражай вермахта, але б’юць свае, паласатыя — драўлянымі паліцамі, б’юць па чым папала, асабліва, як прывязуць каністры з баландою.
А ў задымленай і смуроднай аўсляндэрскай прыбіральні эстрадны канцэрт. Выступае жывы шкілет, іграе на губным гармоніку „Мястэчка Бэлз”. Гэту песню пра любоў да роднай хаты не раз чуў я перад вайною па радыё ў выкананні варшаўскіх віртуозаў. Але ніхто яе не выконваў у такім натхненні. Відаць, і наш музыка быў выдатным майстрам. Уклаў у песню ўвесь свой талент, усю сваю душу. Развітваўся з роднымі мясцінамі назаўсёды, і перадаваў нам свой боль і жаль.
Сёння ўва мне кранальнае „Мястэчка Бэлз” невядомага рыжскага яўрэя злілося з незабыўнай Робсанавай „Місісіпі”.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
ЧАСТКА ПЕРШАЯ 1. «Хвабула» Звоніць аднойчы Анатоль Сыс, раніцаю, гадзін у сем, і плача так, што мне на другім канцы тэлефонная трубка мокрая:— Чуеш, Андруша, хачу пісаць раман на (…), дык трэба хвабула! Мы ў Анатоля Жука, а ён расказвае мне эпілёг на (…)! А на (…) мацеры мне
ЧАСТКА ДРУГАЯ
ЧАСТКА ДРУГАЯ 1. Трыццаць дзве літары Чалавек чытае мастацкую, ды і не толькі мастацкую, літаратуру, нават не важна, якой якасці, — і сам ва ўяўленні дабудоўвае малюнак!Гэта, калі разабрацца, проста фантастыка: ты бачыш дробныя чорныя значкі на белай паперы, а ў галаве ў
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ 1. Пашэнціла 2000 год. Францыя, Парыж. Гатэль «Алезі» (Манпарнас).Ззаду — Партугалія, Іспанія, наперадзе — Бельгія, Германія, Польшча…Я ў літаратурнай, азнаямляльнай вандроўцы. Ад мяне нічога не патрабуецца — глядзі на чужыя краіны, на іншае жыццё, еж, пі,
частка І.
частка І. 4 ліпеня 1943 года. Раніцай, толькі пралупіў вочы — трывожна заныла нутро. Што сталася? Ляжу ў закупоранай дамавіне. Труна з царскімі габарытамі. Вечка высока, дашчэчкі дапасаваныя, пясок не прасочыцца. Гля, нават колер пад мой густ — бэж! Усё зроблена як трэба.
частка ІІ.
частка ІІ. 5 ліпеня. Як згадвала павестка гайнаўскага арбайтсамта, распачаў я „службу працы”. Выдалі мне стары рабочы камбінезон і новенькія, з брызентавымі халяўкамі дзеравяшкі (Holzschuhe). Наш цэх — Vorrichtungsbau, абслугоўвае кузню, фабрычны малох. Мяне паставілі на матрыцы да
частка ІІІ.
частка ІІІ. Без жалю пакідаем прывідны барак, ужо не прысыпле нас млынамонстр. Новае прыстанішча на поўнач ад Прэголі, за Lawsker Allee. Тут абставіны спрыяльныя. Шмат прастору, агароды, нізкая забудова — катэджы. І ў гэтым зацішшы наш лагер. Новенькі барак. Дзве штубы занялі
частка IV.
частка IV. Фокуснічаў і Мішэль. Толькі ў іншым плане. Не паспелі мы разабрацца толкам у фабрычным жыцці, яшчэ да прыезду палякаў, як запрасілі нас на нейкае нямецка-патрыятычнае прадстаўленне. Ці часам не з нагоды бітвы пад Курскам?Сядзім у вялікай фабрычнай актавай зале як
частка V.
частка V. Лагер разрастаўся, перасяліліся на Appelbaum Strasse ўсе французы, прыйшло папаўненне і з міжбуганёманскага абшару. Узніклі „беларуская” і „гродзенская” штубы. Гродзенскія месцічы зліліся з мазавецкай шляхтай і стварылі польскую штубу. Паколькі былі першымі, штубу
частка VI.
частка VI. І мы, хоць прысягі ніякай не давалі, занесены былі ў чорны спісак. Хутка пачуем:— Трэба было ісці ў партызаны. А то паехалі ў Германію.— Прымусілі, — скажа Сідар.— А ў цябе што, ног няма?— У нагах няма праўды.— Бачылі яго, які філосаф!— Дык я і ад вас мог уцячы.Сідар
частка VIII.
частка VIII. У нядзелю штуба дае форсу. З усяго горада з’язджаюць да Байды маладыя скідалянкі. Вее ад іх непагаснай вясковасцю, харошым сваяцтвам. Байда квітнее, кожную зямлячку аблашчвае цёплым словам і ўсаджвае ў рад на сваім і суседскіх ложках, быццам выстаўляе напаказ:
частка IX.
частка IX. Мая тэатральная кар’ера скончылася з пшыкам. Такі лёс чакаў і футбольную мрою. Матч зборных Польшчы і Францыі развеяла нечаканая падзея. Ядро каманды складалі штэйнфуртцы. У пачатку жніўня ўся наша група трапіла на акопы, папоўніла ліміт раёна Rathshof.Едзем на
частка X.
частка X. 30 жніўня. Вярнуліся ў іншы Кенігсберг. Дзве ночы пасля масіраванага налёту альянтаў. Бомбы скінулі і на Waggonfabrik. Пашкоджаны два вялікія цэхі: „Бэрта” і „Фрыц”. Vorrichtungsbau уцалеў.Ноччу паветраная трывога. Нам трэба бегчы на яўрэйскія могілкі. Там, пад драўляным
частка XI.
частка XI. 26 студзеня 1945. Эвакуіравалі савецкіх ваеннапалонных. Апусцела фабрыка. Ніхто не працуе. Немцы, як аглушаныя, сноўдаюцца з кутка ў куток. У кожную хвіліну ў горад могуць увайсці рускія.27 студзеня. Майстар прыйшоў у цэх з ранцам, да якога падвесіў запасныя чаравікі.
частка XII.
частка XII. 5 лютага, панядзелак. З самай раніцы па лагеры гойсае „Факстрот”, фабрычны паліцыянт.— Aussteigen!44Сплюхоў вытурваюць з баракаў прыбочныя лагерфюрэра. А вось і ён, са спіскам у руках. Чытае прозвішчы. Там і я. „Факстрот” строіць шэраг.— Ab!Цяпер на фабрыку будзем
частка XIII.
частка XIII. Іду ўвесь час пад абстрэлам зверху. Няўжо чаканыя сокалы цаляюць у мяне? Людзей жа іншых не відно. Ні жывых, ні мёртвых. Першы кандыдат у мерцы аб’явіўся ажно на Rathslinden, насупроць мастацкай акадэміі. Прыліп артыстычна да белай сцяны аднасямейнага асабняка і не
частка XIV.
частка XIV. Застаецца вырашыць апошняе пытанне кенігсбергскай казкі. Чаму Чырвоная Армія не брала горада з маршу. Не ведала, што яго можна ўзяць гэткім спосабам? Так я думаў у той час.Сёння думаю інакш: відаць, быў іншы план — не браць „крэпасці” з ходу. А план у савецкай