Па прапісцы — я ў Маскве, па менталітэту — грамадзянін Беларусі

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Па прапісцы — я ў Маскве, па менталітэту — грамадзянін Беларусі

… — Я чытала ўрывак з вашага артыкула пра Гарбачова Не буду крывіць душою, мне не спадабалася з якім, выбачайце, «придыханием» вы пішаце аб ім. Ён выратаваў краіну ад адядзернай пагрозы, кажаце вы. Але як забыць пра Чарнобыль праўду аб якім вы так смела і рашуча даводзілі свету, пра тое, што Гарбачоў пяць гадоў не знаходзіў часу, каб наведаць Беларусь?

— Я калісьці на такое пытанне так адказаў свайму аднаму сябру з Украіны. Ён напісаў мне амаль усё гэта, ну яшчэ і шшае… Я адказаў: спачатаку вы падзякуйце гэтаму чалавеку, што ён так ці інакш дапамог разваліць гэтую сістэму таталіарную. Прытым разваліць мірным шляхам. Тое, што там адбываецца і льецца кроў, гэта, вядома, трагедыя, але гэта не ядзерная вайна.

Мудры Ландау у 1956 годзе гаварыў, што гэта сістэма можа рухнуць у выніку ядзернай вайны. I вялікае шчасце будзе, калі яна без яе сыдзе з гістарычнай арэны. I ніхто не мог паверыць, што гэта адбудзецца. I гэта адбылося. I адмаўляць заслугу гістарычную Гарбачова, — хацеў ён гэтага, не хацеў — гэта іншая справа, — але ён гэтаму спрыяў.

Таму я гавару: давайце яму спачатку падзячым, што гэтая таталітарная камуністычная сістэма мірна усё-такі, без ядзернай вайны сышла з гістарычнай арэны, а потым прад’явім яму тыя прэтэнзіі, аб якіх вы гаворыце. У тым ліку і за Чарнобыль.

Дык вось яшчэ і за Чарнобыль, што я хачу сказаць. Я чытаў, дарэчы, здаецца, у вашай газеце «Свободные новости» такія прэтэнзіі і да сябе таксама, маўляў, вось вы так гаворыце пра Гарбачова, а між тым, Гарбачоу больш вінаваты, чым Слюнькоў, Рыжкоў і г.д.

Ну, хто з іх больш вінаваты… Я лічу што ўсе яны былі часткай гэтай бесчалавечнай сістэмы, якая сама па сабе была больш за ўсё вінавата, а яны былі, нават генсек, вінцікамі гэтай сітэмы. Але я усё-такі ведаю адзін факт. 4 чэрвеня 1986 года, калі я даў сваё пісьмо Гарбачову, ён, што б пра яго ні гаварылі, нават пішуць у вашай газеце, сабраў велізарную камісію, у якую уваходзілі міністр прыборабудавання, міністр аховы здароуя, усе Ільіны і Ізраэлі… — больш за 40 чалавек, і былі пасланы ў Беларусію разабрацца, а што ж на самай справе, праўду напісаў Адамовіч, ці ўсё гэта пісьменніцкае перабольшанне.

Значыць, яго рэакцыя была нармальнай чалавечай рэакцыяй. I што атрымалася далей.

Яны ўсе сюды прыехалі, іх ледзь не з вакзала завярнулі гэтыя Слюньковы, Бараташэвічы, Кавалёвы… Ну яны, вядома, не завярнулі, прынялі іх усіх,) сталі расказваць, як усё добра ў Беларусі, што ў нас толькі тры раёны паўднёвыя забруджаны, што мы такія шчаслівыя і добрыя, што ўсе свае палівальныя машыны адправілі ў Кіеў, што ўсё гэта казкі, што там напісаў гэты пісьменнік. I калі Барысевіч і Несцярэнка спрабавалі нейкае слова сказаць на гэтым высокім сходзе, як накінуўся на іх Слюнькоў, праз нейкі час і аднаго, і другога вышвырнуў з працы.

Дык вось, давайце браць чыста чалавечыя якасці. Той самы Гарбачоў усё-такі, калі ён прачытаў пісьмо: рэакцыя яго была па-чалавечы зразумелая, усё-такі добрая. Ён паслаў велізарную камісію, каб яна прыехала і тут разабралася. А якая рэакцыя адваротная была ў Слюнькова, які ўжо нацэліўся у палітбюро ў Маскву… Ён усё гэта зрабіў, каб вынкі гэтай камісіі былі ніякія.

Пагэтаму для мяне факты ёсць факты, і калі гэта яшчэ спалучыць, што ён сапраўды выратаваў чалавецтва ад гэтага апакаліпсіса ядзернага, што здолеў мірным шляхам знішчыць гэтую камунстычную сістэму, гэта дае мне права адносіцца да яго па крайняй меры, справядліва. Ведаючы ўсё, усё…

Вось у «Немане» будзе надрукавана маё вялікае эсе, называецца «Самолечение от коммунизма», дзе ўсе мае пазіцыі ў гэтым сэнсе зможаце зразумець…

З інтэрв’ю Г. Айзенштадт.

1992

Данный текст является ознакомительным фрагментом.