частка VII.
частка VII.
Пасля Новага года скончылася новая Еўропа. Усіх славян перанеслі ў новаўзведзены лагер на Rathslinden, кіламетр на поўнач, за Hammerweg. Крыўдна. Ураслі ў Appelbaum Strasse. Акцэптавалі яе, яна — нас. Тут і кухня, і лагерфюрэр людскі.
Пачалася кульмінацыя казкі.
Новы лагер стаіць фронтам да парку. У нядзелю парк поўніцца аўсляндэрскай гаманой. У ім і спаткаў я Крысю, аднакласніцу, дачку маёй любімай настаўніцы пані Русіняковай. Жыве ў цэнтры, на Steindamm. Дала адрас, але папярэдзіла: найперш трэба пастукаць да суседа, сувальскага краўца — ён скажа, ці можна ўвайсці да яе. Паверхам вышэй жыве наглядчык, немец — баіцца яго.
У наступную нядзелю гасцюю ў Крысі. Разам з сяброўкай з Бельска гнездзіцца ў старой і вільготнай каменнай нары. Частуе гарбатай і штохвіліны — пальцы да вуснаў:
— Ціх...
І зрок у столь: немец не спіць. А я па натуры галасісты, не прывык гаварыць паўшэптам. Холадна. Няма чым паліць у печцы. На другі раз прывёз дзяўчатам прэзент: пакунак брыкету, расфасаваны ў лагерным складзе.
Шкада, што спрасаваныя цаглінкі торфу нічога не вартыя ў абменным гандлі. Квітнее ён у лагерах.Тады і верцімся наўкруг лагераў, хоць у гэтай сферы ў слесараў мала шанцаў. Што магу прапанаваць у абмен? Толькі грошы. Часам спасцігае ўдача. Як цешыўся я, калі здабыў слоік лою!
Гандлёвую славу займеў лагер на „Смеццях”, бадай найстарэйшы ў Кенігсбергу, пабудаваны на былым гарадскім сметнішчы. Гусціўся тут разнародны кантынгент, клеймаваны і без клеймаў, і галінова стракаты. Гандлёвымі патэнтатамі былі разнікі, пекары, дастаўшчыкі. „Смецці” сталі таксама вядомым цэнтрам таварыскіх сустрэч. Былі яны і першым прыпынкам міжбуганёманскіх кенігсбергцаў.
Неўзабаве і Rathslinden уступіць у спаборніцтва за вядучую ролю. З трох бакоў абраслі мы новымі баракамі. Злева пасяліліся ўкраінцы (уцекачы), справа — французы, на тыльным баку — італьянцы. Аблогавы чатырохкутнік састыкаваў артылерыйскі склад.
Лагерны рэжым? Выспавы. На кожнай выспе свой. На адну выспу заходзь, калі хочаш, на другую ўпускаюць толькі ў вызначаныя гадзіны, на трэцюю ўводзяць пад канвоем. „Трэція” пакуль што абмінаю. Варункі ўсюды падобныя. Раніцай, як заведзеныя, бегаюць ад барака да барака падручныя лагерфюрэра:
— Пад’ём!
Дасыпаючы ноч, спаўзаем з ложкаў, нацягваем нагавіцы...
— Хутчэй! — таропяць назолы. — Раз-два!
Ускакваем у дзеравяшкі. Клып-клып да крана. Халоднай вадой праціраем вочы, глытаем кубак чорнай кавы, апранаемся — і подбегам, каб не спазніцца, на фабрыку. Ад 6-й да 18-й ішачым. З той жа, што і раніцай, прыткасцю „дамоў” — спознішся, можаш застацца без вячэры. Баланда баландою, а гнала ў баракі.
Рэжым на нашай выспе параўнаўча цярпімы. Лагер адчынены круглыя суткі. Каб не клятыя „каны”, можна было б лічыць ніштаватым. У новым лагеры няма кухні. Абедаем пад віядукам, а вячэрнюю бручку і ранішнюю каву цягаем у металічных каністрах („канах”) з Appelbaum Strasse. Dolmetscher24 Казік Сэнктас гоніць чаргу шпарка, вядзе ўлік без льготаў.
Бязглуздае вынаходства страўнік.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
ЧАСТКА ПЕРШАЯ 1. «Хвабула» Звоніць аднойчы Анатоль Сыс, раніцаю, гадзін у сем, і плача так, што мне на другім канцы тэлефонная трубка мокрая:— Чуеш, Андруша, хачу пісаць раман на (…), дык трэба хвабула! Мы ў Анатоля Жука, а ён расказвае мне эпілёг на (…)! А на (…) мацеры мне
ЧАСТКА ДРУГАЯ
ЧАСТКА ДРУГАЯ 1. Трыццаць дзве літары Чалавек чытае мастацкую, ды і не толькі мастацкую, літаратуру, нават не важна, якой якасці, — і сам ва ўяўленні дабудоўвае малюнак!Гэта, калі разабрацца, проста фантастыка: ты бачыш дробныя чорныя значкі на белай паперы, а ў галаве ў
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ 1. Пашэнціла 2000 год. Францыя, Парыж. Гатэль «Алезі» (Манпарнас).Ззаду — Партугалія, Іспанія, наперадзе — Бельгія, Германія, Польшча…Я ў літаратурнай, азнаямляльнай вандроўцы. Ад мяне нічога не патрабуецца — глядзі на чужыя краіны, на іншае жыццё, еж, пі,
частка І.
частка І. 4 ліпеня 1943 года. Раніцай, толькі пралупіў вочы — трывожна заныла нутро. Што сталася? Ляжу ў закупоранай дамавіне. Труна з царскімі габарытамі. Вечка высока, дашчэчкі дапасаваныя, пясок не прасочыцца. Гля, нават колер пад мой густ — бэж! Усё зроблена як трэба.
частка ІІ.
частка ІІ. 5 ліпеня. Як згадвала павестка гайнаўскага арбайтсамта, распачаў я „службу працы”. Выдалі мне стары рабочы камбінезон і новенькія, з брызентавымі халяўкамі дзеравяшкі (Holzschuhe). Наш цэх — Vorrichtungsbau, абслугоўвае кузню, фабрычны малох. Мяне паставілі на матрыцы да
частка ІІІ.
частка ІІІ. Без жалю пакідаем прывідны барак, ужо не прысыпле нас млынамонстр. Новае прыстанішча на поўнач ад Прэголі, за Lawsker Allee. Тут абставіны спрыяльныя. Шмат прастору, агароды, нізкая забудова — катэджы. І ў гэтым зацішшы наш лагер. Новенькі барак. Дзве штубы занялі
частка IV.
частка IV. Фокуснічаў і Мішэль. Толькі ў іншым плане. Не паспелі мы разабрацца толкам у фабрычным жыцці, яшчэ да прыезду палякаў, як запрасілі нас на нейкае нямецка-патрыятычнае прадстаўленне. Ці часам не з нагоды бітвы пад Курскам?Сядзім у вялікай фабрычнай актавай зале як
частка V.
частка V. Лагер разрастаўся, перасяліліся на Appelbaum Strasse ўсе французы, прыйшло папаўненне і з міжбуганёманскага абшару. Узніклі „беларуская” і „гродзенская” штубы. Гродзенскія месцічы зліліся з мазавецкай шляхтай і стварылі польскую штубу. Паколькі былі першымі, штубу
частка VI.
частка VI. І мы, хоць прысягі ніякай не давалі, занесены былі ў чорны спісак. Хутка пачуем:— Трэба было ісці ў партызаны. А то паехалі ў Германію.— Прымусілі, — скажа Сідар.— А ў цябе што, ног няма?— У нагах няма праўды.— Бачылі яго, які філосаф!— Дык я і ад вас мог уцячы.Сідар
частка VIII.
частка VIII. У нядзелю штуба дае форсу. З усяго горада з’язджаюць да Байды маладыя скідалянкі. Вее ад іх непагаснай вясковасцю, харошым сваяцтвам. Байда квітнее, кожную зямлячку аблашчвае цёплым словам і ўсаджвае ў рад на сваім і суседскіх ложках, быццам выстаўляе напаказ:
частка IX.
частка IX. Мая тэатральная кар’ера скончылася з пшыкам. Такі лёс чакаў і футбольную мрою. Матч зборных Польшчы і Францыі развеяла нечаканая падзея. Ядро каманды складалі штэйнфуртцы. У пачатку жніўня ўся наша група трапіла на акопы, папоўніла ліміт раёна Rathshof.Едзем на
частка X.
частка X. 30 жніўня. Вярнуліся ў іншы Кенігсберг. Дзве ночы пасля масіраванага налёту альянтаў. Бомбы скінулі і на Waggonfabrik. Пашкоджаны два вялікія цэхі: „Бэрта” і „Фрыц”. Vorrichtungsbau уцалеў.Ноччу паветраная трывога. Нам трэба бегчы на яўрэйскія могілкі. Там, пад драўляным
частка XI.
частка XI. 26 студзеня 1945. Эвакуіравалі савецкіх ваеннапалонных. Апусцела фабрыка. Ніхто не працуе. Немцы, як аглушаныя, сноўдаюцца з кутка ў куток. У кожную хвіліну ў горад могуць увайсці рускія.27 студзеня. Майстар прыйшоў у цэх з ранцам, да якога падвесіў запасныя чаравікі.
частка XII.
частка XII. 5 лютага, панядзелак. З самай раніцы па лагеры гойсае „Факстрот”, фабрычны паліцыянт.— Aussteigen!44Сплюхоў вытурваюць з баракаў прыбочныя лагерфюрэра. А вось і ён, са спіскам у руках. Чытае прозвішчы. Там і я. „Факстрот” строіць шэраг.— Ab!Цяпер на фабрыку будзем
частка XIII.
частка XIII. Іду ўвесь час пад абстрэлам зверху. Няўжо чаканыя сокалы цаляюць у мяне? Людзей жа іншых не відно. Ні жывых, ні мёртвых. Першы кандыдат у мерцы аб’явіўся ажно на Rathslinden, насупроць мастацкай акадэміі. Прыліп артыстычна да белай сцяны аднасямейнага асабняка і не
частка XIV.
частка XIV. Застаецца вырашыць апошняе пытанне кенігсбергскай казкі. Чаму Чырвоная Армія не брала горада з маршу. Не ведала, што яго можна ўзяць гэткім спосабам? Так я думаў у той час.Сёння думаю інакш: відаць, быў іншы план — не браць „крэпасці” з ходу. А план у савецкай