частка V.
частка V.
Лагер разрастаўся, перасяліліся на Appelbaum Strasse ўсе французы, прыйшло папаўненне і з міжбуганёманскага абшару. Узніклі „беларуская” і „гродзенская” штубы. Гродзенскія месцічы зліліся з мазавецкай шляхтай і стварылі польскую штубу. Паколькі былі першымі, штубу назвалі „гродзенскай”.
Беларуская штуба больш каларытная. Хоць наша тройка заснавала яе, то па аўсляндэрскаму стажу, як і па ўзросце, старэйшымі за нас былі Вася Бобрыкаў і Кіпель, салдаты вераснёўскай кампаніі. Спярша яны адведалі шталаг, затым працавалі ў баўэраў, зараз сталі фабрычнымі рабочымі. Вася з пад Глыбокага, са старавераў. Па натуры і мове, з усіх нас — самы выяўлены беларус: спакой, развага, аўтарытэт. Кіпель з таго ж кірунку, таксама і па характары, толькі больш сціснуты ў сабе. Абодва — суддзі штубных спрэчак.
Цеснае звяно — хлопцы з пад Скідаля. А кожны з іх розны. Звеннявым Мікалай Байда. Як і ўсё звяно — упарты. Толькі ён мае рацыю. Непаседа, заўсёды ў гонках, усё нешта ўладжвае ў горадзе. Любіць песні. Буцвілоўскі запальчывы. Не церпіць пярэчанняў. Усіх толькі біў бы. Любімыя словы: „Як дам!” (Але нікому не „дае”). Звяно называе яго міліцыянерам. Магчыма, быў ім. Ходзіць па штубе, бы дубінку глытнуўшы, асабліва ў нядзелю, калі шыю спінае штыўным каўнерыкам. Тады „дае” абарочваючыся да суб’екта на вертыкальнай восі, цэлым целам. Булай таксама гарачка і хуткі да сваркі. Але ён часам здасць поле бою праціўніку, каб потым яго мацней прыціснуць. Тактык. Манкевіч ужо жанаты, хоць наш равеснік. У спрэчкі не ўступае, нікуды не ходзіць, нічым не цікавіцца, вольны час бавіць у ложку. Сакалоўскі ціхі і спакойны. Кулішоў весялун, любіць пасмяяцца з іншых, асабліва з Чарэпкі. Красачна расказвае пра свае кавалерскія подзвігі. Чарэпка — растрэсены заморак з неразлучным ангоравым шалікам на шыі. Да ўсіх уважлівы. Трымаецца прынцыпу „абы ціха”. Аб’ект кепікаў усёй штубы. Івец — чужак сярод сваіх. Бы прыблуда ў звяне. І наогул штуба для яго не існуе. Жыве сваім жыццём. Вельмі цяжка вывесці яго з раўнавагі.
Адметная і пружанская чацвёрка. Тут няма згоды. Вечна паміж сабою сварацца. Але ўступчывыя. І больш абцёртыя. Казёл — вялікі аматар паразважаць аб высокіх матэрыях. На ўсё мае сваю думку. Кемеж строіцца пад інтэлігента. Госцем у штубе. Лятун не меншы за Байду. Вяртаецца позна, калі ўжо спімо. Уключае святло, чым выклікае на сябе нашу злосць, і, не адбіваючыся ад мацюкоў, сядае за стол і піша пісьмы. Аж даведзены да адчаю Мішэль абразуміў „пісьменніка” бурсацкім спосабам: падвесіў да дзвярэй вядро з вадою. Бязлітасна дзейнічаў Мішэль. Наш паўночнік насіў паліто з футравым каўнерам. З якога палескага звярка паходзіла футра, Кемеж не хваліўся, але такога каўняра ніхто ў Кенігсбергу не меў. Халодны душ не толькі страсянуў Кемежам, але і апаганіў яго гонар — каўнер. Не скажу, каб Мішэль чэрпаў ваду з крана. Метад вытрымаў пробу, працэдуру паўтараць не было неабходнасці. Слімчук падстройваецца пад Кемежа. Як сам кажа, у лепшым таварыстве падбірае „культурныя” словы. Да палешукоў нейк не пасуе камлюкаваты Валасэвіч. Вечна наракае на свой лёс і, як скідальскі жанацік, не вылазіць з барака, зусім не ведае горада.
Засталіся падлеткі з Украіны: белабрысы Гена Удавэнка і карлікаваты Казік. Далучылі іх да нас у канцы засялення лагера. Проста быў парожні ложак. Як яны трапілі ў Кенігсберг не памятаю. Забыў нават прозвішча Казіка. Было на „скі”, і быў ён украінскім палякам. Абодва сталі „сынамі” штубы. Казік — весялун. Аднойчы давёў да рогату калону рускіх палоннікаў.
Скончылася дзённая змена і мы, ужо пераапранутыя, ішлі да выхаду. На дварэ вахманы строілі рускіх. Панылыя чакаюць каманды „Уперад!”. Праходзілі міма. Раптам Казік шмыг наперад, і камандуе:
Шанкер, триппер и бомбоны,
Становитесь в эшелоны!
Мандавошки взад немножко...
А ты, триппер, куда выпер?
Смирно, боевая рота —
Генерал Сифилис идёт!
Выструніўся карапуз, тулава адхіліў назад, мізэрны жывоцік выпучыў наперад, правую руку пад казырок — і, салютуючы строй, парадным крокам прачаканіў уздоўж калоны.
Узарвалася вясёлая гамана. Аказваецца, нават рускім палоннікам не чужы смех. Магчыма, смяяліся яны апошні раз. Фронт каціўся на Захад. Недалёкі той дзень, калі немцы пагрузяць нашых бедалаг на караблі і адправяць у мора, на ўцеху савецкіх субмарынаў. Калі хто і перажыў марское вадохрышча, не абмінуў Калымы. Савецкі воін не меў права здавацца ў палон. За такі ўчынак Сталін не пашкадаваў нават роднага сына. Гуманны Захад таксама закрыў вочы на рускіх палоннікаў. Ніадкуль не чакалі дапамогі.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
ЧАСТКА ПЕРШАЯ 1. «Хвабула» Звоніць аднойчы Анатоль Сыс, раніцаю, гадзін у сем, і плача так, што мне на другім канцы тэлефонная трубка мокрая:— Чуеш, Андруша, хачу пісаць раман на (…), дык трэба хвабула! Мы ў Анатоля Жука, а ён расказвае мне эпілёг на (…)! А на (…) мацеры мне
ЧАСТКА ДРУГАЯ
ЧАСТКА ДРУГАЯ 1. Трыццаць дзве літары Чалавек чытае мастацкую, ды і не толькі мастацкую, літаратуру, нават не важна, якой якасці, — і сам ва ўяўленні дабудоўвае малюнак!Гэта, калі разабрацца, проста фантастыка: ты бачыш дробныя чорныя значкі на белай паперы, а ў галаве ў
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ 1. Пашэнціла 2000 год. Францыя, Парыж. Гатэль «Алезі» (Манпарнас).Ззаду — Партугалія, Іспанія, наперадзе — Бельгія, Германія, Польшча…Я ў літаратурнай, азнаямляльнай вандроўцы. Ад мяне нічога не патрабуецца — глядзі на чужыя краіны, на іншае жыццё, еж, пі,
частка І.
частка І. 4 ліпеня 1943 года. Раніцай, толькі пралупіў вочы — трывожна заныла нутро. Што сталася? Ляжу ў закупоранай дамавіне. Труна з царскімі габарытамі. Вечка высока, дашчэчкі дапасаваныя, пясок не прасочыцца. Гля, нават колер пад мой густ — бэж! Усё зроблена як трэба.
частка ІІ.
частка ІІ. 5 ліпеня. Як згадвала павестка гайнаўскага арбайтсамта, распачаў я „службу працы”. Выдалі мне стары рабочы камбінезон і новенькія, з брызентавымі халяўкамі дзеравяшкі (Holzschuhe). Наш цэх — Vorrichtungsbau, абслугоўвае кузню, фабрычны малох. Мяне паставілі на матрыцы да
частка ІІІ.
частка ІІІ. Без жалю пакідаем прывідны барак, ужо не прысыпле нас млынамонстр. Новае прыстанішча на поўнач ад Прэголі, за Lawsker Allee. Тут абставіны спрыяльныя. Шмат прастору, агароды, нізкая забудова — катэджы. І ў гэтым зацішшы наш лагер. Новенькі барак. Дзве штубы занялі
частка IV.
частка IV. Фокуснічаў і Мішэль. Толькі ў іншым плане. Не паспелі мы разабрацца толкам у фабрычным жыцці, яшчэ да прыезду палякаў, як запрасілі нас на нейкае нямецка-патрыятычнае прадстаўленне. Ці часам не з нагоды бітвы пад Курскам?Сядзім у вялікай фабрычнай актавай зале як
частка V.
частка V. Лагер разрастаўся, перасяліліся на Appelbaum Strasse ўсе французы, прыйшло папаўненне і з міжбуганёманскага абшару. Узніклі „беларуская” і „гродзенская” штубы. Гродзенскія месцічы зліліся з мазавецкай шляхтай і стварылі польскую штубу. Паколькі былі першымі, штубу
частка VI.
частка VI. І мы, хоць прысягі ніякай не давалі, занесены былі ў чорны спісак. Хутка пачуем:— Трэба было ісці ў партызаны. А то паехалі ў Германію.— Прымусілі, — скажа Сідар.— А ў цябе што, ног няма?— У нагах няма праўды.— Бачылі яго, які філосаф!— Дык я і ад вас мог уцячы.Сідар
частка VIII.
частка VIII. У нядзелю штуба дае форсу. З усяго горада з’язджаюць да Байды маладыя скідалянкі. Вее ад іх непагаснай вясковасцю, харошым сваяцтвам. Байда квітнее, кожную зямлячку аблашчвае цёплым словам і ўсаджвае ў рад на сваім і суседскіх ложках, быццам выстаўляе напаказ:
частка IX.
частка IX. Мая тэатральная кар’ера скончылася з пшыкам. Такі лёс чакаў і футбольную мрою. Матч зборных Польшчы і Францыі развеяла нечаканая падзея. Ядро каманды складалі штэйнфуртцы. У пачатку жніўня ўся наша група трапіла на акопы, папоўніла ліміт раёна Rathshof.Едзем на
частка X.
частка X. 30 жніўня. Вярнуліся ў іншы Кенігсберг. Дзве ночы пасля масіраванага налёту альянтаў. Бомбы скінулі і на Waggonfabrik. Пашкоджаны два вялікія цэхі: „Бэрта” і „Фрыц”. Vorrichtungsbau уцалеў.Ноччу паветраная трывога. Нам трэба бегчы на яўрэйскія могілкі. Там, пад драўляным
частка XI.
частка XI. 26 студзеня 1945. Эвакуіравалі савецкіх ваеннапалонных. Апусцела фабрыка. Ніхто не працуе. Немцы, як аглушаныя, сноўдаюцца з кутка ў куток. У кожную хвіліну ў горад могуць увайсці рускія.27 студзеня. Майстар прыйшоў у цэх з ранцам, да якога падвесіў запасныя чаравікі.
частка XII.
частка XII. 5 лютага, панядзелак. З самай раніцы па лагеры гойсае „Факстрот”, фабрычны паліцыянт.— Aussteigen!44Сплюхоў вытурваюць з баракаў прыбочныя лагерфюрэра. А вось і ён, са спіскам у руках. Чытае прозвішчы. Там і я. „Факстрот” строіць шэраг.— Ab!Цяпер на фабрыку будзем
частка XIII.
частка XIII. Іду ўвесь час пад абстрэлам зверху. Няўжо чаканыя сокалы цаляюць у мяне? Людзей жа іншых не відно. Ні жывых, ні мёртвых. Першы кандыдат у мерцы аб’явіўся ажно на Rathslinden, насупроць мастацкай акадэміі. Прыліп артыстычна да белай сцяны аднасямейнага асабняка і не
частка XIV.
частка XIV. Застаецца вырашыць апошняе пытанне кенігсбергскай казкі. Чаму Чырвоная Армія не брала горада з маршу. Не ведала, што яго можна ўзяць гэткім спосабам? Так я думаў у той час.Сёння думаю інакш: відаць, быў іншы план — не браць „крэпасці” з ходу. А план у савецкай