Замест заключэння
Замест заключэння
У гэтай кнізе ўсяго некалькі лёсаў. Перад вамі адкрылася ўсяго некалькі старонак нашага слаўнага мінулага. Магчыма, гэта першая кніга па гісторыі, якую, акрамя падручніка, давялося вам прачытаць. Тады я вельмі спадзяюся на тое, што вашы духоўныя патрэбы, падмацаваныя натуральнай чалавечай цікаўнасцю, падштурхнуць вас на далейшае чытанне, далейшае адкрыццё. Але, хутчэй за ўсё, мая кніга — гэта адна з многіх, прачытаных вамі пра мінулае нашай Радзімы. I яна проста дадала штосьці новае ў вялікую ўжо скарбонку ведаў.
У любым выпадку аўтар удзячны вам за давер, за тую шчырую размову, якую вялі вы з ім падчас чытання яго працы. I ён спадзяецца, што сярод яго чытачоў знойдуцца тыя, хто прадоўжыць пачатую ім i многімі іншымі беларускімі даследчыкамі работу па вяртанні нашай гістарычнай спадчыны. I дай Бог, каб у гэтай высакароднай справе хаця б у чымсьці была вам карысная гэтая кніга.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
РЭАБІЛІТАЦЫЯ КАТАЎ (замест прадмовы)
РЭАБІЛІТАЦЫЯ КАТАЎ (замест прадмовы) З лютага 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусі аднавіў у правах Камуністычную партыю.Мы зноў засталіся з нашымі мёртвымі сам-насам.Як цяпер ісьці ў Курапаты, што казаць нашым дзядам, якія ляжаць пад соснамі? Як растлумачыць, чаму
Замест аўтабіяграфіі
Замест аўтабіяграфіі Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ля Кубліч на Полаччыне. З дашкольнага дзяцінства прыахвоціўся да кніжак. Чытаў без разбору ўсё, што трапляла пад рукі. Час без кніжкі здаваўся пустым і нецікавым. Літаратура змалку стала такім важным духоўным фактарам,