Ратаваць будучыню

Ратаваць будучыню

[Выступление на прэс-канферэнцьп пасля «Чарнобыльскага шляху»]

— Раней нам даводзілася слухаць несумленных спецыялістаў, такімі іх рабіла прыналежнасць да ведамаснага інтарэсу, — тады мы уступалі ў спрэчкі. Нам даводзілася складана, бо у вучоных былі аргументы. Вось, скажам, пасля артыкула «Честное слово, больше не взорвется!» у «Новом мире» да мяне зачасцілі спецыялісты з курчатаўскага інстытута і заманьвалі, заманьвалі ў свае сцены. Давайце, казалі, паспрачаемся. Але як мне, неспецыялісту, з імі спрачацца? Я ім прапанаваў знайсці нейтральную паласу, запрасіць навукоўцаў, якія стаяць на супрацьлеглых пазіцыях, — і тады ужо размаўляць. Дзякуй Богу, што ў грамадстве адбыліся таюя змены, якія даюць магчымасць выступаць сумленным спецыялістам. Радасна, што беларусюя вучоныя сёння стаяць на перадавых грамадзянскіх пазіцыях. Праўда, не усё ад іх залежыць — пакуль што застаюцца нейкмя галоўныя рычагі ў руках апаратчыкаў, якія дастаткова выразна праявілі сябе ў чарнобыльскай сітуацыі. Сказаць, што яны праявілі некампетэнтнасць, — гэта самае мяккае абвінавачванне. Яны паказалі няшчырасць перад сваім народам. Не мелі даных? Мелі. Але (акрамя, бадай што, былога сакратара ЦК КПБ Аляксандра Трыфанавіча Кузьміна, які ўсё ж спрабаваў змагацца) хавалі іх у сейфах. З разлікам, што, маўляў, я потъгм куды-небудзь з’еду і праз два-тры гадочкі ўсё забудзецца. Дык вось, пакуль рычагі ў руках тых хто праявіў абыякавасць да лёсу народа, «неспецыялістам» трэба не з вучонымі перацягваць канаты, а вось з гэтай кагортай. Так, Чарнобыль — гэта пытанне больш чым маральнае, гэта — пытанне палітычнае і, магчыма, юрыдычнае.

Выступалі таксама Г. Грушавы, С. Шушкевіч. З. Пазняк, М. Ігнатовіч, І. Ліштван, Я. Пятраеў, А. Шадыра, іншыя.

[1989]

Данный текст является ознакомительным фрагментом.