Толькі не абыякавасць
Толькі не абыякавасць
На пытанні карэспандэнта «ЛіМа» адказвае народны дэпутат СССР пісьменнік Алесь АДАМОВІЧ:
— Алесь Міхайлавіч, вы ўваходзіце ў камісію Вярхоўнага Савета СССР па Чарнобылю, мэта якой, сярод іншага, устанавіць адказнасць тых ведамстаў і асоб, якія, хавалі народа праўду аб маштабах трагедыі, яе прычынах і выні Зрэшты, вы, як вядома, з першых дзён пасля катастро займаліся ёй, шмат напісалі і сказалі аб гэтай трагедыі, яе ўроках. Днямі стала вядома аб распараджэнні Генеральнага пракуро Саюза Трубіна правесці дадатковую праверку фактаў звязаных з утойваннем інфармацыі аб узроўнях радыяцыі ў пацярпелых ад аварыі раёнах. Як бы вы пракаменціравалі гэты крок?
— Яго трэба было зрабіць ужо даўно. Думаю, дарэчы, што рашэнне пракуратуры было прынята не ў апошнюю чаргу пад націскам нашай камісіі. А вось наколькі далёка зойдзе ў сваіх высновах следства… Баюся, што ў выніку, як не раз было, да адказнасці прыцягнуць «стрэлачнікаў». Вы паглядзіце: тыя, хто бессаромна выдаваў дэзінфармацыю на самым высокім афіцыйным узроўні,— такія, як Ільін, Кандрусёў[119], Ізраэль — засталіся пры сваіх пасадах. Упэўнены, што яны і ім падобныя дзеячы будуць трымацца адзін за аднаго, абараняць свае карпаратыўныя інтарэсы да апошняга. Сценка пабудава наймагутная. Ці ўдасца яе прабіць — цяжка сказаць. Многае залежыць ад рэакцыі грамадскасці.
Заўважу, што камісія Вярхоўнага Савета ставіць сёння пытанне аб адказнасці не толькі тых, хто хаваў інфармацьпо, але перш за ўсё, — сапраўдных віноўнікаў катастрофы. Трэба дакапацца да першапрычын. Дырэкцыя, тэхперсанал ЧАЭС, цяпер стала ясна, сумленна выконвалі ўсе інструкцыі. I — панеслі пакаранне. Адказнасць павінны несці і тыя, кто складаў гэтыя інструкцыі, хто праектаваў атамныя станцыі ў Саюзе, а самае галоўнае — аўтары самой канцэпцыі АЭС тыпу Чарнобыльскай. Маю на ўвазе акадэміка Аляксандрава, які дагэтуль нават не ні пакаяўся за зробленае.
Мабыць, не ўсе ведаюць пра камітэт «Чарнобыль — дапамога», старшынём якогавы вы з’яўляецеся. Калі ласка, колькі слоўпра гэту арганізацыю,
Наш камітэт створаны пры Акадэміі навук СССР. Мы трымаем пастаянную сувязь з беларускімі навукоўцамі, якія займаюцца праблемамі радыяцыі, у прыватнасці — з членам-карэспандэнтам АН БССР В. Несцярэнкам, дырэктарам навукова-тэхнічнага цэнтра «Радыеметр». Гэты цэнтр зараз спрабуе наладзіць шырокую сетку кантролю за радыяцыяй у рэспубліцы з дапамогай удасканаленай апаратуры. Камітэт выдзеліў дзеля гэтьгх мэт мільён рублёў, купляем у Аўстрыі спецыялізаваны камп’ютэр, з дапамогай якога можна стварыць высокадакладную карту радыяцыйнага забруджання.
— Апошнім часам узнікаюць усё новыя неўрадавыя арганізацыі, якія спрабуюць дапамагаць ахвярам Чарнобыля. Нядаўна, скажам, з’явілася яшчэ адна — «Зьніч». Ёсць, напрыклад, дзве арганізацыі з аднолькавай назвай «Дзеці Чарнобыля», кожная — са сваім рахункам. Ці на карысць гэта справа?
— З камітэтам «Дзеці Чарнобыля», які ўзначальвае Г. Грушавы, у нас усталяваліся добрыя дзелавыя кантакты. Гэта надзейная арганізацыя, якая карыстаецца высокім аўтарытэтам за мяжой. Іх банкаўскі рахунак зафіксаваны ў Берліне. Я не хачу нічога кепскага сказаць пра астатнія дабрачынныя арганізацыі. Памойму. ю чым больш іх будзе, тым лепш. Але я не магу зразумець, калі члены адной арганізацыі пачынаюць абвінавачываць усіх «сапернікаў», прэтэндуючы на нейкую выключную сваю ролю. Гэта бнтэжыць і тых людзей за мяжой, якія хочуць нам дапамагаць. Яны пытаюцца: ну што вы за народ такі? Няўжо нават у час агульнай бяды вы не можаце дамовіцца між сабой?
— Цяпер, у сувязі з падзеямі ў Прыбалтыцы, з абвастрэннем усёй унутрыпалітычнай сітуацыі, ці не знікла ў замежных краінах жаданне дапамагаць нам?
— Не, тыя ж японцы, скажам, не збіраюцца адмаўляцца ад дапамогі Беларусі лекамі і сродкамі. На жаль, мы часта не гатовыя прымаць шчодрыя дары, праяўляем незвычайную абыякавасць. Нядаўна мяне адшукаў у Маскве прафесар з Таронта Чарлз Роўд.
У яго нарадзілася ідэя ставарыць сваеасаблівы «канвеер здароўя»: у Канадзе маглі б пастаянна лячыцца 15 дзяцей, пацярпеўшых ад Чарнобыля (на месцы тых, хто выпісаўся, прыяджалі б новыя). Са сваёй прапановай ён звяртаўся ў Камітэт аховы міру, іншыя афщыйныя арганізацыі, але яму нават не адказалі. Думаю, нам удасца ўсё ж рэалізаваць гэтую ідэю…
Гутарыў Віталь Тарас.
1991 г.
Данный текст является ознакомительным фрагментом.