«Нас ужо не лічаць ядзерным монстрам»
«Нас ужо не лічаць ядзерным монстрам»
З прамовы ў Доме літаратара
…На той жа канферэнцьй, у Ньюпарце, адна жанчына прапанавала кнігу пра Чарнобыль выпусціць. А тэму я прапанаваў — «Чарнобыль і ўлада».
… I Слюнькоу, і Барташэвіч — звычайныя людзі, не пазбаўленыя добрых, чалавечых якасцей, але як яны, ведаючы, што падстаўляюць цэлы народ, усю рэспубліку пад смяротную пагрозу, маучалі? Як? Яны вінаватыя ў тым, што, маючы інфармацыю пра рэальную небяспеку, нічога не зрабілі. Памятаю, падчас маёй сустрэчы са Слюньковым, былі ў мяне звесткі — ад Несцярэнкі, Барысевіча, Кузьміна — што палова Беларусі забруджана! 6 гадзін мы прасядзелі. Не змог я сцяну прабіць… Слюнькоў з сейфа нешая паперы, карты дастае, на яюх значацца усяго тры раёны. А я ж ведаю, што яму дакладывалі пра ўсё! Ужо да вечара дасядзелі, я і гавару: «Мікалай Мікітавіч, Вам жыць у вяках! Ад таго, якія Вы прымеце рашэнні, — Вам жыць у вяках! Ці вас будуць праклінаць, ці вас будуць благаслаўляць…» Ён, я думаю, толькі ўсміхнуўся, маўляў, трызненне інтэлігенцкае. А зараз жа проста жудасна назіраць лёс гэтага чалавека! Памятаеце, у «Майстры і Маргарыце» Іешуа гаворыць Пілату: «Колыкі будуць памятаць мяне — столькі будуць памятаць і цябе, як майго знішчальніка!» I колькі будуць памятаць Чарнобыль, столькі будуць памятаць і Слюнькова. Так ён і ўвойдзе ў гісторыю…
1990 г.
Данный текст является ознакомительным фрагментом.